05.10.2026

Рэктар БДЭУ прыняў удзел у пасяджэнні Экспертнага савета пры Пастаянным камітэце Саюзнай дзяржавы

2 кастрычніка ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень» адбылося пасяджэнне Экспертнага савета пры Пастаянным камітэце Саюзнай дзяржавы на тэму «Асаблівасці гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва ў Саюзнай дзяржаве». У пасяджэнні прыняў удзел рэктар БДЭУ Аляксей Уладзіміравіч Ягораў.

Работу пасяджэння ўзначаліў Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы, акадэмік РАН Сяргей Юр'евіч Глазьеў; прысутнічалі кіраўнікі беларускіх інавацыйных кампаній, прадстаўнікі міністэрстваў, ведамстваў, навукі і бізнес-супольнасці.

На пасяджэнні абмяркоўваліся пытанні патэнцыялу гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі; асаблівасцей інвестыцыйнага ўзаемадзеяння з партнёрамі з Кітайскай Народнай Рэспублікі і іншых дзяржаў Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна; павышэння інвестыцыйнай прывабнасці Беларусі і Расіі.

Былі прадстаўлены вынікі дзейнасці найбольш паспяховых інавацыйных пляцовак і праектаў Беларусі, уключаючы Парк высокіх тэхналогій і рэзідэнтаў Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень». Разгледжаны магчымасці стымулявання прамысловай кааперацыі ў рамках ініцыятывы «Тавар Саюзнай дзяржавы».

Вынікі абмеркавання прадэманстравалі значныя дасягненні інавацыйнага сектара беларускай эканомікі, якія забяспечваюць міжнародную канкурэнтаздольнасць нацыянальнай эканомікі ва ўзаемадзеянні з партнёрамі з Расійскай Федэрацыі і Кітайскай Народнай Рэспублікі.

На фота: рэктар БДЭУ Аляксей Уладзіміравіч Ягораў з дырэктарам Міждзяржаўнага навукова-даследчага інстытута праблем кіравання, членам Рымскага клуба Аляксандрам Іванавічам Агеевым.

Іншыя навіны

Архіў навін


Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный технический университет Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь