10.07.2026
12 ліпеня ў БДЭУ стартуе асноўны этап уступнай кампаніі!
Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт аб’яўляе аб старце асноўнага этапу ўступнай кампаніі 2026 года. Прыём дакументаў пачынаецца 12 ліпеня. Азнаёмцеся з ключавымі датамі, тэрмінамі правядзення выпрабаванняў і графікам работы прыёмных камісій. Зрабіце першы крок да сваёй прафесіі разам з БДЭУ!
ТЭРМІНЫ ПРЫЁМУ ДАКУМЕНТАЎ
- з 12 ліпеня па 17 ліпеня:
за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту:
– на вочную (дзённую) форму атрымання агульнай вышэйшай адукацыі;
– на завочную з скарочаным тэрмінам навучання;
– на завочную з поўным тэрмінам навучання.
на платнай аснове (для тых, хто здае ўступныя выпрабаванні ў БДЭУ*):
– на завочную з скарочаным тэрмінам навучання.
- з 12 ліпеня па 1 жніўня:
на платнай аснове (для тых, хто не здае ўступныя выпрабаванні ў БДЭУ):
– на вочную (дзённую) форму атрымання агульнай вышэйшай адукацыі;
– на завочную форму атрымання агульнай вышэйшай адукацыі;
– на дыстанцыйную форму навучання;
– на атрыманне другой і наступнай вышэйшай адукацыі.
ТЭРМІНЫ ПРАВЯДЗЕННЯ ЎСТУПНЫХ ВЫПРАБАВАННЯЎ
• з 18 ліпеня па 25 ліпеня – для асоб, якія паступаюць на завочную скарочаную форму атрымання адукацыі (за кошт сродкаў бюджэту і на платнай аснове), а таксама для абітурыентаў з парушэннямі слыху, зроку, апорна-рухальнага апарата, якія маюць права па медыцынскіх паказаннях на навучанне ў БДЭУ.
ТЭРМІНЫ ЗАЛІЧЭННЯ АБІТУРЫЕНТАЎ
• за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту (на вочную (дзённую), завочную з поўным і скарочаным тэрмінам навучання) – да 27 ліпеня ўключна;
• на платнай аснове (на вочную (дзённую), завочную са скарочаным і поўным тэрмінам, дыстанцыйную формы навучання) – да 3 жніўня ўключна.
РАЗМЯШЧЭННЕ ПРЫЁМНЫХ КАМІСІЙ ПА ПРЫЁМУ ДАКУМЕНТАЎ
• Факультэт камерцыі і турыстычнай індустрыі: аўд. 136 (навучальны корпус № 3), аўд. 140 (навучальны корпус № 3).
• Факультэт маркетынгу і лагістыкі: аўд. 338 (навучальны корпус № 3), аўд. 332 (навучальны корпус № 3).
• Факультэт міжнародных бізнес-камунікацый: аўд. 236 (навучальны корпус № 3).
• Факультэт міжнародных эканамічных адносін: аўд. 233 (навучальны корпус № 3), аўд. 234 (навучальны корпус № 3).
• Факультэт права: аўд. 230 (навучальны корпус № 3), аўд. 232 (навучальны корпус № 3).
• Сацыяльна-эканамічны факультэт: аўд. 242 (навучальны корпус № 3).
• Улікова-эканамічны факультэт: аўд. 320 (навучальны корпус № 2), аўд. 322 (навучальны корпус № 2).
• Факультэт фінансаў і банкаўскай справы: аўд. 215 (навучальны корпус № 2), аўд. 222 (навучальны корпус № 2).
• Факультэт лічбавай эканомікі: аўд. 136а (навучальны корпус № 3).
• Факультэт эканомікі і менеджменту: аўд. 239 (навучальны корпус № 3), аўд. 250 (навучальны корпус № 3).
• Факультэт «Вышэйшая школа кіравання і бізнесу»: аўд. 3 (навучальны корпус № 7).
*Прыёмная камісія БДЭУ працуе з 9.00 да 18.00.
*Дадатковую інфармацыю па пытаннях паступлення на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі можна атрымаць у аддзеле суправаджэння прыёмнай кампаніі БДЭУ па тэл. +375 17 209 88 99.
ЧАКАЕМ ВАС У БДЭУ!





















Тэл.: (+375 17) 209-88-16,
факс: (+375 17) 368-01-60
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99