Кафедра філасофіі
Кафедра філасофіі была створана ў адпаведнасці з загадам ад 14 снежня 1960 года №373 Дырэктара інстытута народнай гаспадаркі імя В.У. Куйбышава Г.Л. Сугробава.
З траўня 2016 года кафедрай кіруе кандыдат філасофскіх навук, дацэнт Галавач Ала Анатольеўна.
Вучэбна-метадычная праца
Дысцыпліны
За кафедрай фiласофii замацаваны наступныя навучальныя дысцыплiны
Навучальныя дысцыплiны I ступенi вышэйшай адукацыi:
- Філасофія (на рускай і англійскай мовах);
 - Логіка;
 - Сучасная прыкладная этыка;
 - Этыка бізнесу;
 - Філасофія і метадалогія навукі;
 - Культуралогія;
 - Культура інфармацыйнага грамадства.
 
Навучальныя дысцыплiны II ступенi вышэйшай адукацыi:
- Філасофія і метадалогія навукі (на рускай і англійскай мовах);
 - Філасофія навукі.
 
На кафедры функцыянуе магістарская праграма па спецыяльнасці "Эканоміка", прафілізацыя: "Эканамічная псіхалогія".
Навучальныя і вучэбна-метадычныя выданні і комплексы
Навуковая праца
У сучасны час навукова-даследчая работа кафедры  канцэнтруецца на гуманітарных, культурных і арганізацыйных аспектах  фарміравання сацыяльна-эканамічнай інфраструктуры інфармацыйнага грамадства ў  Рэспубліцы Беларусь.
 Прадуктыўную навуковую дзейнасць на кафедры  доўгі час ажыццяўлялі прадстаўнікі Мінскай школы метадалогіі навукі, створанай  акадэмікам РАН В.С. Сцёпіным: В.К. Лукашэвіч і Я.С.  Яскевіч, распрацоўкі якіх, па праблемах  структуры і абгрунтавання навуковага метаду, метадалогіі міждысцыплінарных і  трансдысцыплінарных даследаванняў, аргументацыі ў навуцы,  атрымалі прызнанне ў навуковых суполках Рэспублікі Беларусь і за мяжой.

 
		    


















Тэл./факс: (+375 17) 209-88-16
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99