Кафедра паліталогіі
Кафедра паліталогіі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта была створана ў 1990 годзе. У красавіку 2005 года яна ўвайшла ў склад Інстытута Сацыяльна-гуманітарнай адукацыі - структурнага падраздзялення БДЭУ. З 2024 года кафедра паліталогіі ўваходзіць у склад сацыяльна-эканамічнага факультэта.
Загадчык кафедры - Казак Алег Генадзевіч, кандыдат гістарычных навук.
Спецыяльнасці
1-шы ўзровень
Кафедра з'яўляецца выпускаючай па спецыяльнасці «Паліталогія», прафілізацыя: «Палітычны менеджмент», з прысваеннем кваліфікацыі «Палітолаг».
Вучэбна-метадычная праца
Дысцыпліны
У цяперашні час кафедра паліталогіі забяспечвае навучальны працэс на ўсіх факультэтах БДЭУ па дысцыплінах:
- Паліталогія;
 - Геапалітыка і геаэканоміка сучаснага свету;
 - Дзяржаўная палітыка і кіраванне ў Рэспубліцы Беларусь;
 - Сучасная палітэканомія;
 - Эканамічная дыпламатыя
 
Для падрыхтоўкі па спецыяльнасці «Паліталогія» выкладчыкі кафедры чытаюць лекцыі па такіх дысцыплінах як:
- Уводзіны ў палітычную тэорыю;
 - Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь
 - Геапалітыка і геаэканоміка сучаснага свету
 - Дзяржаўная палітыка і кіраванне ў Рэспубліцы Беларусь
 - Мясцовая ўлада ў палітычнай сістэме грамадства
 - Методыка падрыхтоўкі навучальных і кваліфікацыйных работ
 - Метадалогія палітычнай навукі
 - Новыя медыя і камунікацыі ў кіраванні бізнесам
 - Грамадская палітыка
 - Арганізацыя выбарчых кампаній
 - Арганізацыя адносін з органамі ўлады (GR)
 - Арганізацыя працы дзяржаўнага апарата
 - Асновы дыпламатычнай і консульскай службы
 - Палітыка ў сферы лічбавай трансфармацыі
 - Палітыка і бюджэт
 - Палітычная камунікацыя
 - Палітычная канфлікталогія
 - Палітычная культура
 - Палітычная псіхалогія
 - Палітычная рэгіяналістыка
 - Палітычныя ідэалогіі
 - Палітычныя партыі і групы інтарэсаў
 - Палітычныя праблемы сучаснай глабалістыкі
 - Палітычны аналіз і прагназаванне
 - Палітычны менеджмент, маркетынг і рэклама
 - Палітычнае кіраванне і публічная палітыка
 - Паліталогія
 - Сістэма праўлення ў Рэспубліцы Беларусь
 - Сучасная палітэканомія
 - Сучасныя палітычныя камунікацыі ў кіраванні і бізнэсе
 - Параўнальная паліталогія
 - Тэорыя дзяржаўнага кіравання
 - Тэорыя палітыкі
 - Тэорыя прыняцця палітычных рашэнняў
 - Эканамічная дыпламатыя
 - Эканамічная паліталогія
 - Этнапаліталогія
 
Сёння кафедра вядзе падрыхтоўку спецыялістаў, магістрантаў і аспірантаў.
У 2009 годзе адбылося першае паступленне студэнтаў на спецыяльнасць «Паліталогія» (прафілізацыя: «Палітычны менеджмент»). Першы выпуск адбыўся ў 2014 годзе.
Падрыхтоўка спецыялістаў (паліталогаў, даследчыкаў, прыкладных аналітыкаў) вядзецца на аснове дзяржаўнага адукацыйнага стандарту, сучасных навучальных праграм, а таксама з улікам узаемадзеяння кафедры з вядучымі экспертамі ў сферы практычнай паліталогіі ўнутры краіны і за мяжой. Для падрыхтоўкі студэнтаў па дысцыплінах, замацаваных за кафедрай, аўтарскімі калектывамі распрацаваны і апублікаваны шэраг падручнікаў і дапаможнікаў, манаграфій, распрацоўваюцца і актуалізуюцца электронныя вучэбна-метадычныя комплексы.
На сённяшні дзень сіламі супрацоўнікаў кафедры распрацаваны і ўведзены ў навучальны працэс болей за 35 аўтарскіх навучальных курсаў.
Прафесарска-выкладацкі склад кафедры пастаянна ўдасканальвае практыку навукова-даследчай работы студэнтаў, пашырае базы практыкі, расшырвае кантакты з патэнцыйнымі працадаўцамі. У 2017 годзе на базе РАА "Беларускае таварыства сяброўства і культурных злучэнняў з замежжамі" быў адкрыты філіял кафедры.
На кафедры функцыянуе магістарская праграма па спецыяльнасці "Паліталогія", прафілізацыя: "Эканамічная паліталогія: аналіз і праґназаванне палітычных працэсаў". Навучанне ў магістратуры ажыццяўляеццаяк у дзённай, так і ў завочнай форме.
Кафедра вядзе падрыхтоўку навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі паводле наступных напрамкаў:
- 23.00.01 – тэорыя і філасофія палітыкі, гісторыя і метадалогія палітычнай навукі.
 - 23.00.02 – палітычныя інстытуты, працэсы і тэхналогіі.
 - 23.00.04 – палітычныя праблемы міжнародных адносін, глабальнага і рэгіянальнага развіцця.
 
Навучальныя і вучэбна-метадычныя выданні і комплексы
Навуковая праца
У цяперашні час навукова даследчая праца кафедры канцэнтруецца на аналізе актуальных палітычных і сацыяльна-эканамічных працэсаў у Рэспубліцы Беларусь, а таксама даследаванні інтэграцыйных працэсаў у Еўразійскім рэгіёне. За апошнія гады супрацоўнікамі кафедры былі праведзены навуковыя даследаванні па тэмам «Праблемы развіцця палітычнай сістэмы ў трансфармацыйны перыяд», «Палітычная мадэрнізацыя ў Рэспубліцы Беларусь: традыцыі і новаціі», «Палітычная навука пра траекторыі развіцця дзяржавы, бізнеса і грамадзянскай супольнасці», «Дзяржаўна-прыватнае партнёрства: аналіз айчыннага і замежнага досведу»», "Сучасныя медыя і праблемы палітычнай камунікацыі ў адносінах грамадзянскай супольнасці, дзяржавы і бізнесу".
 Аўтарамі  быў разгледжаны шэраг тэарэтычных пытанняў даследавання палітычнай сістэмы  (вызначэнне зместу асноўных паняццяў, яе тыпалогія і г.д.), дадзена структурная  характарыстыка палітычнай сістэмы, даследаваны змены ў важных ее кампанентах у  трансфармацыйны перыяд (дзяржаўныя органы, палітычныя эліты і партыі,  грамадскія арганізацыі на паслясавецкім прасторы, палітычная культура і масавае  свядомасць грамадзян беларускага грамадства). 
  З 2020 г. на  базе кафедры паліталогіі штогод праводзіцца "Міжнародная  навукова-практычная канферэнцыя "Сучасная палітычная навука аб траекторыях  развіцця дзяржавы, бізнесу і грамадзянскай супольнасці". 

 


















Тэл.: (+375 17) 209-88-1
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99