РЭКТАР БДЭЎ

Рэктар:

ШЫМАЎ УЛАДЗІМІР МІКАЛАЕВІЧ
доктар эканамічных навук
прафесар

Персональная страница

Уладзімір Мікалаевіч Шымаў нарадзіўся 29 лістапада 1948 г. у с. Радалаўка Прыморскага раёна Запарожскай вобласці ў сям’і настаўнікаў. Пасля заканчэння сярэдняй школы г. Горлаўка (Данецкая вобл.) на працягу года працаваў на аўтатранспартным прадпрыемстве, а ў 1967 годзе паступіў у Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М.В. Ламаносава на спецыяльнасць “эканамічная геаграфія”.

Пасля заканчэння ўніверсітэта саветам факультэта ён быў рэкамендаваны да паступлення ў аспірантуру Савета па вывучэнні вытворчых сіл (САВС) пры Дзяржплане СССР (г. Масква), якую ён скончыў у 1975 годзе. Атрымаўшы накіраванне на працу ў НДІ эканомікі і эканоміка-матэматычных метадаў планавання Дзяржплана БССР, У.М. Шымаў прыехаў у г. Мінск.

У 1976 годзеУладзімір Мікалаевіч абараніў у САВСе кандыдацкую дысертацыю на тэму “Пытанні методыкі рэгіянальнай эканамічнай ацэнкі прыродных рэсурсаў” і праз год быў пераведзены на працу ў Гомельскі аддзел інстытута, якому патрабаваліся высокакваліфікаваныя навуковыя кадры, дзе заняў пасаду старшага навуковага супрацоўніка, а пазней узначаліў сектар.

У 1982 годзе У.М. Шымаў перайшоў на выкладчыцкую працу ў Гомельскі кааператыўны інстытут Цэнтрасаюза, быў дацэнтам, загадчыкам кафедры, прарэктарам па вучэбнай рабоце. У 1988 годзе ў МДУ імя У.В. Ламаносава У.М. Шымаў абараніў дысертацыю на саісканне вучонай ступені доктара эканамічных навук на тэму “Вымярэнне і планаванне рэгіянальнай эканамічнай эфектыўнасці грамадскай вытворчасці (пытанні метадалогіі)”. Праз год, у 1989 годзе, У.М. Шымаў быў пераведзены ў Навукова-даследчы эканамічны інстытут (НДЭІ) Дзяржплана БССР намеснікам дырэктара па навуковай рабоце. У гэты час ён мае вучоныя званні старшага навуковага супрацоўніка, дацэнта, прафесара.
У 1995 годзе У.М. Шымаў быў прызначаны першым намеснікам Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь. Праз год заняў пасаду Міністра эканомікі і на працягу шасці гадоў узначальваў гэтае Міністэрства.

Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт У.М. Шымаў ўзначаліў у 2002 годзе.

Доктар эканамічных навук, прафесар У.М. Шымаў з’яўляецца вядучым спецыялістам у краіне ў галіне прагназавання развіцця складаных сацыяльна-эканамічных сістэм, рэгіянальнай эканомікі, а таксама праблем эфектыўнасці вытворчасці. Асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці: выпрацоўка метадалогіі і методыкі эканамічнай (вартаснай) ацэнкі прыродна-рэсурснага патэнцыялу тэрыторыі; тэорыя і метадалогія эканамічнай эфектыўнасці вытворчасці; метадалогія і практыка распрацоўкі доўга-, сярэдне-і кароткатэрміновых прагнозаў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ва ўмовах пераходнай эканомікі; метадалогія пабудовы эканомікі ведаў.

Агульная колькасць навуковых і навучальна-метадычных публікацый У.М. Шымава больш як 200, у тым ліку сем манаграфій, падручнік і тры навучальныя дапаможнікі: “Рэгіянальная эфектыўнасць грамадскай вытворчасці: праблемы, метады вымярэння, шляхі павышэння” (Мінск, 1986 г.), “Прагназаванне сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь: пытанні тэорыі і методыкі” (калектыў аўтараў, Мінск, 2001 г.), “Эканамічнае развіццё Беларусі на мяжы стагоддзяў: праблемы, вынікі, перспектывы (Мінск, 2003 г.)”, “Нацыянальная эканоміка Беларусі: патэнцыялы. Гаспадарчыя комплексы. Напрамкі развіцця” (калектыў аўтараў, Мінск, 2005 г.), Belarus: ExternalPressure, InternalChange (калектыў аўтараў, Wien, 2009 г.), “Інавацыйнае развіццё эканомікі Беларусі: рухальныя сілы і нацыянальныя прыярытэты” (у суаўтарстве з Л.М. Крукавым, Мінск, 2014 г.) і інш.

Пры ўдзеле і пад кіраўніцтвам У.М. Шымава падрыхтаваны шэраг калектыўных прац: падручнік “Нацыянальная эканоміка Беларусі” (пяць выданняў), манаграфія “Тэарэтычныя і метадалагічныя асновы структурнай перабудовы эканомікі Беларусі”, “Слоўнік сучасных эканамічных і прававых тэрмінаў”. У.М. Шымаў з’яўляецца галоўным рэдактарам выданняў: “Нацыянальны атлас Беларусі” (Мінск, 2002 г.) і “Геаграфічны атлас настаўніка” (Мінск, 2016 г.).
У.М. Шымаў выступаў нацыянальным каардынатарам, з’яўляўся галоўным рэдактарам і суаўтарам серыі Нацыянальных справаздач аб чалавечым развіцці, падрыхтаваных пры арганізацыйнай і тэхнічнай падтрымцы прадстаўніцтва ААН/ПРААН у Рэспубліцы Беларусь: “Беларусь: дзяржава для чалавека” (Мінск, 1997 г.), “Беларусь: дзяржава, кіраванне, чалавек” (Мінск, 1998 г.), “Беларусь: рэтраспектыва і перспектыва” (Мінск, 1999 г.), “Беларусь: альтэрнатыва для будучыні” (Мінск, 2000 г.), “Чалавечы патэнцыял Беларусі: эканамічныя выклікі і сацыяльныя адказы” (Мінск, 2003 г.), “Эканоміка і грамадства Беларусі: дыспрапорцыі і перспектывы развіцця” (Мінск, 2006 г.).
Пад навуковым кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле У.М. Шымава былі падрыхтаваныя Канцэпцыя сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на перыяд да 2010 года (1991 г.) і Комплексны прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2010 года (1993 г.).Ён з’яўляецца адным з асноўных распрацоўшчыкаў Праграмы пераходу Беларуcкай ССР да рынкавай эканомікі, Асноўных напрамкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 1996 – 2000 гг., Праграмы структурнай перабудовы прамысловасці Беларусі на 1998 – 2015 гг., Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця (НСУР-1997), Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2001-2005 гг.

У.М. Шымаў узнагароджаны Ордэнам Пашаны Рэспублікі Беларусь (2007 г.), Ордэнам Айчыны III ступені (2018 г.), Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1998 г., 2017 г.), Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1998 г., 2013 г.), Ганаровай граматай Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2001 г.), Ганаровай граматай Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2008 г.), Ганаровай граматай Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (2008 г., 2015 г.), Нагрудным знакам “Выдатнiк адукацыi”, Ганаровым званнем “Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь” (2011 г.), Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2013 г.), Ганаровай граматай Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь (2013 г.), прэміяй Міжнароднага Алфёраўскага фонду падтрымкі адукацыі і навукі (2013 г.), Залатым медалём НАН Рэспублікі Беларусь “За вялікі ўклад у развіццё навукі” (2018 г.).

Разам з навуковай У.М. Шымаў займаецца і грамадскай дзейнасцю: з’яўляецца старшынёй Рэспубліканскага савета рэктараў устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь, галоўным рэдактарам навукова-практычнага часопіса “Беларускі эканамічны часопіс”, членам падкамісіі па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі, членам Міжведамаснай камісіі па эканамічнай бяспецы пры Савеце бяспекі Рэспублікі Беларусь, членам рэдкалегіі навукова-тэарэтычных часопісаў “Беларуская думка”, “Вышэйшая школа”, “Банкаўскі веснік”, “Эканоміка Беларусі”, членам Міжведамаснай камісіі па пытаннях далучэння Рэспублікі Беларусь да Сусветнай гандлёвай арганізацыі, старшынёй савета ўніверсітэта па абароне доктарскіх дысертацый пры БДЭУ, правадзейным членам шэрагу міжнародных акадэмій, Ганаровым доктарам Кіеўскага нацыянальнага эканамічнага ўніверсітэта імя В. Гэтьмана, Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, Кіеўскага нацыянальнага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта, Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Азербайджана, Ганаровым прафесарам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Расійскага дзяржаўнага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта, Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі, Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.

Пад навуковым кіраўніцтвам прафесара У.М. Шымава падрыхтавана адзінаццаць кандыдацкіх дысертацый. Ён з’яўляецца навуковым кансультантам шасці абароненых доктарскіх работ.

 

Кантакты

Адрас: пр. Партизанский 26

Тэл.: +375 17 209 88 88
+375 17 229 12 98 (для СМИ)

Факс: +375 17 368 01 60

Пошта: форма обратной связи

Сайт: http://bseu.by/

 

Ректорат

Академия МВД Республики Беларусь Барановичский государственный университет Белорусский государственный университет культуры и искусств Белоруcский государственный университет транспорта Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Брестский государственный технический университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Академия управления при Президенте Республики Беларусь