Сацыяльна-эканамічны факультэт (СЭФ)
Сацыяльна-эканамічны факультэт (да 01.09.2024 - Інстытут сацыяльна-гуманітарнай адукацыі) створаны ў маі 2005 г. для аб'яднання патэнцыялу вядучага эканамічнага ўніверсітэта краіны і гуманітарных кафедраў з мэтай падрыхтоўкі спецыялістаў на стыку эканамічных і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін для сучаснай эканомікі, у якой цэнтральнае месца займае чалавечы і сацыяльны капітал. Высокапрафесійную падрыхтоўку студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў забяспечваюць больш за 100 выкладчыкаў (з іх 7 дактароў навук, 33 кандыдаты навук). Кафедры СЭФ ажыццяўляюць выкладанне сацыяльна-гуманітарных дысцыплін на ўсіх факультэтах БДЭУ, а таксама спецыяльных дысцыплін на спецыяльнасцях "Паліталогія", "Псіхалогія", "Сацыялогія".
Дырэктарам Інстытут сацыяльна-гуманітарнай адукацыі з 2005 г. па 2016 г. з'яўлялася доктар філасофскіх навук, прафесар Ядвіга Станіславаўна Яскевіч. З 2016 г. па 2020г. інстытут узначальваў доктар філасофскіх навук, дацэнт Аляксандр Сяргеевіч Лапцёнак. У цяперашні час дэканам СЭФ з'яўляецца кандыдат палітычных навук, дацэнт Буева Анастасія Алегаўна.
У складзе Інстытута сацыяльна-гуманітарнай адукацыі 5 кафедр:
- Кафедра філасофіі
- Кафедра паліталогіі
- Кафедра эканамічнай гісторыі
- Кафедра эканамічнай сацыялогіі і псіхалогіі прадпрымальніцкай дзейнасці
- Кафедра фізічнай культуры і эканомікі спорту
Унікальныя магчымасці
Высокі прафесійны, метадалагічны і навуковы ўзровень супрацоўнікаў СЭФ дазваляе паспяхова рэалізоўваць навукова-даследчыя праекты сумесна з вучонымі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі (Інстытуты філасофіі, гісторыі, сацыялогіі), па заказе дзяржаўных органаў і арганізацый, факультэт займае лідзіруючыя пазіцыі ва ўніверсітэце па паказчыку «навукова -даследчая праца». Сацыяльна-эканамічны факультэт актыўна ўзаемадзейнічае з замежнымі партнёрамі: інстытутамі Расійскай Акадэміі навук, універсітэтамі Расійскай Федэрацыі, што знаходзіць адлюстраванне ў падрыхтоўцы сумесных публікацый. Студэнты і выкладчыкі факультэта рэгулярна ўдзельнічаюць у міжнародных канферэнцыях, праектах і конкурсах.
Важнае месца ў практыка-арыентаванасці навучання студэнтаў і рэалізацыі навуковага патэнцыялу супрацоўнікаў займае Цэнтр сацыяльна-гуманітарных даследаванняў. З 2020 г. Цэнтрам рэалізавана больш за 10 фінансуемых навуковых праектаў, з іх экспартны складнік - 30 тыс. еўра. Да ўдзелу ў навуковых праектах актыўна прыцягваюцца студэнты. Кіраўнік Цэнтра – Лашук Ірына Валер'еўна.
Падрабязная інфармацыя пра Цэнтр тут >>>Спецыяльнасці
Кафедры СЭФ забяспечваюць падрыхтоўку па наступных спецыяльнасцях і спецыялізацыях:
- "Паліталогія" (прафілізацыя "Палітычны менеджмент")
- "Псіхалогія" (прафілізацыя "Псіхалогія прадпрымальніцкай дзейнасці")
- «Сацыялогія» (прафілізацыя «Эканамічная сацыялогія»)
«Паліталогія»
Па спецыяльнасці "Паліталогія" (прафілізацыя "Палітычны менеджмент") рыхтуюцца спецыялісты, кваліфікацыя якіх спалучае ў сабе падрыхтоўку па палітычных, эканамічных, сацыяльна-гуманітарных навуках. Падрыхтоўка "на стыку" паліталогіі і эканомікі дазваляе інтэграваць веды ў галіне сучаснай палітыкі, дзяржаўнага кіравання, эканомікі і стратэгічнага менеджменту. Палітолагі-менеджэры набываюць навыкі працы з рознымі сацыяльнымі групамі, арганізуюць камунікацыю і прадстаўніцтва інтарэсаў бізнес-структур у органах дзяржаўнай улады. Валодаючы глыбокімі ведамі ў галіне палітыкі і эканомікі, палітолагі-менеджэры забяспечваюць аналіз і прагназаванне палітычных працэсаў у Рэспубліцы Беларусь і сучасным свеце, бяруць удзел у распрацоўцы палітычных і эканамічных рашэнняў, кансультуюць прадстаўнікоў бізнесу, дзяржаўных органаў, структур грамадзянскай супольнасці. Выпускнікі спецыяльнасці "Паліталогія" атрымліваюць неабходную базу ведаў для практычнай дзейнасці ў якасці аналітыкаў, лідэраў і актывістаў маладзёжных аб'яднанняў, грамадскіх арганізацый і палітычных партый, супрацоўнікаў прэс-службаў і PR-аддзелаў органаў дзяржаўнай улады, бізнес-структур, грамадскіх арганізацый, супрацоўнікаў аналітычных цэнтраў і кансалтынгавых агенцтваў. Нашы выпускнікі працуюць у органах дзяржаўнага кіравання, грамадскіх арганізацыях, інфармацыйных і аналітычных цэнтрах, СМІ. Выпускнікам прысвойваецца кваліфікацыя "Палітолаг-менеджэр".
«Псіхалогія»
Адукацыйная праграма па спецыяльнасці "Псіхалогія" (прафілізацыя "Псіхалогія прадпрымальніцкай дзейнасці") арыентавана на Па спецыяльнасці "Паліталогія" (прафілізацыя "Палітычны менеджмент") рыхтуюцца спецыялісты, кваліфікацыя якіх спалучае ў сабе падрыхтоўку па палітычных, эканамічных, сацыяльна-гуманітарных навуках. Падрыхтоўка "на стыку" паліталогіі і эканомікі дазваляе інтэграваць веды ў галіне сучаснай палітыкі, дзяржаўнага кіравання, эканомікі і стратэгічнага менеджменту. Палітолагі-менеджэры набываюць навыкі працы з рознымі сацыяльнымі групамі, арганізуюць камунікацыю і прадстаўніцтва інтарэсаў бізнес-структур у органах дзяржаўнай улады. Валодаючы глыбокімі ведамі ў галіне палітыкі і эканомікі, палітолагі-менеджэры забяспечваюць аналіз і прагназаванне палітычных працэсаў у Рэспубліцы Беларусь і сучасным свеце, бяруць удзел у распрацоўцы палітычных і эканамічных рашэнняў, кансультуюць прадстаўнікоў бізнесу, дзяржаўных органаў, структур грамадзянскай супольнасці. Выпускнікі спецыяльнасці "Паліталогія" атрымліваюць неабходную базу ведаў для практычнай дзейнасці ў якасці аналітыкаў, лідэраў і актывістаў маладзёжных аб'яднанняў, грамадскіх арганізацый і палітычных партый, супрацоўнікаў прэс-службаў і PR-аддзелаў органаў дзяржаўнай улады, бізнес-структур, грамадскіх арганізацый, супрацоўнікаў аналітычных цэнтраў і кансалтынгавых агенцтваў. Нашы выпускнікі працуюць фарміраванне ў студэнтаў кампетэнцый у галіне псіхалагічнага аналізу сацыяльна-эканамічных адносін, псіхалогіі прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў, аказання псіхалагічнай дапамогі, карэкцыі паводзін у працоўных калектывах. Студэнты дадзенай спецыяльнасці вывучаюць псіхалогію кіравання, псіхалогію бізнэсу, псіхалогію дзелавых зносін, псіхалогію рэкламы і PR, канфлікталогію, тэорыю і метадалогію псіхалагічных даследаванняў, вучацца праводзіць сацыяльна-псіхалагічныя трэнінгі і трэнінгі эфектыўнай камунікацыі, вывучаюць іншыя дысцыпліны эканамічнага і сацыяльна-гуманітарнага профіля. Выпускнікі спецыяльнасці "Псіхалогія" са спецыялізацыяй "Псіхалогія прадпрымальніцкай дзейнасці" працуюць HR-мэнэджарамі на прадпрыемствах і ў арганізацыях, у кадравых і рэкрутынгавых агенцтвах, псіхолагамі-кансультантамі ў цэнтрах сацыяльнай і псіхалагічнай дапамогі, у рэкламных кампаніях, педагогамі-псіхолагамі ва ўстановах адукацыі, выкладчыкамі псіхалагічных дысцыплін у вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах, навуковымі супрацоўнікамі ў навукова-даследчых установах. Выпускнікам прысвойваецца кваліфікацыя “Псіхолаг. Выкладчык».
«Сацыялогія»
Па спецыяльнасці "Сацыялогія" (прафілізацыя "Эканамічная сацыялогія") студэнты вывучаюць тэорыю і метадалогію сацыялагічных даследаванняў, сацыялогію рынкаў, сацыялогію кіравання, сацыялогію грамадскай думкі, сацыялогію палітыкі і міжнародных адносін, сацыялагічнае забеспячэнне маркетынгавай дзейнасці, сацыяльна-эканамічнае праектаванне і прагноз , сацыялогію шлюбу і сям'і, а таксама эканамічныя, псіхалагічныя і паліталагічныя дысцыпліны. У ходзе навучання студэнты набываюць навыкі выкладання сацыялогіі і сацыяльна-палітычных дысцыплін, арганізацыі і правядзенні сацыялагічных даследаванняў у рамках педагагічнай і вытворчай практык. Як паказаў вопыт працаўладкавання выпускнікоў, падрыхтаваных у рамках спецыялізацыі "Эканамічная сацыялогія", яны найбольш запатрабаваны ў сацыялагічных і маркетынгавых даследчых цэнтрах, у сацыялагічных і маркетынгавых службах на прадпрыемствах і ў арганізацыях, у фірмах і кансалтынгавых кампаніях, у сродках масавай інфармацыі, у службах і арганізацыях розных форм уласнасці, якія спецыялізуюцца ў сферы камунікацыі і медыя, у банкаўскай сферы, у HR структурах, у PR агенцтвах, у якасці выкладчыкаў у сярэдніх, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установах, на адміністрацыйных пасадах і ў органах дзяржаўнага кіравання. Выпускнікам прысвойваецца кваліфікацыя «Сацыёлаг. Выкладчык».
З мэтай прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў і іх навуковага росту ажыццяўляецца магістарская падрыхтоўка па спецыяльнасці "Паліталогія" пры кафедры паліталогіі, па спецыяльнасці "Эканоміка" (прафілізацыя "Эканамічная сацыялогія") і "Маркетынг" (прафілізацыя "Сацыялагічныя даследаванні ў маркетынгу") пры кафедры эканамічнай сацыялогіі і псіхалогіі прадпрымальніцкай дзейнасці, а таксама аспірантура пры кафедры паліталогіі па спецыяльнасцях: 23.00.01 “Тэорыя і філасофія палітыкі, гісторыя і метадалогія палітычнай навукі”; 23.00.02 "Палітычныя інстытуты, працэсы і тэхналогіі"; 23.00.04 «Палітычныя праблемы міжнародных адносін глабальнага і рэгіянальнага развіцця».
Размяшчэнне дэканата і кафедр сацыяльна-эканамічнага факультэта:
- Дэкан СЭФ аўд. 212 / 4 к
- Дэканат СЭФ аўд. 404а и 206а / 4 к
- Кафедра эканамічнай сацыялогіі і псіхалогіі прадпрымальніцкай дзейнасці аўд. 307 / 4 к
- Кафедра філасофіі аўд. 706 / 4 к
- Кафедра паліталогіі аўд. 602 /1 к
- Кафедра эканамічнай гісторыі аўд.607/1 к
- Кафедра физической культуры и экономики спорта аўд. 69 спартыўны корпус
Тэл.: (+375 17) 209-88-16,
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99