Універсітэт сёння
БДЭУ
Заснаваны ў 1933 г. Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (БДЭУ) з'яўляецца вядучай вышэйшай навучальнай установай краіны эканамічнага профілю. Універсітэт выкарыстоўвае свой патэнцыял, заснаваны на лепшым айчынным і міжнародным вопыце, для задавальнення інтэлектуальных, культурных і сацыяльных патрэбнасцей і інтарэсаў беларускага грамадства і дзяржавы, садзейнічае ўстойліваму развіццю Беларусі.
Ва ўніверсітэце ажыццяўляецца падрыхтоўка спецыялістаў шырокага спектра спецыяльнасцей у галіне эканомікі, кіравання, права і камунікацый па наступных адукацыйных праграмах:
- сярэдняй спецыяльнай адукацыі па 9 спецыяльнасцях (8 акрэдытаваны);
- вышэйшай адукацыі I ступені па 33 спецыяльнасцях;
- вышэйшай адукацыі II ступені па 9 спецыяльнасцях, у тым ліку на англійскай мове;
- навукова-арыянтаванай адукацыі па 15 спецыяльнасцях (падрыхтоўка ў аспірантуры ажыццяўляецца па 15 спецыяльнасцях, у дактарантуры - па 6 спецыяльнасцях);
- перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, якія маюць вышэйшую адукацыю, па 12 спецыяльнасцях;
- павышэння кваліфікацыі па 2 профілях.
Універсітэт уключаны ў пералік устаноў адукацыі, на базе якіх ажыццяўляецца эксперыментальная і інавацыйная дзейнасць з арганізацыяй падрыхтоўкі на англійскай мове па спецыяльнасцях вышэйшай адукацыі I ступені "Сусветная эканоміка" і "Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт".
У БДЭУ прымяняюцца найноўшыя тэхналогіі адукацыі, у тым ліку дыстанцыйныя адукацыйныя праграмы, праектны метад, лічбавыя тэхналогіі. Ініцыяваныя адукацыйныя праекты «Універсітэт 3.0» і «Лічбавы ўніверсітэт», накіраваныя на раскрыццё індывідуальных здольнасцяў студэнта і яго асобы, выбар дысцыплін і пераход на індывідуальныя тэрміны вывучэння асобных курсаў, творчую самарэалізацыю студэнтаў, развіццё крытычнага мыслення і крэатыўных здольнасцяў.
Ва ўніверсітэце працуюць каля 70 дактароў, прафесараў і звыш 400 кандыдатаў навук, дацэнтаў, па падручніках і навучальных дапаможніках якіх навучаюцца студэнты Беларусі і блізкага замежжа.
На базе БДЭУ створана Вучэбна-метадычнае аб'яднанне па эканамічнай адукацыі, задачамі якога з'яўляюцца:
- распрацоўка і ўдасканаленне адукацыйных стандартаў вышэйшай адукацыі, тыпавых навучальных планаў па эканамічных спецыяльнасцях і тыпавых навучальных праграм па навучальных дысцыплінах;
- разгляд пытанняў аб прысваенні вучэбна-метадычным дапаможнікам, дапаможнікам, іншым відам вучэбных выданняў грыфа ВМА: «Рэкамендавана Вучэбна-метадычным аб'яднаннем па эканамічнай адукацыі»;
- разгляд прапаноў аб унясенні змяненняў у Агульнадзяржаўны класіфікатар Рэспублікі Беларусь "Спецыяльнасці і кваліфікацыі";
- удзел у разглядзе пытанняў адкрыцця падрыхтоўкі па эканамічных спецыяльнасцях, падрыхтоўка заключэння аб мэтазгоднасці адкрыцця падрыхтоўкі па эканамічных спецыяльнасцях;
- удзел у распрацоўцы праектаў нарматыўных прававых актаў, падрыхтоўцы аналітычных, даведачных, інфармацыйных і метадычных матэрыялаў, накіраваных на забеспячэнне рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы вышэйшай адукацыі;
- распрацоўка рэкамендацый па ўдасканаленні адукацыйнага працэсу, арганізацыя абмену досведам паміж установамі вышэйшай адукацыі.
Інфраструктура
Інфраструктуру вучэбна-навуковага комплексу БДЭУ складаюць 12 факультэтаў, уключаючы Вышэйшую школу кіравання і бізнесу Інстытут сацыяльна-гуманітарнай адукацыі, 49 кафедр, Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі эканамічных кадраў, Вучэбна метадычны аддзел магістарскай падрыхтоўкі, філіялы :Мінскі гандлёвы каледж, Мінскі фінансава-эканамічны каледж, Навагрудскі гандлёва-эканамічны каледж; бібліятэка, навучальныя і навуковыя лабараторыі, гандлёвы комплекс, службы забеспячэння.
У ВНУ створаны ўсе ўмовы для пражывання іншагародніх і замежных навучэнцаў. Студэнцкае мястэчка аб'ядноўвае 9 інтэрнатаў. У кожным з іх ёсць памяшканні для самападрыхтоўкі, пакоі для адпачынку, работы гурткоў і клубаў па інтарэсах, ёсць памяшканні для заняткаў спортам, аснашчаныя прафесійным абсталяваннем, мэбляй і інвентаром.
На базе ўніверсітэта функцыянуе фізкультурна-аздараўленчы цэнтр, які ўключае 5 спартыўных і 2 трэнажорныя залы, 16 спартыўных пакояў, 2 адкрытыя спартыўныя пляцоўкі, залы аэробікі, барацьбы, настольнага тэніса, басейн.
Акрамя таго, моладзь можа ўдасканальваць свой талент у калектывах студэнцкага клуба па такіх напрамках, як вакал, харэаграфія, інструментальнае мастацтва, тэатральнае мастацтва, мастацтва дызайну.
Навука
БДЭУ з'яўляецца буйным цэнтрам фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў па праблемах нацыянальнай і сусветнай эканомікі, права, акрэдытаваны як навуковая арганізацыя.
Высокі патэнцыял універсітэта, яго сучасная навукова-даследчая база даюць магчымасць забяспечваць якаснае выкананне навуковых даследаванняў і ажыццяўляць падрыхтоўку навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі.
Пры БДЭУ створаны і паспяхова працуюць 3 доктарскія саветы па абароне дысертацый, у якіх за апошнія пяць гадоў абаронена 88 дысертацый (12 доктарскіх і 76 кандыдацкіх)..
Як цэнтр эканамічнай навукі краіны БДЭУ дае айчынным і замежным вучоным магчымасць навуковай дыскусіі на старонках аўтарытэтных часопісаў універсітэта: "Беларускі эканамічны часопіс", "Веснік Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта", "Бухгалтарскі ўлік і аналіз" і штогадовага зборніка "Навуковыя працы БДЭУ".
Пад кіраўніцтвам вядомых вучоных функцыянуюць 10 навукова-педагагічных школ; паспяхова працуюць 33 студэнцкія навукова-даследчыя лабараторыі. У мэтах падтрымкі інавацыйнай актыўнасці навучэнскай моладзі, рэалізацыі лепшых навуковых праектаў і ідэй створаны студэнцкі даследчы цэнтр "Бізнес-інкубатар БДЭУ" на базе факультэта камерцыі і турыстычнай індустрыі і факультэта эканомікі і менеджменту.
Электронная бібліятэка БДЭУ ўключана ў рэйтынг электронных рэпазітараў Ranking Web of Repositories з мэтай падтрымкі адкрытага доступу да навуковых публікацый і навучальных матэрыялаў у электроннай форме.
Па дадзеных на люты 2022 г. электронная бібліятэка БДЭУ уваходзіць у топ-100 найлепшых рэпазітараў свету (63-е месца) і ў тройку найлепшых сярод рэпазітараў беларускіх ВНУ.
Міжнародная дзейнасць
Цяпер міжнароднае супрацоўніцтва БДЭУ ахоплівае больш за 30 краін блізкага і далёкага замежжа.
Універсітэт з'яўляецца членам шэрагу міжнародных асацыяцый і аб'яднанняў - Еўразійскай асацыяцыі ўніверсітэтаў, Віртуальнага інстытута ЮНКТАД, Міжнароднай асацыяцыі выкладчыкаў рускай мовы і літаратуры, Міжнароднай асацыяцыі арганізацый фінансава-эканамічнай адукацыі, Еўрапейскай акадэміі рознічнага гандлю, Універсітэцкай сеткі рэгіёна Балтыйскага мора. Разам з замежнымі партнёрамі штогод рэалізуюцца міжнародныя праекты і акадэмічныя абмены ў рамках праграм ERASMUS+, DAAD і інш.
У БДЭУ рэалізуюцца 4 праграмы "двайных дыпломаў" з універсітэтамі Германіі, Італіі, Партугаліі, Расіі.
Па дадзеных міжнароднага рэйтынгу "Webometrics Ranking of World Universities" сярод 30000 тысяч вышэйшых навучальных устаноў БДЭУ уваходзіць у першыя 20% лепшых універсітэтаў свету па вэбаметрычных і бібліяметрычных паказчыках.
Выпускнікі
Кожны навучальны год наш універсітэт адчыняе для новых студэнтаў свае дзверы і застаецца адным з самых прэстыжных месцаў для навучання ў рэспубліцы. Сёння Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт – буйны адукацыйны, навуковы, інавацыйны цэнтр краіны.
Наш выпускнік - гэта эрудзіраваны спецыяліст, які атрымаў фундаментальныя веды і прафесійныя кампетэнцыі ў галіне эканомікі, фінансаў, менеджменту, маркетынгу, які валодае сучаснымі інфармацыйнымі тэхналогіямі і замежнымі мовамі.
Універсітэт уваходзіць у пяцёрку найбуйнейшых ВНУ краіны па колькасці студэнтаў - у год тут навучаецца каля 17 тыс. чалавек. За шматгадовы перыяд працы ўстановы падрыхтавана каля 200 тысяч спецыялістаў, якія працуюць як на радзіме, гэтак і далёка за яе межамі. Сярод выпускнікоў БДЭУ кіраўнікі розных міністэрстваў - эканомікі, фінансаў, па падатках і зборах, працы і сацыяльнай абароны, транспарту, гандлю, лясной гаспадаркі. Пуцёўку ў жыццё тут атрымалі вядомыя дзяржаўныя дзеячы, акадэмікі, кіраўнікі буйнейшых банкаў і горадаўтваральных прадпрыемстваў, бізнесмены і знакамітыя спартсмены.
Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт – флагман эканамічнай адукацыі Беларусі. Дыплом выпускніка БДЭУ карыстаецца заслужанай павагай, дае добры старт і з'яўляецца надзейнай апорай у жыцці.
Тэл.: (+375 17) 209-88-1
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99