Кафедра міжнароднага бізнесу
Турбан Галіна Уладзіміраўна, кандыдат эканамічных навук, дацэнт – загадчык кафедры міжнароднага бізнесу з 2001 г.
Кафедра міжнароднага бізнесу была створана 28 верасня 2001 г. Яна з'яўляецца пераемніцай кафедры міжнародных эканамічных адносін, створанай у 1991 г. – першай у Рэспубліцы Беларусь кафедры па падрыхтоўцы эканамістаў-міжнароднікаў.
На кафедру міжнароднага бізнесу прыйшлі працаваць выкладчыкі, хто ў пачатку 90-х гадоў стаяў ля вытокаў распрацоўкі вучэбна-метадычнага забеспячэння і пачатку навучання студэнтаў спецыялізацыі «Эканоміка і кіраванне знешнеэканамічнай дзейнасцю» на дзённай і завочнай формах навучання, у тым ліку тых, якія атрымліваюць другую вышэйшую адукацыю.
Пры стварэнні кафедра міжнароднага бізнесу ўдзельнічала ў Праекце TEMPUS-TACIS "Эканоміка Еўрапейскага Саюза", які праводзіўся Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэтам сумесна з Універсітэтам Ліён-3 імя Жана Мулена (Францыя), Турынскім універсітэтам (Італія) і Ліёнскай гандлёва-прамысловай палатай.
У штаце кафедры працуюць 2 дактары навук, 8 кандыдатаў навук, 6 асістэнтаў. Выкладчыкі прайшлі падрыхтоўку ў найбуйнейшых універсітэтах і даследчых цэнтрах Велікабрытаніі, Германіі, Італіі, Кітая, Расіі, ЗША, Францыі. Гэта дазволіла ім далучыцца да перадавых навуковых школ сусветнай эканомікі і міжнароднага бізнесу, засвоіць сучасныя методыкі выкладання.
На працягу ўсяго часу iснавання кафедры вялікая ўвага надавалася і надаецца практыка-арыентаванаму падыходу ў навучанні студэнтаў-будучых спецыялістаў.
Спецыяльнасці
1-я ступень
Кафедра міжнароднага бізнесу выпускае:
- студэнтаў дзённай і завочнай формы навучання па спецыяльнасцях:
- 1-25 01 03 "Сусветная эканоміка" (спецыялізацыя 1-25 01 03 01 "Эканоміка і кіраванне знешнеэканамічнай дзейнасцю")
- 1-26 02 01 «Бізнес-адміністраванне»
- студэнтаў, якія атрымліваюць другую адукацыю ў Вышэйшай школе кіравання і бізнесу па спецыяльнасці:
- 1-25 01 03 "Сусветная эканоміка" (спецыялізацыя 1-25 01 03 01 "Эканоміка і кіраванне знешнеэканамічнай дзейнасцю")
- магістраў па спецыяльнасцях:
- "Сусветная эканоміка" (праграма «Знешнеэканамічная дзейнасць»)
- «Бізнес-адміністраванне» (праграма «Міжнародны бізнес па краінах і рэгіёнах»).
Тэл./факс: (+375 17) 209-88-16
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99