21.08.2026

Бізнес-разведка на мове лічбаў: як выкладаюць сучасны ўлік і аўдыт у БДЭУ

Улікова-эканамічны факультэт БДЭУ традыцыйна лічыцца адным з самых складаных і прэстыжных. Малады выкладчык Павел Барысенка дзеліцца сваім поглядам на сучасныя адукацыйныя стандарты: ад методыкі разбіцця складаных задач на этапы да выкарыстання візуалізацыі на лекцыях. Чаму выкладчык заўсёды бачыць хітрыкі студэнтаў, як навучыць будучых эканамістаў не баяцца памылак і чаму канспекты, напісаныя ад рукі, працуюць лепш за любыя гаджэты — чытайце ў нашым інтэрв'ю.

- Улік і эканамічны аналіз у абітурыентаў і пачаткоўцаў часта асацыююцца з руцінай, бясконцымі табліцамі і лічбамі. Павел Ігаравіч, як вам на сваіх занятках атрымоўваецца ламаць гэты стэрэатып і паказваць студэнтам, што сучасная бухгалтэрыя і аўдыт - гэта хутчэй захапляльная бізнес-разведка і мова кіравання кампаніямі?

— У працы я арыентуюся на лепшых выкладчыкаў нашай кафедры, якія ўмеюць растлумачыць бухгалтарскі ўлік проста і наглядна — праз зразумелыя схемы і пад кутом практычных запатрабаванняў карыстачоў эканамічнай інфармацыі. У такім фармаце паэтапны працэс уліку падмацоўваецца візуалізацыяй і засвойваецца на зусім іншым узроўні. А веданне аўдыту дапамагае студэнтам зірнуць на прадмет з нечаканага боку - як на займальны дэтэктыў, дзе трэба знайсці памылкі і разблытаць складаную сітуацыю.

- Улікова-эканамічны факультэт традыцыйна славіцца высокай акадэмічнай строгасцю і дакладнасцю. Як гэта быць маладым выкладчыкам у асяроддзі з такімі высокімі стандартамі? Ці даводзіцца вам быць больш патрабавальным, чым хочацца, ці спецыфіка прадмета сама па сабе дысцыплінуе аўдыторыю?

— Калегі па кафедры сапраўды сфарміравалі высокія стандарты ў рамках навучальнай, акадэмічнай і навуковай дзейнасці, адпавядаць якім для мяне дастаткова няпроста. Заўважаю, што з назапашваннем новага досведу і ведаў станаўлюся больш патрабавальным да студэнтаў. Узяць хаця б канспектаванне лекцый: на першы погляд, патрабаванне весці канспект можа здацца састарэлым. Аднак вынікі залікаў і іспытаў пацвярджаюць, што студэнты значна лепш запамінаюць і аналізуюць інфармацыю, якую запісалі ўласнай рукой.

- У рэальным уліку і аўдыце памылка ў адну лічбу можа дорага каштаваць кампаніі. А як вы ставіцеся да памылак студэнтаў на сэмінарах? Як вучыце іх не баяцца памыляцца ў дошкі і ўспрымаць промахі як досвед, а не як нагода для панікі?

- У гэтым выпадку я стараюся растлумачыць будучым бухгалтарам і эканамістам, што аўдыт, рэвізія і ўнутраны кантроль - неад'емныя складнікі сучаснага бухгалтарскага ўліку. Памыліцца можа нават самы дасведчаны адмысловец, таму важна разумець, якія ўчасткі працы асабліва схільныя рызыцы. Практычныя заняткі па рэвізіі, кантролі і аўдыце якраз дапамагаюць адпрацаваць і замацаваць навыкі выяўлення патэнцыйных памылак. Галоўнае - выкарыстоўваць гэтыя заняткі максімальна эфектыўна і вучыцца аб'ядноўваць веды і навыкі ў галіне бухгалтарскага ўліку і аўдыту.

- Сучасныя студэнты прывыклі да хуткага кантэнту і кліпавай падачы інфармацыі, а разбор складанага балансу або стандарту справаздачнасці патрабуе доўгачасовай канцэнтрацыі. Падзяліцеся вашымі выкладчыцкімі лайфхакамі: як утрымаць увагу аўдыторыі на працягу ўсёй пары, калі гаворка ідзе пра складаныя эканамічныя механізмы?

- На мой погляд, дастаткова цікавым з'яўляецца спосаб разбіцця задання на вялікую колькасць складовых частак, пры гэтым пераход на наступны этап немагчымы без рашэння папярэдняга. Жывы водгук заўсёды выклікае разбор рэальных памылак з бухгалтарскай практыкі. Таксама добра заходзяць групавыя кейсы з некалькімі варыянтамі рашэнняў - гэта падштурхоўвае студэнтаў да дыскусіі. І, вядома, важная візуалізацыя матэрыялу. Але галоўнае - калі выкладчык сам шчыра захоплены прадметам і ўмее растлумачыць яго проста, гэта гарантавана ўтрымае ўвагу аўдыторыі.

- Заканадаўства, падатковыя нормы і бізнес-практыка мяняюцца вельмі хутка. Дзе вы самі чэрпаеце свежыя, "жывыя" кейсы для лекцый і семінараў, каб веды студэнтаў УЭФ былі максімальна дастасавальныя ў рэальным сектары адразу пасля выпуску?
- У рамках правядзення аналітычнай практыкі кафедра супрацоўнічае з бюджэтнымі ўстановамі і камерцыйнымі арганізацыямі. Сярод іх адбіраецца пералік кейсаў, падмацаваных сабранай падчас практыкі справаздачнасцю. Гэта і выступае асновай для задач на практычных і лабараторных занятках са студэнтамі.

- На ўлікова-эканамічным факультэце дакладнасць - гэта ўсё. А як вы ставіцеся да «творчага падыходу» студэнтаў на кантрольных і іспытах — спісванні, шпаргалкам і сучасным мікранавушнікам? Ці бачна маладому выкладчыку хітрыкі аўдыторыі і якая ваша рэакцыя: адразу «двойка» ці даяце шанец здаць самому?

- Спыняць спробы спісаць, безумоўна, трэба. І студэнтам варта памятаць: выкладчык у большасці выпадкаў выдатна бачыць усе іхнія хітрасці.

Са свайго боку, я стараюся данесці да аўдыторыі: для мяне важная не механічная зубрэжка, а глыбокае разуменне прадмета. Мала проста запомніць правіла - трэба разабрацца, як і навошта прымяняць яго на практыцы ў канкрэтных эканамічных задачах. А тут ніякі мікранавушнік ці шпаргалка не дапамогуць, калі студэнт не прыкладаў намаганняў на працягу семестра і не рыхтаваўся да іспыту.

- Праверка сотняў кантрольных, эмацыйная аддача на лекцыях і пастаянная праца са складанымі разлікамі адымаюць нямала сіл. Павал Ігаравіч, які ваш асабісты рэцэпт "перазагрузкі" пасля інтэнсіўнага акадэмічнага дня? Як аднаўляеце энергію: спорт, вандраванні, хобі ці абсалютная цішыня?

— Мне часам вельмі хочацца навучыцца запавольваць ці спыняць час — каб спакойна перачытаць кнігу са сваёй бібліятэкі ці даведацца пра нешта новае. А аднаўленню сіл дапамагае цікавасць, якая захавалася яшчэ з дзяцінства: я гарачы спартовы заўзятар. Заўсёды імкнуся знайсці хаця б пару хвілін, каб прагледзець свежыя навіны спорту. Часам яны аказваюцца куды больш займальнымі, драматычнымі і нават смяшнейшымі за любы фільм ці тэлешоў!

Іншыя навіны

Архіў навін


Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный технический университет Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь