Кафедра матэматычных метадаў у эканоміцы
З 1967 г. ў Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі пачала функцыяніраваць кафедра эканамічнай кібернэтыкі і праграмавання, якая больш чым за паўстагоддзя некалькі разоў пераймяновывалася і з улікам профілю падрыхтоўкі спецыялістаў у вобласці матэматычнага мадэлявання эканамічных сістэм і працэсаў, пачала называцца кафедрай матэматычных метадаў у эканоміцы (ММЭ). У розныя гады кафедрай кіравалі беларускія і расійскія вучоныя, якія паспяхова займаліся развіццем і прымяненнем у прыкладных даследаваннях эканоміка-матэматычных метадаў і мадэляў – Н.І. Вядута, С.А. Думлер, Я.Н. Жыхар, А.А. Лапко, М.І. Холад, І.В. Бялько. З 2009 г. кафедру ўзначальваў доктар эканамичных навук Чытая Гігла Атаравіч. У цяперашні час кіруе кафедрай Ратушава Юлія Леанідаўна, дацэнт, кандыдат фізіка-матэматычных навук.
Кафедра актыўна прымае уздел у сістэме бесперапыннай падрыхтоўкі студэнтаў эканамічных спецыяльнасцей па выкарыстанню прыкладных матэматычных мадэляў і інфармацыйных тэхналогій у аналізе, абгрунтаванні, распрацоўцы і прыняцці кіраўнічых рашэнняў на розных узроўнях гаспадарчых сістэм. Прафесарска-выкладчыцкі склад праводзіць лекцыі, практычныя і лабараторныя заняткі з улікам спецыфікі і профілю будучых спецыялістаў-эканамістаў. Усе дысцыпліны цесна звязаны са спецыяльнымі дысціплінамі прафілюючых кафедр. У вучэбных праграмах па усіх тэмах прадугледжаны лабараторныя заняткі, на якіх студэнты выконваюць лічбавыя разлікі на персанальных камп’ютарах. З дапамогай моў праграмавання і спецыяльных пакетаў прыкладных праграм як у межах вучэбнага працэсу, так і у даследаваннях выкладчыкаў і студэнтаў, выконваюцца мадэльныя разлікі з прымяненнем метадаў і алгарытмаў даследавання аперацый, эканаметрыкі і прыкладнога статыстычнага аналізу.
Спецыяльнасці
Агульная вышэйшая адукацыя:
- «Эканамічная кібернэтыка», прафілізацыя “Аптымальнае планаванне і кіраванне у эканоміцы” (набор не ажыццяўляецца з 2023 года у сувязі са змяненнем реестра спецыяльнасцей), дзенная форма атрымання вышэйшай адукацыі;
- «Прыкладная матэматыка», прафілізацыя «Эканамічная кібернэтыка» (набор ажыццяўляецца з 2023 года), дзенная форма атрымання вышэйшай адукацыі;
Магістратура:
- “Эканоміка”, прафілізацыя “Матэматычныя і інструментальныя метады у эканоміцы”
Кафедра з’яуляецца выпускаючай на першай ступені атымання вышэйшай адукацыі па спецыяльнасцях: «Эканамічная кібернэтыка», прафілізацыя “Аптымальнае планаванне і кіраванне у эканоміцы”, выпускніку прысвойваецца кваліфікацыя “Кібернэтык-эканаміст”; «Прыкладная матэматыка», прафілізацыя «Эканамічная кібернэтыка», выпускніку прысвойваецца кваліфікацыя “Прыкладны матэматык. Праграміст”.
Паступленне на спецыяльнасць “Прыкладная матэматыка” патрабуе грунтоўнай падрыхтоўкі па матэматыцы, фізіцы і роднай мове. Конкурс – адзін з самых высокіх у БДЭУ.
Маладыя спецыялісты, якія выпускаюцца кафедрай ММЭ, падрыхтаваны для планавай, аналітычнай і кіраўнічай работы практычна ва усіх галінах эканомікі. Яны працуюць на прадпрыемствах і ў арганізацыях усіх форм уласнасці, у рэгіянальных і муніцыпальных структурах рознага ўзроўню, аўдытарскіх фірмах, банках, інвестыцыйных і страхавых кампаніях, навукова-даследчых інстытутах, вышэйшых і сярэдніх спецыяльных вучэбных установах. Падрыхтоўка спецыялістаў ажыццяўляецца на базе цэласнага засваення трох блокаў дысцыплін: матэматычных, эканамічных, інфармацыйных тэхналогій, што садзейнічае атрыманню глыбокіх ведаў у вобласці камп’ютарнага мадэлявання, прымянення метадаў эканоміка-матэматычнага мадэлявання, аналізу і прагнозу дынамікі змянення канкрэтных эканамічных аб’ектаў і працэсаў. Попыт на спецыялістаў дадзенага профілю у апошнія гады значна узрастае. Тэрмін навучання па спецыяльнасці “Прыкладная матэматыка” – 4 гады для студэнтаў дзеннай формы атрымання вышэйшай адукацыі. Завочнае навучанне па гэтай спецыяльнасці адсутнічае. Кафедра рыхтуе кадры па другой ступені атрымання вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці “Эканоміка”, прафілізацыя “Матэматычныя і інструментальныя метады у эканоміцы”.
Навуковая работа кафедры накіравана на выкананне дзяржаўных праграм навуковых даследванняў, дагаварных прыкладных работ з прадпрыемствамі і арганізацыямі Рэспублікі Беларусь, падрыхтоўку навуковых кадраў, а таксама на падрыхтоўку падручнікаў і навучальных дапаможнікаў, якія адказваюць сучасным профільным патрабаванням.
Значным кірункам навукова-даследчай дзейнасці кафедры з’яўляецца падрыхтоўка навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі праз аспірантуру і дактарантуру па спеціяльнасці 08.00.13 – Матэматычныя і інструментальныя метады эканомікі. Вядучыя прафесары кафедры працуюць у Савеце па абароне дысертацый Д 02.07.02 пры УА “Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт”, у эспертнай камісіі ВАК Рэспублікі Беларусь па эканамічных навуках, уваходзяць у склад рэдакцыйных калегій вядучых навуковых выданняў па эканоміцы.
Вучэбна-метадычная праца
Дысцыпліны
Спіс вучэбных дысцыплін, замацаваных за кафедрай матэматычных метадаў у эканоміцы, на 2024 – 2025 вучэбны год.
Агульная вышэйшая адукацыя:
- Аналітычная геаметрыя
- Асновы вышэйшай алгебры
- Вышэйшая матэматыка (3 семестр, частка «Матэматычнае праграмаванне»)
- Даследванне аперацый
- Дыскрэтная матэматыка і матэматычная логіка
- Імітацыйнае и статыстычнае мадэляванне
- Камп’ютарнае мадэляванне эканамічных сістэм
- Камп'ютарныя метады аналізу цэнных бумаг
- Лікавыя метады
- Лінейная алгебра
- Математычная эканоміка
- Машынна-арыентаванае праграмаванне
- Метады дынамічнага аналізу эканомікі
- Метады аптымізацыі
- Мнагамерны статыстычны аналіз
- Мадэляванне фінансавага рынку
- Прыкладныя матэматычныя мадэлі ў галінах эканомікі
- Разработка кросс-платформенных дадаткаў
- Тэорыя імавернасцей и матэматычная статыстыка
- Тэхнологіі праграмавання
- Эканаметрыка
- Эканаметрыка ў апрацоўцы кіраўнічай інфармацыі
- Эканамічная кібернэтыка
Магiстратура:
- Аптымізацыйныя метады ў фінансавых вылічэннях
- Колькасныя метады аналізу ў бізнесе
- Прыкладныя колькасныя метады ў кіраванні
Навучальныя і вучэбна-метадычныя выданні і комплексы
Навуковая праца
Асноўныя публікацыі:
- Эканоміка-матэматычныя метады і мадэлі: навуч. дапаможнiк / С.Ф. Мiксюк, В.Н. Камкоў, I.В. Бялько [i iнш.]; пад агульн. рэд. С.Ф. Мiксюк, В.Н. Камкова. — Мiнск: БДЭУ, 2006. — 219 с.
- Эканоміка-матэматычныя метады і мадэлі: практыкум / С.Ф. Міксюк [і інш.]; пад агул. рэд. С.Ф. Міксюк. — Мінск: БДЭУ, 2008. — 312 с.
- Касцевіч, Л.С. Даследаванне аперацый. Тэорыя гульняў: вучэб. дапаможнік / Л.С. Касцевіч, А.А. Лапко. — 2-е выд., перараб. і дад. — Мінск: Выш. шк., 2008. — 368 с.
- Касцевіч, Л.С. Матэматычнае праграмаванне. Практыкум. / Л.С. Касцевіч, І.В. Гайдукевіч. — Мінск: БДЭУ, 2009. — 224 с.
- Дзенісейка, І.В. Эканометрыка: лабараторны практыкум / І.В. Дзенісейка, Т.А. Барадзіна. — Мінск: БДЭУ, 2010. — 109 с.
- Эканоміка-матэматычныя метады і мадэлі: лабараторны практыкум [Электронны рэсурс] / Т.А. Барадзіна [і інш.]. — Мінск: БДЭУ, 2012. — 138 с. — Рэжым доступу: http://edoc.bseu.by:8080/handle/edoc/20560.
- Эканаметрыка і эканоміка-матэматычныя метады і мадэлі: вучэб. дапаможнік / Г.А. Чытая [і інш.]; пад рэд. Г.А. Чытая, С.Ф. Міксюк. — Мінск: БДЭУ, 2018. — 511 с.
- Колькасныя метады аналізу ў бізнесе: электронны вучэбна-метадычны комплекс для магістрантаў спецыяльнасці 1-25 80 01 "Эканоміка" [Электронны рэсурс] / Г.А. Чытая. — Мінск: БДЭУ, 2019. — Рэжым доступу: http://edoc.bseu.by:8080/handle/edoc/79633.
- Шматмерны статыстычны аналіз: электронны вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў спецыяльнасці 1-31 03 06 "Эканамічная кібернетыка (па напрамках)" [Электронны рэсурс] / Г.А. Чытая. — Мінск: БДЭУ, 2020. — Рэжым доступу: http://edoc.bseu.by:8080/handle/edoc/23045.
- Эканаметрыка і эканоміка-матэматычныя метады і мадэлі: вучэбна-метадычны комплекс [Электронны рэсурс] / Л.Ф. Дзяжурка, А.У. Крук, В.Д. Юферава. — Мінск: БДЭУ, 2021. — Рэжым доступу: http://edoc.bseu.by:8080/handle/edoc/20560.
- Аксень, Э.М. Нелінейная аптымізацыя: метад множнікаў Лагранжа: электронны навучальна-метадычны дапаможнік для студэнтаў эканамічных спецыяльнасцей / Э.М. Аксень. — Мінск: БДЭУ, 2022. — 94 с. — Рэжым доступу: http://edoc.bseu.by:8080/handle/edoc/91819.
- Ерчак, А.В. Кіраванне запасамі ў лагістыцы: навучальны дапаможнік / А.У. Ярчак, С.Ф. Міксюк, Н.В. Мартыновіч. — Мінск: РІПА, 2023. — 108 с.
- Аксень Э.М. Мадэляванне ўплыву ўзроўню цыфравізацыі на эканамічны рост з улікам запазнення / Э.М. Аксень, В.У. Шышко // Эканоміка, мадэляванне, прагназаванне: зб. навук. тр. / НДЭІ Мін-ва эканомікі Рэсп. Беларусь.
- Міксюк, С.Ф. Бюджэтаванне і апераджальнае кіраванне прадпрыемствам ва ўмовах эканамічнай нестабільнасці: канцэптуальны падыход / С.Ф. Міксюк // Зборнік навуковых прац «Навуковыя працы БДЭУ». — Мінск: БДЭУ, 2023. — С.262–272.
- Чытая Г.А. Аптымізацыя структуры запазычанасці пазычальнікаў банка ў сярэднетэрміновай перспектыве / Г.А. Чытая // Бізнэс. Інавацыі. Эканоміка. Зборнік навуковых артыкулаў. — Мінск : Інстытут Бізнесу БДУ, 2023. — Вып. 7. — С. 130–137.
- Лемяшэўскі, А.С. Тэхналогія блокчэйн у бізнесе: Перспектывы для Рэспублікі Беларусь / А.С. Лемяшэўскi // Зборнік артыкулаў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі. — Мінск: Інстытут Бізнесу БДУ, 2023. — С. 319–322.
- Чытая, Г.А. Методыка структуравання прыярытэтаў у вытворчасці прадуктаў дзіцячага харчавання / Г.А. Чытая, І.В. Дзенісейка // Навук. тр. / Беларус. дзярж. экан. ун-т. — Мінск: Каларград, 2023. — Вып. 16. — С. 517–522.
- Чытая, Г.А. Ацэнка структурных змен у апрацоўчай прамысловасці Беларусі / Г.А. Чытая, А.М. Дзiсько // Веснік Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. — 2023. — № 3. — C. 97–106.
Тэл.: (+375 17) 209-88-16,
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99