24.12.2025

Пашыранае паседжанне камітэта БРСМ

23 снежня ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце прайшло пашыранае пасяджэнне камітэта пярвічнай арганізацыі ГА "БРСМ" з правамі РК УА "БДЭУ".

З прывітальным словам да студэнтаў звярнуўся прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Сяргей Іванавіч Скрыба. Ён падзякаваў моладзі за актыўнасць і ініцыятыўнасць, адзначыў значнасць іх укладу ў развіццё ўніверсітэцкага жыцця, пажадаў поспехаў у рэалізацыі новых ідэй і павіншаваў з надыходзячымі святамі.

Паседжанне адкрыла старшыня БРСМ БДЭУ Карына Церахава, прадставіўшы склад актыву арганізацыі.

У ходзе мерапрыемства былі падведзены вынікі працы за 2025 год. Камандзіры і камісары выступілі з дакладамі аб удзеле БДЭУ у рэспубліканскіх, гарадскіх і раённых мерапрыемствах, праектах і акцыях. Было адзначана, што сёння ў шэрагах БРСМ БДЭУ знаходзяцца 5873 студэнты, што пацвярджае высокі ўзровень уцягнутасці моладзі ў грамадскае жыццё ўніверсітэта.

Асаблівую ўвагу надалі тэме развіцця студэнцкіх будаўнічых атрадаў: за мінулы год БРСМ БДЭУ супрацоўнічаў з 27 прымаючымі арганізацыямі, было створана 72 студэнцкія атрады, а больш за 1200 студэнтаў атрымалі магчымасць працаўладкавання.

Таксама былі абмеркаваны планы і прыярытэтныя напрамкі дзейнасці на 2026 год, накіраваныя на далейшае развіццё маладзёжнай палітыкі і ўцягванне студэнтаў у грамадскае жыццё ўніверсітэта.

Па выніках пасяджэння лепшыя актывісты былі ўзнагароджаны за плённую працу і значны ўклад у развіццё маладзёжнага руху!

Іншыя навіны

Архіў навін


Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный технический университет Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь