1-25 04 71 Камерцыйная дзейнасць на рынку тавараў спажывецкага попыту
Спецыяльнасць перападрыхтоўкі 1-25 04 71 «Камерцыйная дзейнасць на рынку тавараў спажывецкага попыту» ставіцца да групы спецыяльнасцяў «Камерцыйная дзейнасць» напрамка адукацыі «Эканоміка». Тэрмін навучання – 22 месяцы. Па заканчэнні навучання выдаецца дыплом аб перападрыхтоўцы, устаноўленага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь узору, з прысваеннем кваліфікацыі – «эканаміст».
Навучанне па дадзенай спецыяльнасці дазваляе сфармаваць у слухачоў прафесійныя кампетэнцыі ў галіне маркетынгавай, гандлёва-закупачнай, аператыўна-аналітычнай, экспертна-кансультацыйнай дзейнасці на рынку тавараў народнага спажывецкага попыту.
Выпускнікі спецыяльнасці «Камерцыйная дзейнасць на рынку тавараў спажывецкага попыту» могуць паспяхова:
а) ажыццяўляць планаванне фінансава-гаспадарчай і гандлёва-закупачнай дзейнасці арганізацый, якія ажыццяўляюць рэалізацыю тавараў спажывецкага попыту;
б) кіраваць даходнасцю гандлёва-збытавых аперацый і забяспечваць арганізацыю уліку вынікаў камерцыйнай дзейнасці;
в) праводзіць эканамічны аналіз фінансава-гаспадарчай дзейнасці арганізацый;
г) праводзіць маркетынгавы аналіз рынкаў тавараў спажывецкага попыту, прагназаваць пакупніцкі попыт на тавары;
д) рэгуляваць і кантраляваць камерцыйную дзейнасць арганізацый.
У працэсе навучання слухачы вывучаюць наступныя дысцыпліны:
- Абарона правоў спажыўцоў
- Аналіз гаспадарчай дзейнасці
- Арганізацыя і тэхналогія гандлю
- Асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы
- Асновы менеджменту
- Бухгалтарскі ўлік
- Грошы, крэдыт, банкі
- Інфармацыйныя тэхналогіі фінансава-аналітычнай інфармацыі
- Камерцыйная дзейнасць
- Кіраванне продажам
- Лагістыка
- Маркетынг і цэнаўтварэнне
- Маркетынг у гандлі
- Падаткі і падаткаабкладанне
- Прававое рэгуляванне гаспадарчай дзейнасці
- Псіхалогія дзелавых адносін
- Статыстыка
- Таваразнаўства і экспертыза тавараў
- Эканамічная тэорыя
- Эканоміка і фінансы прадпрыемства
- Электронная камерцыя і інш.
Тэл.: (+375 17) 209-88-16,
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99