07.10.2026
Студэнты БДЭУ – пераможцы і прызёры VI Міжнароднай алімпіяды па фінансавай бяспецы
З 27 верасня па 2 кастрычніка ў Краснаярску адбылася VI Міжнародная алімпіяда па фінансавай бяспецы.
Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт на алімпіядзе прадставілі:
Тарлюк Злата, Савіцкая Анастасія, Іодка Аляксандра – студэнты факультэта фінансаў і банкаўскай справы;
Гурыновіч Ганна – студэнтка факультэта права.
Кіраўнік – дацэнт, кандыдат эканамічных навук, дацэнт кафедры банкаўскай справы Пазнякоў Віталь Віктаравіч.
Па выніках алімпіяды нашы студэнты атрымалі ўзнагароды пераможцаў і прызёраў. Узнагароды ўручылі губернатар Краснаярскага краю Кацюкоў Міхаіл Міхайлавіч і першы намеснік старшыні Прамыслова-будаўнічага банка (ПСБ) Алег Генадзевіч Барыбін.
Студэнты годна прадставілі ўніверсітэт і нашу краіну.
Віншуем! Ганадзімся вамі і жадаем новых поспехаў!






















Тэл.: (+375 17) 209-88-16,
факс: (+375 17) 368-01-60
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99