07.08.2026
У БДЭУ адбылася сустрэча з прадстаўніком Следчага камітэта
6 жніўня ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце адбылася сустрэча працоўнага калектыву з прадстаўніком Заводскага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь г. Мінска Раманам Аляксандравічам Ефімчанкам.
Галоўнай тэмай абмеркавання стала процідзеянне кіберзлачыннасці. Па статыстыцы ведамства, сёння больш за трэць злачынстваў здзяйсняецца ў сетцы Інтэрнэт.
Спікер падрабязна спыніўся на актуальных ашуканскіх схемах:
- «Фэйк бос». Стварэнне зламыснікамі фальшывых акаўнтаў кіраўніцтва ВНУ ў мэнэджарах для збору персанальных даных супрацоўнікаў.
- Званкі ад ілжэсупрацоўнікаў ведамстваў. Псіхалагічны ціск па відэасувязі пад выглядам міліцыі або камунальных службаў з мэтай афармлення крэдытаў.
- Фішынг. Рассылка шкодных спасылак пад выглядам анлайн-галасаванняў, якая вядзе да ўзлому прылад.
- Вымагальніцтва на гандлёвых пляцоўках. Блакіроўка iPhone праз чужы iCloud пры продажы тэхнікі на kufar.by.
Раман Ефімчанка нагадаў, што супрацоўнікі праваахоўных органаў ніколі не тэлефануюць у мэнэджарах. Для забеспячэння кібербяспекі прадстаўнік РАСК параіў усталяваць двухфактарную аўтэнтыфікацыю ў Telegram, выкарыстоўваць асобную карту для пакупак у інтэрнэце і правяраць падазроныя спасылкі на афіцыйным рэсурсе проверь.бел.
У завяршэнне сустрэчы Раман Аляксандравіч адказаў на пытанні прысутных.





















Тэл.: (+375 17) 209-88-16,
факс: (+375 17) 368-01-60
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99