09.04.2026
У БДЭУ адбылося паседжанне Рады куратараў
7 красавіка ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце прайшло чарговае паседжанне Рады куратараў. У ходзе сустрэчы ўдзельнікі абмеркавалі актуальныя пытанні псіхалагічнага здароўя студэнтаў, прафілактыку кіберзлачынстваў і арганізацыйныя аспекты ідэалагічнай і выхаваўчай работы.
Паседжанне адкрыў прарэктар па выхаваўчай працы БДЭУ Сяргей Іванавіч Скрыба. У сваім прывітальным слове ён падкрэсліў асаблівую значнасць дзейнасці куратара ў сучасных умовах, адзначыўшы, што менавіта куратар з'яўляецца сувязным звяном паміж універсітэтам і студэнтам. Сяргей Іванавіч пажадаў удзельнікам канструктыўнага дыялога, плённай работы і выказаў упэўненасць, што тэмы, якія абмяркоўваюцца, дапамогуць павысіць эфектыўнасць узаемадзеяння з моладдзю.
З дакладам "Фактары псіхалагічнага здароўя асобы студэнтаў" выступіў Дзмітрый Сяргеевіч Сеннікаў, педагог-псіхолаг Рэспубліканскага цэнтра псіхалагічнай дапамогі Інстытута псіхалогіі БДПУ імя Максіма Танка. Спецыяліст асвятліў ключавыя аспекты эмацыйнага стану моладзі і даў рэкамендацыі куратарам па падтрымцы спрыяльнага клімату ў навучальных групах.
Следчы Савецкага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь (г. Мінск) Максім Алегавіч Цырынскі расказаў аб правілах абароны ад крадзяжу маёмасці шляхам мадыфікацыі камп'ютарнай інфармацыі. Асаблівая ўвага была ўдзелена тыповым схемам махлярства і прававым наступствам учынення злачынстваў у лічбавай сферы.
Начальнік УІВР БДЭУ Дзяніс Мікалаевіч Васькоў выступіў з дакладам, прысвечаным планаванню працы куратараў у другім семестры 2025/2026 навучальнага года. У ходзе выступлення быў праведзены падрабязны аналіз тыповых памылак, якія дапускаюцца пры складанні планаў і вядзенні часопісаў куратараў. Дзяніс Мікалаевіч даў метадычныя рэкамендацыі па ўдасканаленні дакументацыйнага суправаджэння выхаваўчага працэсу.
Удзельнікам пасяджэння нагадалі аб правядзенні традыцыйных універсітэцкіх аглядаў-конкурсаў:
• «Лепшы куратар навучальнай групы». Звяртаем увагу на змены ў Палажэнні аб конкурсе. Тэрмін падачы дакументаў - да 20 красавіка 2026 года.
• «Лепшая навучальная група». Тэрмін падачы дакументаў - да 30 красавіка 2026 года.
Пасяджэнне завяршылася абменам думкамі і адказамі на пытанні куратараў, якія датычацца ўдасканалення форм работы са студэнцкай моладдзю.





























Тэл.: (+375 17) 209-88-16,
факс: (+375 17) 368-01-60
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99