Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Белая Русь»

Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне (РГА) «Белая Русь» вядзе адлік сваёй гісторыі ад 17 лістапада 2007 года. Менавіта ў гэты дзень адбылося паседжанне ўстаноўчага З'езда, на якім былі разгледжаны пытанні стварэння аб'яднання ў маштабе рэспублікі і зацверджаны Статут.

470 дэлегатаў – прадстаўнікоў рэгіёнаў і сталіцы – выбралі Старшыню РГА «Белая Русь» і Рэспубліканскі Савет, куды ўвайшлі 85 чалавек.

12 снежня 2007 года Міністэрства юстыцыі Беларусі зарэгістравала Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Белая Русь». Абласныя, раённыя і пярвічныя арганізацыі, якія існавалі да названых падзей, у адпаведнасці са Статутам і рашэннем устаноўчага з'езда сталі састаўной часткай рэспубліканскага аб'яднання.

Пры стварэнні РГА «Белая Русь» выкарыстоўваўся багаты і пазітыўны вопыт работы Гродзенскай абласной арганізацыі, створанай яшчэ ў 2004 годзе.

Завяршэнне арганізацыйнай пабудовы РГА «Белая Русь» дазволіла больш актыўна і разам працаваць усім яе членам без выключэння. Да І З'езда актыў праводзіў работу па стварэнню пярвічных арганізацый, а рабочая група па стварэнню Праграмы рыхтавала праект, які быў адобраны на пашыраным пасяджэнні Прэзідыума Рэспубліканскага Савета РГА «Белая Русь» 25 чэрвеня 2008 года.

25 кастрычніка 2008 года ў Малой Зале Палаца Рэспублікі адбыўся І З'езд РГА «Белая Русь». Ён сабраў 380 дэлегатаў з больш як 82 тысяч членаў ад усіх абласцей і г. Мінска.

На I З'ездзе была падсумаваная праца за час, які мінуў з моманту Устаноўчага З'езда, які адбыўся 17 лістапада 2007 гады. У парадку дня пасяджэння былі разгледжаны два пытанні: аб прыняцці Праграмы РГА «Белая Русь» і аб даабранні членаў у Рэспубліканскі Савет. З дакладамі выступілі Старшыня РГА «Белая Русь» Аляксандр Радзькоў і прадстаўнікі ад абласных і Мінскай гарадской арганізацый. Праект праграмы быў ухвалены.

Цяпер у РГА «Белая Русь» уваходзіць 6 абласных і Мінская гарадская арганізацыя; створаны 5578 пярвічных арганізацый. 8 з іх – арганізацыі па вытворчаму прынцыпу (500 чалавек і больш).

Першасная арганізацыя РГА «Белая Русь» БДЭУ створана 12 студзеня 2007 года.

 

Кантакты

Адрас: : пр. Партызанскi 22а, корпус 4,
к. 302-305

Тэл.: +375 17 209 88 47 (ДФО),
+375 17 229 12 58 (ЗФО)

Факс: +375 17 209 78 29

Пошта: форма зваротнай сувязі

Сайт: http://bseu.by/fm/

 


Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный технический университет Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь