1-25 0171 Эканомiка працы
Спецыяльнасць перападрыхтоўкі 1-25 0171 «Эканоміка працы» ставіцца да групы спецыяльнасцяў «Эканоміка і кіраванне» напрамка адукацыі «Эканоміка». Тэрмін навучання – 24 месяцы. Па заканчэнні навучання выдаецца дыплом аб перападрыхтоўцы, устаноўленага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь узору, з прысваеннем кваліфікацыі – «эканаміст».
Навучанне па дадзенай спецыяльнасці дазваляе сфармаваць у слухачоў прафесійныя кампетэнцыі ў галінах фарміравання сістэмы аплаты працы арганізацыі, выканання эканамічных разлікаў, аналізу эфектыўнасці працоўных рэсурсаў.
У рамках навучання па спецыяльнасці «Эканоміка працы» слухач атрымлівае неабходныя ў прафесійнай дзейнасці веды і ўменні ў галіне наступных дысцыплін:
- Аналіз гаспадарчай дзейнасці
- Асновы дакументацыйнага забеспячэння кіравання і экалагічны менеджмент
- Асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы
- Асновы менеджменту.
- Аўтаматызацыя планавання і ўліку працы на прадпрыемстве.
- Ахова працы
- Бухгалтарскі ўлік
- Грошы, крэдыт, банкі
- Кантроль, рэвізія, аўдыт
- Нармаванне працы
- Падатковая сістэма Рэспублікі Беларусь
- Прававое рэгуляванне гаспадарчай дзейнасці
- Практычны маркетынг
- Працоўнае заканадаўства Рэспублікі Беларусь
- Псіхалогія працы
- Сацыяльна-эканамічная палітыка Рэспублікі Беларусь.
- Сістэма сацыяльнага партнёрства
- Статыстыка
- Сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі
- Фінансы прадпрыемства
- Цэнаўтварэнне
- Эканамічная тэорыя.
- Эканоміка і сацыялогія працы
- Эканоміка прадпрыемства
Асаблівасцю спецыяльнасці «Эканоміка працы» з'яўляецца падрыхтоўка універсальных спецыялістаў-эканамістаў, якія забяспечваюць рэалізацыю сваіх кампетэнцый у любой сферы гаспадарчай дзейнасці.
Тэл.: (+375 17) 209-88-16,
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99