Кафедра эканомікі прыродакарыстання

Загадчык кафедры:

Смольская Наталля Аляксандраўна
кандыдат эканамічных навук,
дацэнт

Заснавальнікам кафедры і загадчыкам да 01.09.2011 г. з'яўлялася Шымава Вольга Сяргееўна, доктар эканамічных навук, прафесар, аўтар 250 публікацый у галіне эканомікі прыродакарыстання, кіравання экалагічнай бяспекай, ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця, падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі і Украіны. Прафесар Шымава В.С. з'яўляецца аўтарам тыпавой вучэбнай праграмы і падручніка па асноўнай замацаванай за кафедрай дысцыпліне «Эканоміка прыродакарыстання». Па аўтарскіх праграмах Шымавай В.С. чытаюцца дысцыпліны I і II ступені вышэйшай адукацыі «Устойлівае развіццё» і «Устойлівае развіццё і «зялёная» эканоміка». В.С. Шымава падрыхтавала трох кандыдатаў эканамічных навук і працягвае навуковае кіраўніцтва аспірантамі і магістрантамі кафедры.

Шматгадовая плённая навуковая і педагагічная дзейнасць В.С. Шымавай адзначана нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, дзяржаўнай узнагародай - медалём Францыска Скарыны і ганаровым званнем «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь».

Смольская Н.А. распрацавала і чытае 8 навучальных дысцыплін. Дысцыпліны «Эканоміка і кіраванне рэсурсазберажэннем» і «Эканоміка рэсурсазберажэння і ацэнка рэсурсаэфектыўнасці» чытаюцца па аўтарскіх праграмах.

Смольская Н.А. з'яўляецца аўтарам больш за 110 друкаваных работ, членам аўтарскага калектыву дзесяці вучэбных дапаможнікаў, выдадзеных з грыфамі Міністэрстваў адукацыі РБ і РФ, маюцца аўтарскія выданні вучэбных дапаможнікаў.

Пад кіраўніцтвам Смольскай Н.А. паспяхова абаронены 2 кандыдацкія дысертацыі, больш за 30 магістарскіх дысертацый. Прымала ўдзел у выкананні 12 НДР, што фінансаваліся ФФІ, Міністэрствам адукацыі РБ, Міністэрствам эканомікі РБ, ДКНТ РБ, а таксама БДЭУ, з'яўлялася навуковым кіраўніком 2-х гаспадарча-дагаворных тэм.
Смольская Н.А. на працягу пятнаццаці гадоў з'яўлялася вучоным сакратаром НПС БДЭУ па спецыяльнасцях 08.00.05 і 08.00.13. Па выніках праведзенага конкурсу педагагічнага майстэрства ў БДЭУ ў 2004 г. дацэнт Смольская Н.А. з'яўлялася пераможцам універсітэцкага конкурсу на званне «Лепшы педагог года». За высокія дасягненні ў навуковай і педагагічнай дзейнасці Смольская Н.А. была ўдастоена Прэзідэнцкай стыпендыі, яна неаднаразова ўзнагароджвалася Ганаровымі граматамі БДЭУ, а таксама Ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

Кафедра эканомікі прыродакарыстання ўтворана ў чэрвені 2004 г. (загад 421-А ад 28.05.2004 г.). Стварэнне новай выпускаючай кафедры выклікана аб'ектыўнай неабходнасцю ўзмацнення экалагічнага акцэнту ў эканамічнай адукацыі.

Спецыяльнасці

1-я ступень

Магістратура

Кафедрай ажыццяўляецца падрыхтоўка спецыялістаў па спецыяльнасці 1-25 01 07 «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве» спецыялізацыі 1-25 01 07 22 «Эканоміка прыродакарыстання» з прысваеннем кваліфікацыі «эканаміст-менеджар».

Спецыялісты кваліфікацыі «эканаміст-менеджар» з паглыбленымі ведамі ў галіне эканомікі прыродакарыстання запатрабаваны ў падраздзяленнях эканамічнага і экалагічнага кіравання на прадпрыемствах, у арганізацыях, аўдытарскіх фірмах, у сістэме дзяржаўнага і мясцовага кіравання і кантролю. Перспектывы і магчымасці падрыхтоўкі кадраў новага мыслення з фундаментальнымі ведамі эканомікі, экалогіі, кіравання і права маюць значэнне  як на рэгіянальным, так і міжнародным узроўні.

Студэнты навучаюцца кіраваць, планаваць, арганізоўваць і эканамічна абгрунтоўваць гаспадарчую дзейнасць арганізацыі з улікам экалагічных патрабаванняў. Атрымліваюць спецыяльныя веды і практычныя навыкі па распрацоўцы і ўкараненні сістэм менеджменту ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі серыі СТБ ISO 9001, СТБ ІСО 14001, СТБ 1470 (HACCP).

Выпускнікі кафедры:

Важнае месца ў адукацыйным працэсе займае навукова-даследчая праца і прыцягненне студэнтаў да ўдзелу ў навукова-практычных распрацоўках. Да асноўных навуковых напрамкаў кафедры адносяцца:  

На кафедры ажыццяўляецца таксама навучанне магістрантаў (распрацаваны магістарскія праграмы практыка-арыентаванай накіраванасці «Эканоміка і кіраванне прыродаахоўнай і рэсурсазберагальнай дзейнасцю» і сумесна з кафедрай эканомікі і кіравання прадпрыемствамі АПК ««Зялёная» эканоміка і развіццё аграбізнесу») і аспірантаў па спецыяльнасці 08.00.05 «Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай».

Вучэбна-метадычная праца

Дысцыпліны

Навучальныя і вучэбна-метадычныя выданні і комплексы

Навуковая праца

Асноўныя вучэбныя выданні кафедры:

1. Шимова, О.С. Устойчивое развитие: учебник с грифом Минобразования Республики Беларусь. – Мн.: БГЭУ, 2017. – 395 с.
2. Шимова О.С., Соколовский Н.К., Лопачук О.Н. Экономика природопользования: Учебник с грифом Минобразования Республики Беларусь. – Минск: БГЭУ, 2019. – 446 с.
3. Шимова, О.С. Устойчивое развитие: практикум / Учебное пособие с грифом Минобразования Республики Беларусь / О.С. Шимова. – Мн.: БГЭУ, 2013. – 199 с.
4. Лопачук, О.Н. Экологический менеджмент: учеб. пособие / О.Н. Лопачук. – Мн.: БГЭУ, 2016. – 403 с.
5. Шимова, О.С. Экономика природопользования: практикум. – Мн.: БГЭУ, 2016. – 209 с.
6. Шимова, О.С. Основы устойчивого туризма: учеб. пособие / Шимова О.С. – М.:НИЦ ИНФРА-М, 2016. – 190 с.

Кантакты

Адрас: пр. Партызанскі 22а, корпус 4,
к. 207

Тэл.: +375 17 209-88-42

Пошта: kprir@bseu.by

 


Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный технический университет Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь