Бібліятэка БДЭУ  

Загадчык бібліятэкі:

  Святлана Віктараўна Пятрэева

 Бібліятэка з'яўляецца адным са старэйшых структурных падраздзяленняў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта і існуе з 1933 года - моманту заснавання Інстытута народнай гаспадаркі, папярэдніка БДЭУ. Наяўнасць спецыялізаванай бібліятэкі стала адным з важных фактараў, якія паўплывалі на прызнанне БДЭУ вядучай ВНУ рэспублікі ў галіне эканамічнай адукацыі.

Найбагацейшыя фонды бібліятэкі ўключаюць звыш 1 мільёна 300 тысяч выданняў: манаграфій, падручнікаў, вучэбных і метадычных дапаможнікаў, слоўнікаў, даведнікаў, дысертацый, аўтарэфератаў дысертацый, часопісаў і газет, як на папяровых, так і на электронных носьбітах. Створаны ўнікальны фонд эканамічнай літаратуры. Да паслуг чытачоў багатая калекцыя навукова-папулярнай, класічнай і сучаснай мастацкай літаратуры, літаратура для вольнага часу. Бібліятэкай карыстаюцца больш за 17 тыс. чытачоў, сярод якіх не толькі студэнты, аспіранты, магістранты, выкладчыкі і супрацоўнікі БДЭУ, навучэнцы і выкладчыкі каледжаў, але і спецыялісты навуковых устаноў, органаў кіравання, прадпрыемстваў і арганізацый краіны, студэнты іншых ВНУ. Штодзённа яе наведвае каля 2 тыс. чытачоў. У структуры бібліятэкі 4 абанементы, 5 чытальных залаў, 6 тэхналагічных аддзелаў.

З канца 80-х г. 20 ст. у дзейнасць бібліятэкі ўкараняюцца камп'ютарныя інфармацыйныя тэхналогіі, што дазволіла дасягнуць новага ўзроўню бібліятэчнага забеспячэння дзейнасці ўніверсітэта. Аўтаматызаваны ўлік і апрацоўка новых выданняў, генеруюцца паўнатэкставыя і бібліяграфічныя базы даных. Пры абслугоўваннi чытачоў выкарыстоўваецца  аўтаматызаваная бібліятэчная інфармацыйная сістэма  "MARС-SQL".

У 2005 годзе створаны сайт ( http://library.bseu.by) з інфармацыяй аб структуры, рэсурсах і праектах бібліятэкі, пададзены факты з яе гісторыі. Акрамя таго, з сайта можна перайсці да анлайн-каталогаў кніг і артыкулаў, да старонак у сацыяльных сетках: Facebook, ВКонтакте, Instagram, Twitter, Одноклассники і YouTube.

Электронная бібліятэка БДЭУ http://edoc.bseu.by/ з'яўляецца адной з найбуйнейшых сярод інстытуцыйных рэпазіторыяў універсітэтаў Беларусі. У ёй прадстаўлены матэрыялы навуковых канферэнцый і семінараў, артыкулы з перыядычных выданняў універсітэта, патэнты, падручнікі, вучэбныя дапаможнікі і праграмы вучэбных дысцыплін, электронныя копіі друкаваных выданняў, электронныя вучэбна-метадычныя комплексы. Электроннай бібліятэцы БДЭУ ў 2017 годзе прысвоены міжнародны стандартны серыйны нумар ISSN 2522-1515. Чытачы бібліятэкі БДЭУ маюць доступ да сусветных інфармацыйных рэсурсаў, паўнатэкставых навуковых  і нарматыўна-прававых баз даных. Бібліятэка актыўна супрацоўнічае з беларускімі і замежнымі бібліятэкамі і інфармацыйнымі цэнтрамі. З'яўляецца ўдзельніцай міжнароднага карпаратыўнага праекта МАРС па абмене бібліяграфічнай інфармацыяй, ініцыятарам і каардынатарам беларускага праекта БелАР па аналітычным роспісе айчынных перыядычных выданняў. Вядзецца работа па павышэнні публікацыйнай актыўнасці навукоўцаў універсітэта. Ствараюцца і падтрымлiваюцца профілi вучоных БДЭУ ў Google Акадэміі, РIНЦ, праводзяцца  навукова-практычные семінары і трэнінгі.

Сёння бібліятэка займае найважнейшае месца ў адзінай навукова-адукацыйнай прасторы ўніверсітэта, забяспечвае бібліятэчна-інфармацыйную падтрымку адукацыйнай і навуковай дзейнасці БДЭУ, садзейнічае патрыятычнаму, духоўна-маральнаму і культурнаму развіццю студэнцкай моладзі.

Кантакты

Адрас: пр. Партизанский 26, корпус 1

Тэл./Факс:   +375 17 209-78-12 -
(аддзел камплектавання)

                 +375 17 229-12-24-
(інфармацыйна-бібліяграфічны аддзел)

Пошта: Petreeva_s@bseu.by

Сайт: http://library.bseu.by/

 

Распарадак працы

Чытальныя залы:

  • 8:30-20:20Цэнтральная
  • 8:30-20:20Электронных рэсурсаў
  • 9:00-17:20

    Навуковай і замежнай літаратуры

Абанементы

  • 9:10-19:20Вучебнай літаратуры  
  • 9:00-17:20Навуковай і замежнай літаратуры

9:00-17:20Суббота  

Санітарны дзень

  • апошні чацвер месяца

Выхадны дзень  

  • нядзеля

Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный технический университет Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь