18.09.2026

У БДЭУ завяршыўся цыкл сустрэч кіраўніцтва ўніверсітэта з першакурснікамі

У Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце завяршыўся цыкл адкрытых сустрэч кіраўніцтва ВНУ са студэнтамі першага курса, які праходзіў на працягу верасня ў межах «Месяца першакурсніка». Прадстаўнікі кіраўніцтва наведалі ўсе факультэты ўніверсітэта, каб дапамагчы студэнтам новага набору хутчэй адаптавацца да вучобы і пазнаёміцца з жыццём ВНУ. Перад першакурснікамі выступілі рэктар БДЭУ Аляксей Уладзіміравіч Ягораў, прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай працы Сяргей Іванавіч Скрыба, прарэктар по навуковай працы Аляксей Аляксандравіч Быкаў, а таксама кіраўнікі факультэтаў.

Падчас сустрэч студэнтам падрабязна расказалі пра арганізацыю навучальнага працэсу, абавязкі старастаў груп і крытэрыі паспяховай вучобы. Асаблівую ўвагу адміністрацыя звярнула на строгае захаванне Правілаў унутранага распарадку БДЭУ і навучальнай дысцыпліны. Першакурснікам нагадалі пра важнасць своечасова прыходзіць на заняткі, прытрымлівацца дзелавога стылю адзення і правілаў акадэмічнага этыкету пры зносінах з выкладчыкамі.

Разам з вучобай на сустрэчах дэталёва абмеркавалі бытавыя і сацыяльныя пытанні. Студэнтам растлумачылі правілы пражывання ў гуртажытках, нюансы адаптацыі ў Мінску, а таксама нагадалі пра правілы асабістай бяспекі і абарону ад інтэрнэт-ашуканцаў. Акрамя таго, хлопцаў і дзяўчат пазнаёмілі з магчымасцямі для пазавучэбнай дзейнасці: працай першаснай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў, ПА ГА «БРСМ», Маладзёжнага крыла Беларускага саюза жанчын, творчых калектываў, спартыўных секцый і студэнцкіх атрадаў. Для тых, хто цікавіцца навукай, расказалі пра дзейнасць студэнцкіх навукова-даследчых лабараторый (СНДЛ) і міжнародныя стажыроўкі. Напрыканцы кожнай сустрэчы студэнты маглі напрамую задаць пытанні кіраўніцтву ВНУ і атрымаць на іх адказы.

Іншыя навіны

Архіў навін


Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный технический университет Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь