Факультэт эканомікі і менеджменту
Факультэт эканомікі і менеджменту (ФЭМ) як пераемнік планава-эканамічнага факультэта (затым факультэта менеджменту) вядзе сваю гісторыю з 1931 года, калі на базе факультэта грамадскіх навук БДУ былі створаны тры самастойныя інстытуты: планава-эканамічны, фінансава-эканамічны і кааператыўны. Яны сталі прадвеснікамі нашага ўніверсітэта, дзень нараджэння якога, як і факультэта эканомікі і кіравання, – 20 мая 1933 года.
За такую шматгадовую гісторыю ФЭМ дасягнуў значных вынікаў у падрыхтоўцы кадраў вышэйшай кваліфікацыі для эканомікі Рэспублікі Беларусь, бо спалучае ў сабе традыцыі ўніверсітэцкай адукацыі і вопыт, назапашаны за шматгадовую гісторыю. Пра гэты бясспрэчны факт сведчыць уся гісторыя факультэта, сярод выпускнікоў якога міністры і намеснікі міністраў, топ-менеджары буйных прадпрыемстваў, рэктары і прарэктары навучальных устаноў, кіраўнікі ў структурах органаў дзяржаўнага кіравання і органаў мясцовага самакіравання і г.д.
За ўсю гісторыю факультэта, улічваючы патрабаванні рынку працы, у структуры факультэта адбываліся і адбываюцца розныя змены ў колькасным складзе кафедраў і спектры спецыяльнасцей, па якіх вядзецца падрыхтоўка кадраў. Але, нягледзячы на ўсе змены, ключавым кірункам адукацыйнай дзейнасці заставаўся і застаецца сур'ёзны падыход у спалучэнні з сістэмай сучасных эканамічных дысцыплін і дысцыплін кіраўніцкай накіраванасці.
Дэкан – Петрычэнка Алена Уладзіміраўна, кандыдат эканамічных навук, дацэнт.
Намеснік дэкана – Гуліна Вольга Валерыеўна, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт; намеснік дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце – Анішчанка Валянціна Сяргееўна, кандыдат эканамічных навук, дацэнт.
Кафедры
- эканомікі прамысловых прадпрыемстваў,
- арганізацыі і кіравання,
- Эканомікі АПК і прыродакарыстання,
- нацыянальный эканомікі і дзяржаўнага кіравання,.
Унікальныя магчымасці
Сёння наш факультэт – гэта сучасная адукацыйная пляцоўка, дзе высокакваліфікаваны прафесарска-выкладчыцкі склад ва ўзаемадзеянні з базавымі арганізацыямі рэальнага сектара эканомікі прапануе самы шырокі спектр спецыяльнасцей эканоміка-кіраўніцкага профілю, падрыхтоўка па якіх дазволіць кожнаму рэалізаваць самыя амбіцыйныя планы ў прафесійнай дзейнасці на будучыню.
Штогод на факультэце навучаецца каля 1700 студэнтаў на дзённай і завочнай формах атрымання вышэйшай адукацыі. Паколькі факультэт накіраваны не толькі на прафесійную падрыхтоўку спецыялістаў, але і на іх навуковы рост, студэнты прыцягваюцца да выканання навукова-даследчых работ, што забяспечвае інтэграцыю навучальнага працэсу з навукова-даследчай і практычнай дзейнасцю. Пры кожнай кафедры актыўна функцыянуе студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя (СДІЛ), арганізавана магістратура, аспірантура і дактарантура.
Заняткі праводзяцца ў чацвёртым вучэбным корпусе, дзе ёсць аўдыторыі, абсталяваныя мультымедыйнымі сістэмамі, камп’ютарныя класы з сучасным праграмным забеспячэннем, сістэма карпаратыўнай сувязі з выхадам у Інтэрнэт і інш.
Спецыяльнасці
- «Эканоміка і кіраванне» (прафілізацыі «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці», «Упраўленне інтэлектуальнай уласнасцю», «Эканоміка і кіраванне харчовымі бізнес-сістэмамі», «Эканоміка прыродакарыстання», «Эканоміка працы»)
- «Нацыянальная эканоміка»
- «Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка»
- «Менеджмент» (прафілізацыі «Інавацыйны менеджмент», «Кіраванне персаналам»)
Міжнародная дзейнасць
Факультэт эканомікі і менеджменту вядзе міжнародную дзейнасць па двух кірунках:
- развіццё сувязяў з замежнымі ўніверсітэтамі праз удзел выкладчыкаў у міжнародных праектах, правядзенне міжнародных навуковых канферэнцый і семінараў, у тым ліку ў анлайн-рэжыме, акадэмічную мабільнасць выкладчыкаў і студэнтаў;
- экспарт адукацыйных паслуг у рамках навучання студэнтаў з ліку замежных грамадзян і інш.
Факультэт эканомікі і менеджменту з'яўляецца адным з вядучых факультэтаў універсітэта, які актыўна ўдзельнічае ў розных напрамках універсітэтскай дзейнасці. Яго вынікі штогод высока ацэньваюцца, забяспечваючы пастаянна лідзіруючыя пазіцыі ў конкурсе БДЭУ ў розных намінацыях па вучэбна-метадычнай, навукова-даследчай, ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце. Паспяховы студэнты факультэта эканомікі і менеджменту, якія прыносяць яму перамогі ў міжнародных і рэспубліканскіх навуковых конкурсах і алімпіядах, творчых мерапрыемствах, спартыўных спаборніцтвах.
Будучая кар'ера
Перавагі выпускнікоў факультэта эканомікі і менеджменту:
- універсальнасць і сістэмнасць ведаў і, адпаведна, шырокія магчымасці для працаўладкавання і прафесійнага росту;
- магчымасць атрымання паглыбленай вышэйшай адукацыі ў розных галінах эканамічных навук;
- глыбокае веданне найноўшых метадаў кіравання і эканамічнага аналізу;
- высокая адаптыўнасць да рынкавых умоў на аснове практыка-арыентаванага навучання.
![]() |
ВЫБРАЎШЫ ЛЮБУЮ СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ
|
Тэл./факс: (+375 17) 209-88-16
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99