25.11.2025
Тыдзень прадпрымальніцтва на ФЭМ
Беларускі тыдзень прадпрымальніцтва на факультэце эканомікі і менеджменту ператварыўся ў сапраўднае свята ідэй, дыскусій і практыкі. Студэнты і выкладчыкі атрымалі ўнікальную магчымасць сустрэцца з лідэрамі бізнесу, прадстаўнікамі дзяржаўных структур і экспертамі ў сферы інавацый.
Адной з ключавых падзей стаў круглы стол "Ад таленту да тэхналагічнага бізнесу: як пабудаваць у Беларусі эфектыўную нацыянальную інавацыйную экасістэму". Да дыскусіі далучыліся кіраўніцтва факультэта і прадстаўнікі індустрыяльнага парка, тэхнапаркаў, праектных арганізацый і цэнтра трансферу тэхналогій. Размова атрымалася насычанай: абмяркоўвалі, як падтрымаць маладзёжныя стартапы, якія меры дапамогуць студэнтам і аспірантам больш актыўна ўключацца ў інавацыйную дзейнасць, і якім чынам універсітэт можа стаць сувязным звяном паміж бізнесам і ўладай.
Не менш значнай аказалася дыялогавая пляцоўка "Аб магчымасцях і перспектывах развіцця маладзёжнага прадпрымальніцтва ў Беларусі". Тут студэнты пачулі меркаванні сустаршыні Праўлення, дырэктара Бізнэс саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя прафесара М.С. Куняўскага, намесніка дырэктара па развіцці саюза, дырэктара Мясцовага фонду ўстойлівага развіцця "Інавацыі для рэгіёнаў", генеральнага дырэктара ЗАТ "МАП ЗАТ" (інкубатар малога бізнесу) і галоўнага спецыяліста аддзела карпаратыўнага бізнесу ААТ ААБ "Беларусбанк".
А каб тэорыя не заставалася толькі словамі, студэнты прынялі ўдзел у майстар-класе ад вытворчага прадпрыемства "СЭТГОУ". На канкрэтных прыкладах прадстаўнікі кампаніі паказалі, як развіваецца малы бізнес у Беларусі, якія цяжкасці сустракаюцца на дарозе і якія рашэнні дапамагаюць іх пераадольваць.

























Тэл.: (+375 17) 209-88-16,
факс: (+375 17) 368-01-60
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99