Кафедра эканамічнай гісторыі

Загадчык кафедры:

Палетаева Наталля Іванаўна
доктар гістарычных навук
прафесар

Кафедра эканамічнай гісторыі працягвае даўнія навукова-педагагічныя традыцыі. Выкладанне гісторыі народнай гаспадаркі пачалося яшчэ ў 1921 г. на факультэце грамадскіх навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Са стварэннем у 1933 г. БДІНГ імя В.В. Куйбышава курс гісторыі народнай гаспадаркі замацаваўся як адна з вядучых дысцыплін пры падрыхтоўцы спецыялістаў-эканамістаў з вышэйшай адукацыяй. У 1968 г. была ўтворана кафедра эканамічнай гісторыі. Першым загадчыкам кафедры стала дацэнт Т.П. Трацэўская. З верасня 1968 г. па кастрычнік 1970 г. абавязкі загадчыка выконваў доктар гістарычных навук, прафесар, член-карэспандэнт АН БССР К.І. Шабуня. У гэты перыяд былі ўпершыню падрыхтаваны і выдадзены навучальныя дапаможнікі "Эканамічная гісторыя БССР". У 1970-1979 гг. кафедрай кіравала доктар гістарычных навук, прафесар В.Р. Гняўко, у 1979-1985 гг. - кандыдат гістарычных навук, дацэнт Б.Ф. Нікановіч. З 1985 па 1988 г. кафедру ўзначальваў кандыдат гістарычных навук, дацэнт У.І. Галубовіч. Кафедра забяспечвала выкладанне дысцыплін "Эканамічная гісторыя СССР", "Эканамічная гісторыя сацыялістычных краін", форма кантролю - экзамен, а таксама "Эканамічная гісторыя капіталістычных краін", форма кантролю - залік. З 1988 г. па 1991 г. гэтыя дысцыпліны выкладаліся супрацоўнікамі секцыі эканамічнай гісторыі ў складзе кафедры тэрытарыяльнага размяшчэння і гісторыі развіцця прадукцыйных сіл.

Кафедра эканаічнай гісторыі была адноўлена рашэннем Савета Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта 29 кастрычніка 1991 г. (пратакол № 10). Гэты дзень па праву можна лічыць днём нараджэння сучаснай кафедры эканамічнай гісторыі. Спачатку кафедру ўзначаліў доктар гістарычных навук, прафесар Р.Р. Герасіменка, потым з канца 1991 г. па 2004 г. кафедрай кіраваў прафесар Валерый Іванавіч Галубовіч. Пад яго кіраўніцтвам былі выдадзены і шматразова перавыдадзены навучальныя дапаможнікі «Эканамічная гісторыя Беларусі», «Эканамічная гісторыя замежных краін». Апошняе з названых выданняў неаднаразова прызавалася бэстселерам на рынку вучэбнай літаратуры, без спасылак на якое не абыходзіцца ні водны з навучальных дапаможнікаў па гісторыі эканомікі на постсавецкай прасторы. Супрацоўнікі кафедры распрацавалі таксама навучальныя дапаможнікі: «Гісторыя турызму» (дацэнт Г.Ф. Шапавал), «Гісторыя фінансава-крэдытнай сістэмы Беларусі» (дацэнт Ю.Л. Грузіцкі), «Помнікі гісторыі культуры Беларусі» (дацэнт А.Ф. Самусік ), «Гісторыя сусветнай эканомікі і міжнародных эканамічных адносін» (дацэнт Т.І. Паваліхіна) і інш.

З верасня 2004 г. па красавік 2017 г. загадчыкам кафедры з´яўляўся доктар гістарычных навук, дацэнт Бохан Юрый Мікалаевіч, які спецыялізаваўся на даследванні гісторыка-эканамічных праблем гарадскіх паселішчаў Беларусі ў часы Вялікага княства Літоўскага. З красавіка 2017 г. загадчыкам кафедры з´яўляецца доктар гістарычных навук, прафесар Палетаева Наталля Іванаўна.

Вучэбна-метадычная праца

Дысцыпліны

Кафедра забяспечвае выкладанне сацыяльна-гуманітарных дысцыплін:

1. Гісторыя беларускай дзяржаўнасці.
2. Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны).
3. Эканамічная гісторыя.
4. Эканамічная гісторыя замежных краін.
5. Гісторыя прадпрымальніцтва.
6. Гісторыя знешнеэканамічных сувязяў Беларусі.
7. Гарадская цывілізацыя ў Беларусі.
8. Помнікі гісторыі і культуры.

Навучальныя і вучэбна-метадычныя выданні і комплексы

Навуковая праца

Калектыў кафедры займаецца вывучэннем розных аспектаў гісторыі Беларусі і замежных краін, да навукова-даследчай працы далучаюцца студэнты універсітета. Некаторыя з іх становяцца пераможцамі і лаўрэатамі розных конкурсаў, у тым ліку рэспубліканскага ўзроўня.

Кафедра падтрымлівае шматгадовыя цесныя сувязі з Інстытутам гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, з навучальнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі. Супрацоўнікі кафедры сумесна з калегамі з іншых навуковых цэнтраў рыхтуюць выданні па гісторыі Беларусі, выступаюць на шматлікіх навуковых канферэнцыях.

Асноўнымі напрамкамі навуковых даследаванняў з'яўляюцца:

Супрацоўнікі кафедры падрыхтавалі і выдалі манаграфічныя даследванні і навучальныя дапаможнікі:

  1. Экономическая история Беларуси /Под ред. В.И. Голубовича. - Минск,2004. - 400 c.
  2. Экономическая история зарубежных стран / Под ред. проф. В.И. Голубовича. Минск,2002. - 591 c.
  3. Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый) / Пад рэд. В.І. Галубовіча і Ю.М. Бохана. - Минск, 2009. - 584 с.
  4. История Беларуси (в контексте мировых цивилизаций) / Под ред. В.И. Голубовича и Ю.Н. Бохана. -  Минск, 2010. – 464 с.
  5. Самусік А.Ф. Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. - Минск, 2004. - 211 c.
  6. Семинары по истории Беларуси в контексте мировых цивилизаций / Под ред. Н.И. Полетаевой, А.М. Сасима. - Минск, 2010. – 237 с.
  7. Экономическая история: зарубежные страны и Беларусь / под ред. Т.И. Повалихиной [и др.]. - Минск, 2018. – 202 с.
  8. Экономическая история зарубежных стран и Беларуси / под ред. Т.И. Повалихиной [и др.]. - Минск, 2021. – 202 с.
  9. Великая Отечественная война в контексте Второй мировой войны / Г.В. Алексашина [и др.]. – Минск, 2013.
  10. От БГИНХ к БГЭУ: летопись становления (1933-2013).– Минск, 2013. – 64 с.
  11. История Беларуси в контексте мировых цивилизаций: учебное пособие / Под ред. Н.И. Полетаевой, Ю.Н. Бохана. - Минск, 2016. - 303 с.
  12. История Беларуси в контексте мировых цивилизаций: учебное пособие для студентов-заочников / Под ред. Н.И. Полетаевой, А.М. Сасима. - Минск, 2017, 2018, 2019. – 152 с.
  13. Белоруссий государственный экономический университет. 1933-2018. – Минск, 2018. – 175 с.
  14. История предпринимательства : курс лекций / Под ред. Н.И. Полетаевой. – Минск, 2021. – 232 с.
  15. Белорусский государственный экономический университет. 1933-2023. – Минск, 2023. – 156 с.

Выкладчыкі кафедры працуюць над доктарскімі і кандыдацкімі дысертацыямі па гісторыі адукацыі ў Беларусі, міжнародных эканамічных адносін Беларусі, гісторыі і тапаніміцы беларускіх гарадоў, соцыя-культурных аспектах развіцця гарадоў Беларусі ў дасавецкі перыяд.

 

Контакты

Адрес: пр. Партызанскі, корп. 1, к. 607

Тел.: +375 17 209-88-86

Почта:kei@bseu.by


Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный технический университет Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь