Кафедра камерцыйнай дзейнасці і рынку нерухомасці

Загадчык кафедры:

Свірэйка Наталья Евгеньевна
кандыдат эканамічных навук
дацэнт

Кафедра камерцыйнай дзейнасці і рынку нерухомасці з’яўляецца пераемніцай кафедры арганізацыі гандлю, якая як самастойная навукова-педагагічная структурная адзінка функцыянавала з 1978 года ў выніку разузбуйнення кафедры эканомікі і арганізацыі гандлю, заснаванай з 1933 года пры ўтварэнні Беларускага дзяржаўнага інстытута народнай гаспадаркі імя В.У. Куйбышава.

Адкрыццё новых спецыяльнасцяў і спецыялізацый падрыхтоўкі, распрацоўка новых навучальных дысцыплін абумовілі перайменаванне кафедры арганізацыі гандлю ў 1992 г. у кафедру арганізацыі і кіравання прадпрыемствамі гандлю і паслуг, а ў 1997 г. – кафедру кіравання прадпрыемствамі гандлю і паслуг, у 2012 г. – кафедру камерцыйнай дзейнасці на ўнутраным і знешнім рынках. Сваё цяперашняе найменне кафедра атрымала у 2018 г.

Загадчыкамі кафедры плённа працавалі к. эк. н., праф., галоўны спецыяліст рэспублікі ў сферы арганізацыі і тэхналогіі гандлю В.М. Платонаў (1978-1991), д. эк. н., праф. М.І. Кабушкін (1991-1997), д. эк. н., праф. Г.А. Каралёнак (1997-2003), к. эк. н., дац. Г.Г. Гоцкі (2003-2014). к. эк. н., дац. Л.С. Клімчэня. (2014- 2023) С 2023 г. кафедрай кіруе к. эк. н., дац. Н.Я. Свірэйка.

Кафедра ганарыцца тым, што менавіта з гэтага калектыву выйшаў адзін з рэктараў БДЭУ – прафесар Р.М. Карсека. У цяперашні час на кафедры працуюць 1 прафесар-кансультант, 1 прафесар, 7 дацэнтаў і 3 асістэнты.

Кафедра з’яўляецца профільнай і выпускае спецыялістаў па спецыяльнасцях «Эканоміка і кіраванне» з наданнем кваліфікацыі «Эканаміст-менеджар», «Камерцыя» з наданнем кваліфікацыі «Эканаміст».

Спецыяльнасці

1-я прыступку

Магістратура

Па спецыяльнасці "Эканоміка і кіраванне" на кафедры вядзецца падрыхтоўка па ўнікальнай прафілізацыі "Эканоміка і кіраванне на рынку нерухомасці", якая забяспечвае атрыманне вышэйшай эканамічнай адукацыі ў сферы нерухомасці і кваліфікацыі эканаміст-менеджэр. Будучая прафесія ахоплівае розныя віды дзейнасці: ад набыцця, здачы ў арэнду існуючых аб'ектаў нерухомасці да пакупкі непадрыхтаванай зямлі і продажу палепшаных участкаў. Навучальны план дадзенай спецыяльнасці прадугледжвае паглыбленае вывучэнне кіраўніцкіх навучальных дысцыплін (кіраванне нерухомасцю, камерцыйная дзейнасць на рынку нерухомасці, менеджмент арганізацыі, асабістыя продажы, рызыка-менеджмент і антыкрызіснае кіраванне) і эканамічных (комплексная ацэнка нерухомасці, эканоміка і кіраванне інвестыцыйнай дзейнасцю, бізнес-планаванне, цэнаўтварэнне на рынку нерухомасці). Падрыхтоўка эканамістаў-мэнэджараў для рынку нерухомасці прадугледжвае вывучэнне дзелавой замежнай мовы і прафесійна арыентаванай замежнай мовы на працягу двух з паловай гадоў.

Па спецыяльнасці "Камерцыя" кафедра забяспечвае падрыхтоўку па двух прафілізацыях: "Камерцыя на знешнім рынку" і "Электронная камерцыя". Прафілізацыя "Камерцыя на знешнім рынку" прадугледжвае падрыхтоўку эканамістаў для сферы знешняга гандлю, якія добра ведаюць методыкі даследавання знешніх рынкаў, арганізацыю знешнегандлёвай дзейнасці і падыходы да ацэнкі экспартнага патэнцыялу і фарміравання тавараправодных сетак на знешніх рынках, якія валодаюць ведамі ў сферы камерцыйнай дыпламатыі і здольнымі прафесійна камунікаваць на замежнай мове.

З 2023 года адкрыта падрыхтоўка па новай прафілізацыі "Электронная камерцыя". Навучанне па дадзенай прафілізацыі прадугледжвае падрыхтоўку спецыялістаў, якія валодаюць не толькі сучаснымі ведамі і тэхналогіямі стварэння новых электронных гандлёвых пляцовак і сэрвісаў, але і навыкамі іх эфектыўнага камерцыйнага карыстання, якое забяспечвае ўстойлівае эканамічнае развіццё не толькі асобнай арганізацыі, але і краіны ў цэлым. Запатрабаванасць спецыялістаў з прафесійнымі кампетэнцыямі ў сферы інавацыйнай дзейнасці, уключаючы электронную камерцыю, абумоўлена спецыфікай стварэння і кіравання інтэрнет-магазінамі, электроннымі лічбавымі платформамі, укаранення новых гандлёвых тэхналогій. У працэсе навучання студэнты атрымліваюць веды па навучальных дысцыплінах "Тэхналогіі электроннай камерцыі", "Прасоўванне тавараў у лічбавым асяроддзі", "Тэхнікі продажаў у электроннай камерцыі", "ІТ-інфраструктура арганізацыі", "Інструментальныя сістэмы бізнес-аналітыкі".

На II ступені вышэйшай адукацыі (магістратура) вядзецца паглыбленая падрыхтоўка па спецыяльнасцях "Эканоміка" і "Камерцыя". Кафедра з'яўляецца выпускаючай па магістарскіх праграмах: "Камерцыя на знешнім рынку", "Эканоміка і кіраванне на рынку нерухомасці". Выпускнік атрымлівае ступень магістра.

Вучэбна-метадычная праца

Дысцыпліны

На 1-ступені вышэйшай адукацыі за кафедрай замацаваныя наступныя навучальныя дысцыпліны:

У межах магістарскай падрыхтоўкі за кафедрай замацаваныя навучальныя дысцыпліны:

Навучальныя і вучэбна-метадычныя выданні і комплексы

Навуковая праца

Кафедра забяспечаная высокакваліфікаванымі навукова-педагагічнымі кадрамі. У розныя гады на кафедры працавалі дактары эканамічных навук, прафесары А.С. Арцем’еў, І.Л. Акуліч, М.І. Кабушкін, Р.М. Карсека, працуюць Г.А. Каралёнак, В.М. Платонаў.

Вялікая ўвага надаецца падрыхтоўцы навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі праз аспірантуру і дактарантуру. За апошнія дзесяць гадоў на кафедры абароненыя 10 дысертацый на атрыманне вучонай ступені кандыдата эканамічных навук. У цяперашні час праходзяць навучанне 1 дактарант i 5 аспірантаў. Прафесар Каралёнак Г.А. узначальвае Навукова-педагагічную школу эканомікі і кіравання ў гандлі.

На кафедры ўвесь час выконваюцца навуковыя даследаванні як у рамках Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў, так і па дагаворах-падрадах. З 2021  г. у рамках Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў "Грамадства і гуманітарная бяспека беларускай дзяржавы" на 2021-2025 гады выконваецца навуковая тэма "Фарміраванне механізму прасоўвання тавараў беларускіх вытворцаў на сусветны рынак з дапамогай электроннага гандлю". Толькі за апошнія пяць гадоў супрацоўнікі апублікавалі больш за 110 навуковых артыкулаў, шэраг манаграфій.

У навучальным працэсе шырока выкарыстоўваюцца новыя адукацыйныя тэхналогіі, якія забяспечваюць адзінства навучальнага і навуковага працэсаў (тэставанне, дзелавыя гульні, кейс-метады, мультымедыйныя прэзентацыі, кіраваная самастойная праца студэнтаў).

Кафедрай створаны філіял кафедры на базе Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь. Да навучальнага працэсу прыцягваюцца вядучыя спецыялісты Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь; Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і кан'юнктуры цэн МЗС Рэспублікі Беларусь; Дзяржаўнага аб'яднання "Сталічны гандаль і паслугі"; Беларускай рэспубліканскай гандлёва-прамысловай палаты; абласных агенцтваў па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры; ЗАТ «Мяса-малочная кампанія»; СТАА «Марозпрадукт»; ТАА «Твая Сталіца»» ТАА «Уласны Дах» і інш.

