24.10.2025
На кафедры філасофіі адбыўся ДЭК у магістратуры на англійскай мове
 
 21 кастрычніка на кафедры філасофіі БДЭУ адбыўся ДЭК на англійскай мове. Праходзіла абарона магістарскіх дысертацый, па спецыяльнасці "Эканоміка".
Паседжанне экзаменацыйнай камісіі ўзначальвала кандыдат эканамічных навук, дацэнт, начальнік упраўлення падрыхтоўкі кадраў вышэйшай кваліфікацыі БНТУ Усціновіч Ірына Валер'еўна!
Віншуем з паспяховай абаронай магістрантаў:
Бянь Чжыцян, Цзі Вэньшо,  Чжао Бінсюань, Чэнь Сі, Чэнь Чэнь, Шан Юньпяа!
Былі заслуханы магістарскія дысертацыі аб ролі псіхалагічных стымулаў навучэнцаў каледжаў, аб уздзеянні відэаролікаў на кітайскіх спажыўцоў, аб бізнэсе як асаблівым тыпе камунікацыі, аб матывацыі працоўнай дзейнасці студэнтаў, аб ацэнцы асноў паводніцкай эканомікі, аб псіхалагічных асаблівасцях спажыўцоў крэдытных паслуг.
Віншуем таксама  кіраўнікоў магістарскіх дысертацый:
Паляшчук Н.А., Шапяцюка В.В., Дзірка С.В.,  Стрыжэвіч А.С., Галавач А.А. і пажадаем усім удзельнікам іспыту працягу  навуковай дзейнасці!!!

 
 





















Тэл.: (+375 17) 209-88-16,
факс: (+375 17) 368-01-60
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99