Кафедра эканомікі АПК і прыродакарыстання

Загадчык кафедры:

Каралёў Андрэй Валер'евіч
кандыдат эканамічных навук,
дацэнт

Кафедра эканомікі АПК і прыродакарыстання створана ў 2024 годзе на базе кафедры эканомікі і кіравання прадпрыемствамі АПК і кафедры эканомікі прыродакарыстання.

З'яўляецца выпускаючай кафедрай па падрыхтоўцы эканамічных і кіраўніцкіх кадраў для харчовых бізнес-сістэм, забеспячэння іх устойлівага развіцця ва ўмовах фарміравання лічбавай і цыркулярнай эканомікі і ESG-трансфармацыі бізнесу.

Загадчык кафедры - Каралёў Андрэй Валер'евіч, кандыдат эканамічных навук, дацэнт, скончыў з адзнакай Беларускі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт, акадэмік Міжнароднай акадэміі транспарту. Мае досвед кіравальнай працы ў адукацыйных, навуковых і вытворчых арганізацыях. Сфера прафесійных інтарэсаў - распрацоўка сістэм стратэгічнага і аперацыйнага менеджменту, прымяненне канцэпцый устойлівага развіцця, KAIZEN і беражлівай вытворчасці, тэорыі абмежаванняў для дасягнення бізнес-сістэмамі ўстойлівага поспеху.

Аўтар і суаўтар манаграфій, навуковых артыкулаў, падручнікаў і навучальных дапаможнікаў па пытаннях эканомікі і менеджменту.

На кафедры працуюць кваліфікаваныя супрацоўнікі, якія ажыццяўляюць навуковую і адукацыйную дзейнасць на высокім прафесійным узроўні і з'яўляюцца экспертамі ў галіне эканомікі і кіравання ўстойлівымі бізнес-сістэмамі.


Спецыяльнасці

Агульная вышэйшая адукацыя

кваліфікацыя «Эканаміст. Мэнэджар»

Выпускнікі прафілізацый паспяхова працуюць на кіраўнічых пасадах у органах дзяржаўнага кіравання і мясцовага самакіравання, у вядучых арганізацыях аграхарчовай і прамысловай сфер, у навуковых і адукацыйных установах.

Вучэбна-метадычная праца

1. Модулі прафілізацыі "Эканоміка і кіраванне харчовымі бізнес-сістэмамі"
• Сацыяльна-гуманітарны
• Замежная мова
• Інфармацыйныя тэхналогіі
• Матэматычны
• Статыстыка і эканаметрыка
• Эканоміка
• Арганізацыйнае развіццё
• Інвестыцыі і інавацыйнае развіццё арганізацыі
• Арганізацыя і забеспячэнне бізнесу
• Агратэхналогіі і кіраванне якасцю прадукцыі
• Арганізацыя вытворчасці і працы
• Бізнес-дыягностыка арганізацыі
• Аграхарчовая эканоміка і інфраструктура харчовых бізнес-сістэм
• Планаванне і кіраванне праектамі ў харчовых бізнес-сістэмах
• Развіццё дзелавой актыўнасці арганізацыі
• Фінансавая і камерцыйная дзейнасць арганізацыі
• Эканоміка прадпрымальніцтва
• Мэнэджмент персаналу і камунікацыі
• Упраўленне бізнес-сістэмамі
• Тэхналагічнае развіццё і венчурнае фінансаванне
• Лічбавы і лагістычны сэрвіс
• Забеспячэнне ўстойлівага развіцця і рэсурсаэфектыўнасці арганізацыі
• Развіццё эканамічных сістэм
2. Модулі прафілізацыі "Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве АПК"
• Сацыяльна-гуманітарны
• Замежная мова
• Інфармацыйныя тэхналогіі
• Матэматычны
• Статыстыка і эканаметрыка
• Эканоміка
• Арганізацыйнае развіццё
• Інвестыцыі і інавацыйнае развіццё арганізацыі
• Арганізацыя і забеспячэнне бізнесу
• Арганізацыя вытворчасці і працы
• Бізнес-дыягностыка прадпрыемства
• Інфраструктура ў аграпрамысловым комплексе і аграхарчовыя рынкі
• Нарміраванне і планаванне дзейнасці ў арганізацыі
• Аналіз і развіццё дзелавой актыўнасці прадпрыемства
• Вытворчая і камерцыйная дзейнасць арганізацыі
• Эканоміка прадпрымальніцтва
• Мэнэджмент персаналу
• Спецыяльныя функцыі менеджменту
• Тэхналагічнае развіццё і венчурнае фінансаванне
• Забеспячэнне прыродаахоўнай і рэсурсазберагальнай дзейнасці
• Развіццё эканамічных сістэм

3. Модулі прафілізацыі "Эканоміка прыродакарыстання"
• Сацыяльна-гуманітарны
• Замежная мова
• Інфармацыйныя тэхналогіі
• Матэматычны
• Статыстыка і эканаметрыка
• Эканоміка
• Арганізацыйнае развіццё
• Інвестыцыі і інавацыйнае развіццё арганізацыі
• Арганізацыя і забеспячэнне бізнесу
• Арганізацыя вытворчасці і працы
• Бізнес-дыягностыка прадпрыемства
• Тэхналогіі кіравання
• Эканоміка і кіраванне экасістэмамі
• Аптымізацыя экалагічнай палітыкі
• Фінансавая і камерцыйная дзейнасць арганізацыі
• Эканоміка прадпрымальніцтва
• Мэнэджмент персаналу і камунікацыі
• Упраўленне бізнес-сістэмамі
• Тэхналагічнае развіццё і венчурнае фінансаванне
• Лічбавы і лагістычны сэрвіс
• Забеспячэнне ўстойлівага развіцця і рэсурсаэфектыўнасці арганізацыі
• Развіццё эканамічных сістэм

Кафедра ажыццяўляе дзелавое супрацоўніцтва з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі ўлады, вядучымі арганізацыямі:
1. Камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта
2. Беларускі дзяржаўны канцэрн харчовай прамысловасці "Белдзяржхарчпрам"
3. ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа"
4. Рэспубліканскае навуковае унітарнае прадпрыемства "Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі"
5. Дзяржаўная навуковая ўстанова "Інстытут эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі"
6. ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі»
7. Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства "Наша ідэя" і інш.

Студэнты прафілізацый маюць магчымасць праходжання практыкі ў арганізацыях-партнёрах кафедры - лідэрах рынку.

Навучальныя і вучэбна-метадычныя выданні і комплексы

Навуковая праца

Кафедра ажыццяўляе падрыхтоўку кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі па спецыяльнасці 08.00.05 "Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай" (аспірантура і дактарантура, у т.л. у форме суіскальніцтва).
Кафедра ўдзельнічае ў выкананні навукова-даследчых работ у рамках Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў і БРФФД, грантаў Міністэрства адукацыі.

Асноўнымі напрамкамі навуковых даследаванняў кафедры з'яўляюцца пытанні забеспячэння харчовай бяспекі, устойлівага развіцця сельскіх тэрыторый, фарміравання ўстойлівых харчовых бізнес-сістэм, экалагізацыі вытворчасці і экалагічнага менеджменту, развіцця лічбавай і цыркулярнай эканомікі.

Пры рэспубліканскім навуковым унітарным прадпрыемстве "Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" і дзяржаўнай навуковай установе "Інстытут эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" створаны і паспяхова функцыянуюць філіялы кафедры.

Кафедра падтрымлівае міжнародныя сувязі з Маскоўскім дзяржаўным універсітэтам ім. М.В. Ламаносава і Стаўрапольскім дзяржаўным аграрным універсітэтам.

Навуковыя даследаванні студэнтаў прафілізацый ажыццяўляюцца ў рамках студэнцкіх навукова-даследчых лабараторый "Аграэканоміка" і "ЭКАС".



Кантакты

Адрас: пр. Партызанскі 22а, корпус 4,
к. 702

Тэл.: +375 17 209-88-98

Пошта: keup@bseu.by

 


Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный технический университет Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь