Кафедра эканамічнай інфарматыкі

Загадчык кафедры:

Зяневіч Ганна Міхайлаўна
кандыдат эканамічных навук
дацэнт

Гісторыя станаўлення кафедры цесна звязана з развіццём інтэрнет-тэхналогій, інфармацыйных тэхналогій і сістэм. Загадам рэктара №6К ад 05.01.2000 года была створана кафедра інфармацыйных тэхналогій ва ўпраўленні, якая ўвайшла ў склад Вышэйшай школы кіравання і бізнесу Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Стварэнне новай кафедры было выклікана аб'ектыўнай неабходнасцю падрыхтоўкі высокакваліфікаваных кадраў, якія валодаюць кампетэнцыямі ў галіне эканомікі, кіравання, інфармацыйных тэхналогій і сістэм, здольных на высокім узроўні прымяняць інфармацыйныя тэхналогіі для падрыхтоўкі і прыняцця кіраўнічых рашэнняў у эканоміцы і бізнесе.

Загадам рэктара № 80-А ад 05.02.2004 г. кафедра інфармацыйных тэхналогій ва ўпраўленні была ўключана ў склад факультэта менеджменту.Загадам рэктара № 216 да ад 22.06.2005 кафедра інфармацыйных тэхналогій ва ўпраўленні была перайменавана ў кафедру эканамічнай інфарматыкі ў складзе факультэта менеджменту.

З 1 жніўня 2019 г. згодна з загадам рэктара № 739-А ад 4.07.2019 "Аб стварэнні факультэта лічбавай эканомікі" кафедра ўваходзіць у склад факультэта лічбавай эканомікі.
З 2001 г. была распачата падрыхтоўка студэнтаў па спецыялізацыі

1-25 01 07 02 "Эканамічная інфарматыка" ў рамках спецыяльнасці
1-25 01 07 "Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве".

З 2005 г. у адпаведнасці з лістом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь № 04-01-11/757 ад 17.03.2005 г. на кафедры ўпершыню ў Рэспубліцы Беларусь адкрыта падрыхтоўка па спецыяльнасці 1-25 01 12 "Эканамічная інфарматыка".

Першым загадчыкам кафедры быў абраны доктар тэхнічных навук, прафесар Грабаўраў Уладзімір Аляксандравіч. У перыяд з 2000 года па 2006 год ім была праведзена вялікая работа па станаўленні кафедры як выпускаючай па спецыяльнасці 1 25-01-12 «Эканамічная інфарматыка» і, у першую чаргу, па стварэнні навучальных планаў, распрацоўцы навукова-метадычнага забеспячэння.

З 2006 года па жнівень 2017 года кафедру ўзначальваў кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Жалезка Барыс Аляксандравіч. У 2006-2007 навучальным годзе ўпершыню быў распрацаваны адукацыйны стандарт па спецыяльнасці 1 25-01-12 Эканамічная інфарматыка, а таксама адпаведныя яму тыпавыя і навучальныя планы.

У 2007-2008 навучальным годзе на кафедры была адкрыта магістратура па спецыяльнасці 1-25 80 08 - Матэматычныя і інструментальныя метады эканомікі». З 2012 года па 2018 год кафедра ажыццяўляла падрыхтоўку магістраў па спецыяльнасці 1-25 81 10 "Эканамічная інфарматыка", магістарская праграма "Менеджмент інфармацыйных тэхналогій".

У 2012 г. створана сумесная навучальная лабараторыя SAP-БДЭУ-EPAM на базе аўдыторыі №806 4-га корпуса БДЭУ. У 2014 годзе кафедры эканамічнай інфарматыкі быў адкрыты філіял кафедры ў ЗТАА «ЭПАМ Сістэмз».

З1 верасня 2017 года па 31 жніўня 2018 года па загадзе рэктара кафедру ўзначальвала кандыдат эканамічных навук Іна Уладзіміраўна Хмяльніцкая.

З1 верасня 2018 года па цяперашні час кафедру ўзначальвае кандыдат эканамічных навук, дацэнт Зяневіч Ганна Міхайлаўна.

У 2019 г. на базе ТАА «А2 Кансалтынг» адкрыты яшчэ адзін філіял кафедры эканамічнай інфарматыкі. У 2020 г. створана сумесная вучэбная лабараторыя ТАА «А2 Кансалтынг»-ФЦЭ на базе аўдыторыі № 602 4-га корпуса БДЭУ.

Штатны склад кафедры у цяперашні час – гэта каманда прафесіяналаў – дактары і кандыдаты навук, побач з якімі павышаюць сваё прафесійнае майстэрства і навуковую кваліфікацыю маладыя таленавітыя асістэнты.

У цяперашні час склад кафедры: 2 прафесара, 6 дацэнтаў, 6 асістэнтаў, 2 вядучых спецыяліста.

Склад кафедры:

  1. Зяневіч Ганна Міхайлаўна, загадчык кафедры, кандыдат эканамічных навук, дацэнт;
  2. Краўчук Аляксандр Сцяпанавіч, прафесар кафедры, доктар фізіка-матэматычных навук, дацэнт;
  3. Булава Аляксандр Дзмітрыевіч, дацэнт кафедры, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт;
  4. Міроненка Віктар Анатольевіч, дацэнт кафедры, кандыдат фізіка-матэматычных навук;
  5. Новікаў Васіль Аляксеевіч, дацэнт кафедры, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт;
  6. Пунчык Зоя Уладзіміраўна, дацэнт кафедры, кандыдат сацыялагічных навук, дацэнт;
  7. Седун Андрэй Максімавіч, прафесар кафедры, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт;
  8. Сасноўскі Алег Анатольевіч, дацэнт кафедры, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт;
  9. Дашук Эліна Уладзіміраўна, асістэнт;
  10. Кавалёў Аляксандр Пятровіч, асістэнт;
  11. Лубашава Таццяна Уладзіміраўна, асістэнт;
  12. Оськін Дзмітрый Аркадзьевіч, асістэнт;
  13. Падгорная Галіна Мікалаеўна, асістэнт;
  14. Пунчык Мікалай Мікалаевіч, асістэнт;
  15. Купчанка Майя Мікалаеўна, вядучы спецыяліст;
  16. Цымановіч Алена Міхайлаўна, вядучы спецыяліст.

Спецыяльнасці

1-я ступень

Кафедра ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў на I ступені па спецыяльнасці 1-25 01 12 «Эканамічная інфарматыка» з прысваеннем кваліфікацыі «эканаміст-інфарматык».

Студэнты спецыяльнасці 1-25 01 12 «Эканамічная інфарматыка» вывучаюць праграміраванне на C++, JAVAscript, PHP, языку структураваных запытаў SQL, інфармацыйныя сістэмы класа ERP, CRM і BI-сістэмы, інтэрнэт-маркетынг, асноўныя інструменты мадэлявання бізнес-працэсаў, праектаванне інфармацыйных сістэм, бізнес-аналітыку, кіраванне ІТ-праектамі і многае іншае, а таксама замежную мову, дзелавую замежную мову (англійская), прафесійна-арыентаваную замежную мову (англійская). Натуральна, што акрамя спецыяльных дысцыплін навучальныя планы прадугледжваюць вывучэнне агульнанавуковых, агульнапрафесійных і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін. Праграмы навучання вельмі насычаны і распрацаваны ў мэтах падрыхтоўкі запатрабаваных высокакваліфікаваных спецыялістаў.

Кафедра эканамічнай інфарматыкі цесна супрацоўнічае з арганізацыямі-заказчыкамі кадраў. У прыватнасці, заключаны: 1) дагаворы аб супрацоўніцтве c: ААТ «Цэнтр банкаўскіх тэхналогій» (2018 г.); ТДА «Аксаміт Кансалтынг» (2019 г.); 2) дагаворы аб узаемадзеянні з арганізацыяй-заказчыкам кадраў пры падрыхтоўцы спецыялістаў (базавая арганізацыя): ЗТАА «ЭПАМ Сістэмз» 2017 г.); ТАА «Техартгрупп»
(2019 г.); ТАА «А2 кансалтынг» (2019 г.).

На базе філіяла кафедры эканамічнай інфарматыкі ЗТАА «ЭПАМ Сістэмз» студэнты спецыяльнасці 1-25 01 12 «Эканамічная інфарматыка» вывучаюць новыя інфармацыйныя тэхналогіі ў рамках дысцыплін «Бізнес-аналіз», «Тэсціраванне праграмнага забеспячэння». Заняткі праводзяцца з удзелам работнікаў ЗТАА «ЭПАМ Сістэмз».

Пастаяннымі базамі практыкі з'яўляюцца прадпрыемствы інфармацыйна-тэхналагічнай сферы – ЗТАА «ЭПАМ Сістэмз», ТАА «А2 Кансалтынг», ТАА «Техартгрупп», ЗАТ «Кьюликс Сістэмс», ТАА «Атлантконсалтсофт», СТАА «Сістэмныя тэхналогіі», СП «Бевалекс» ТАА, ТАА «Эрнст энд Янг», ИПУП «АйБиЭй Айці Парк», ААТ «Беларусбанк», ААТ «Белаграпрамбанк», ААТ «Белінвестбанк», ААТ «БПС-Ашчадбанк» і іншыя.
У рамках супрацоўніцтва па праграме SAP University Alliance і у рамках дагавора аб супрацоўніцтве кафедры эканамічнай інфарматыкі і ЗТАА «ЭПАМ Сістэмз», ТАА «А2 кансалтынг» выконваюцца курсавыя, дыпломныя і магістарскія працы.

Выпускнікі спецыяльнасці 1-25 01 12 «Эканамічная інфарматыка» могуць працаваць у якасці бізнес-аналітыкаў, сістэмных аналітыкаў, аналітыкаў даных, менеджэраў інфармацыйных тэхналогій, кансультантаў па SAP, спецыялістаў аддзелаў АСК, тэстыравальнікаў праграмнага забеспячэння, эканамістаў і на іншых пасадах, звязаных з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій у эканоміцы і бізнэсе; у кампаніях-рэзідэнтах ПВТ; у навуковых і праектных арганізацыях.

Выкладчыкі кафедры таксама праводзяць заняткі са студэнтамі ўсіх форм навучання (дзённая, завочная, дыстанцыйная) факультэтаў эканомікі і менеджменту, маркетынгу і лагістыкі, вышэйшай школы кіравання і бізнесу.

2-я ступень

Кафедра актыўна ўдзельнічае ў падрыхтоўцы на II ступені па спецыяльнасці 1-25 80 01 Эканоміка, прафілізацыя «Эканамічная інфарматыка», а таксама ў падрыхтоўцы кадраў вышэйшай кваліфікацыі ў аспірантуры, па спецыяльнасці 08.00.13 матэматычныя і інструментальныя метады эканомікі.

Вучэбна-метадычная праца

Дысцыпліны

Кафедра ў цяперашні час ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў на I ступені атрымання вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці 1-25 01 12 «Эканамічная інфарматыка» з прысваеннем кваліфікацыі «эканаміст – інфарматык» ў дзённай форме і на II ступені атрымання вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці 1-25 80 01 «Эканоміка», прафілізацыя «Эканамічная інфарматыка» (у завочнай форме) з прысваеннем ступені магістр.

I СТУПЕНЬ АТРЫМАННЯ ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫІ

II СТУПЕНЬ АТРЫМАННЯ ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫІ

ПЕРАПАДРЫХТОЎКА, ПАВЫШЭННЕ КВАЛIФIКАЦЫI

1. Бізнес-планаванне і інвестыцыйнае праектаванне;
2. Прымяненне інфармацыйных тэхналогій у ажыццяўленні закупачнай дзейнасці.

Навуковы і метадычны патэнцыял кафедры мае мэтай фарміраванне ў навучэнцаў кампетэнцый, накіраваных на павышэнне эфектыўнасці кіравання арганізацыямі з дапамогай выкарыстання інфармацыйных тэхналогій.
Спецыялісты падрыхтоўваюцца для вытворча-кіраўніцкай, арганізацыйна-кіраўніцкай, праектнай і даследча-аналітычнай дзейнасці з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій у галіне кіравання інтэлектуальнымі, інфармацыйнымі, фінансавымі, сыравіннымі і матэрыяльнымі рэсурсамі прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый у мэтах найбольш эфектыўнай і рацыянальнай іх дзейнасці ў інфармацыйным грамадстве.

Выпускнікі спецыяльнасці 1-25 01 12 «Эканамічная інфарматыка» могуць працаваць у якасці бізнес-аналітыкаў, сістэмных аналітыкаў, менеджараў інфармацыйных тэхналогій, спецыялістаў аддзелаў АСК, тэставальнікаў праграмнага забеспячэння, эканамістаў і на іншых пасадах, звязаных з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій у эканоміцы і бізнесе; у кампаніях-рэзідэнтах ПВТ; у навуковых і праектных арганізацыях.
На кафедры ажыццяўляецца падрыхтоўка на II ступені па спецыяльнасці 1-25 81 07 «Эканамічная інфарматыка», магістарская праграма практыка-арыентаванай накіраванасці «Менеджмент інфармацыйных тэхналогій».

Навучальныя і вучэбна-метадычныя выданні і комплексы

Навуковая праца

Да асноўных навуковых напрамкаў кафедры адносяцца:

У 2021-2025 гг выконваецца НДР «Навукова-метадычнае забеспячэнне падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў эканоміка-інфармацыйнага профілю, канкурэнтаздольных ва ўмовах лічбавай эканомікі».

Публікацыі прафесарска-выкладчыцкага складу кафедры
Навуковыя артыкулы

  1. Быкаў А. А., Пархiменка В. А., Седун А. М. Іерархічная структура ланцужкоў кошту: статыстычны аналіз па даных міжрэгіянальных табліц «выдаткі–выпуск» Беларускі эканамічны часопіс. – 2021.– №1. – С. 45-58.
  2. Гуліна, А. В. Да пытання ацэнкі цыфравізацыі вышэйшай эканамічнай адукацыі Рэспублікі Беларусь / А. В. Гуліна // Рэгіянальны веснік. – 2020. – № 15 (54). – С. 50-52.
  3. Дашук. Э. В. Метады і інструменты Data Mining ў кіраванні маркетынгам / Э. В. Дашук // Навуковыя працы Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта. – Мінск: БДЭУ, 2021.
  4. Зяневіч, А. М. Трэнды ў падрыхтоўцы спецыялістаў па даным / А. М. Зяневіч, З. В. Пунчык // Навуковыя працы Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта. – Мінск: БДЭУ, 2022. – Вып. 15. – С. 171-176.
  5. Савіч, А. А. Машыннае навучанне як інструмент аўтаматызацыі бізнес - працэсаў / Савіч А. А., Краўчук А. С. // The Scientific Heritage. 2021. № 75-4 (75). С. 29-33. URL: https://www.elibrary.ru/download/elibrary_46641058_87575509.pdf
  6. Шумскі. Д. С. Рэйтынгавая ацэнка канкурэнтаздольнасці банкаў / Д. С. Шумскі, К. А. Забродская, А. А. Сасноўскі // Лічбавая трансфармацыя. – 2022. – Том 28, № 1. - С. 39-47.

Кантакты

Адрес: пр. Партызанскi 22а, корпус 4,
к. 404

Тел.: +375 17 209-88-45

Почта:kitu@bseu.by

 


Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный технический университет Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь