10.12.2025
25-ы марафон па фітнес-аэробіцы «AirMax» у БДЭУ
9 снежня Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт зноў стаў цэнтрам спартыўнай энергіі і драйву — тут прайшоў 25-ы юбілейны марафон па фітнес-аэробіцы «AirMax». Гэтая традыцыя ўзнікла яшчэ ў 2000 годзе дзякуючы ініцыятыве Кірыла Уладзіміравіча Дарафеева, старшага выкладчыка кафедры фізічнай культуры і эканомікі спорту, інструктара міжнароднага класа. З тых часоў марафон штогод збірае ўсіх, хто шануе актыўны лад жыцця.
Юбілейны марафон аб'яднаў 40 удзельнікаў, якія прадэманстравалі свае сілы і талент у такіх напрамках, як аэробіка, хіп-хоп, пластыка і джампінг.
Па выніках агульнакаманднага заліку 1 месца атрымала каманда ФЭМ, 2 месца – ФКТІ, 3 месца – ФМК. Партнёры мерапрыемства таксама падрыхтавалі спецыяльныя прызы і адзначылі студэнтаў у асобных намінацыях.
Арганізатары ўпэўнены, што ў наступным годзе колькасць ахвочых выйсці на пляцоўку будзе яшчэ большая!





































Тэл.: (+375 17) 209-88-16,
факс: (+375 17) 368-01-60
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99