Кафедра супрацоўнічае з шэрагам айчынных і замежных вышэйшых навучальных устаноў: Расійскім эканамічным універсітэтам ім. Пляханава, Інстытутам бізнесу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускім гандлёва-эканамічным універсітэтам спажывецкай кааперацыі, Ташкенцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэтам, Ташкенцкім дзяржаўным эканамічным універсітэтам і інш.

Кафедрай падрыхтаваны шэраг навучальных і навуковых публікацый:

  1. Свірэйка, Н.Я. Гандлёвае абсталяванне: навучальны дапаможнік / Н.Я. Свірэйка, Л.С. Клімчэня. - Мінск: РІПА, 2022. - 215 с.
  2. Кваснікава, В.У. Сусветны рынак ільняной тканіны: стан і перспектывы развіцця / В.У. Кваснікава, А.А. Герасімава. - Віцебск: УА «ВДТУ», 2022. - 98 с.
  3. Жылая і нежылая нерухомасць: вучэбна-метадыч. дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі, якія навучаюцца па спецыяльнасці 1-25 01 16 «Эканоміка і кіраванне на рынку нерухомасці [Электронны рэсурс] / [Л.С. Клімчэня і інш.]; пад рэд. Л.С. Клімчэні. - Мінск: БДЭУ, 2021. - 248 с. - Рэжым доступу: http://edoc.bseu.by:8080/handle/edoc/90315
  4. Прасоўванне беларускіх тавараў і паслуг на спажывецкі рынак / Г.А. Каралёнак [і інш.]; пад рэд. д-ра эканом. навук, праф. Г.А. Каралёнка. - Мінск: РІВШ, 2021. - 288 с.
  5. Каралёнак, Г.А. Прасоўванне інавацыйных прадуктаў харчавання на спажывецкі рынак: тэорыя і практыка / Г.А. Каралёнак, А.Ю. Астальцава. - Мінск: БелНДІТ «Транстэхніка», 2021. - 254 с.
  6. Каралёнак, Г.А. Менеджмент гандлю, грамадскага харчавання і нерухомасці: навучальны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па спецыяльнасцях "Камерцыйная дзейнасць", "Эканоміка і кіраванне на рынку нерухомасці" / Г. А. Каралёнак. ─ Мінск: БДЭУ, 2020. - 208 с.
  7. Каралёнак, Г.А. Знешнегандлёвыя адносіны Рэспублікі Беларусь: манаграфія / Г.А. Каралёнак, Т.А. Асіповіч. – Мінск: РІВШ, 2015. – 346 с.
  8. Каралёнак, Г.А. Менеджмент у гандлі: падручнік / Г.А. Каралёнак, Г.Г. Гоцкі. - Мінск: БДЭУ, 2012. - 335 с.
  9. Арганізацыя прадпрымальніцкай дзейнасці: навучальны дапаможнік / пад рэд. Л.С. Клімчэні. - Мінск: Амалфея, 2017. - 188 с.
  10.  Платонаў, В.М. Арганізацыя і тэхналогія гандлю: падручнік для вышэйшых вучэб. устаноў / В.М. Платонаў, Л.С.Клімчэня. - Мінск: БДЭУ, 2017. - 426 с. - Рэжым доступу: https://elibrary.ru/download/elibrary_42689327_32303292.pdf
  11. Урыш, І.В. Арганізацыя і тэхналогія грамадскага харчавання / Урыш І.В., Стасюкевіч С.У. - Мінск: БДЭУ, 2016. - 410 с.
  12. Флерко С.Л. Камерцыйная дзейнасць: практыкум / С.Л. Флерко. - Мінск: Місанта, 2013. - 117 с.
  13. Раміна А.Г. Камерцыйная дзейнасць: вучэб. дапаможнік / А.Г. Раміна. - Мінск: БДЭУ, 2009. - 316 с.
  14. Клімчэня Л.С., Баброўская В.А., Лагойка В.У. Арганізацыя і тэхналогія гандлю: практыкум / Л.С. Клімчэня, А.А. Баброўская, В.У. Лагойка. - Мінск: БДЭУ, 2008. - 235 с.
  15. Клімчэня Л.С. Электронная камерцыя: вучэб. дапаможнік / Л.С. Клімчэня. – Мінск: Вышэйшая школа, 2004. – 191 с.

Кантакты

Адрас: ул.Свярдлова 7, корпус 5,
к. 305

Тэл.: +375 17 209 79 83

Пошта: форма зваротнай сувязі

 


Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный технический университет Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь