Кафедра эканомікі і кіравання турыстычнай індустрыяй

Загадчык кафедры:
Ежэль Аксана Віктараўна
кандыдат эканамічных навук
дацэнт
Кафедра эканомікі і кіравання турыстычнай індустрыяй функцыяніруе з 1996 году, з моманту стварэння факультэту «Вышэйшая школа турызму» Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта і да ліпеня 2016 г. насіла назву «Кафедра кіравання турызмам». Зараз кафедра ўваходзіць у склад факультэту камерцыі і турыстычнай індустрыі (ФКТІ).
Кафедра эканомікі і кіравання турыстычнай індустрыяй пастаянна знаходзіцца ў развіцці. Ў розныя гады яе ўзначальвалі: докт. экан. навук, праф. Дуровіч А.П., канд. геагр. навук, дацэнт Тарасёнак А.І., канд. экан. навук, дацэнт Валанцэвіч А.Ф. , а з 2020 г. – канд.экан.навук, дацэнт Ежэль А.В. Ад моманту стварэння факультэту і кафедры, і па сёння ў яе складзе працуюць заснавальнікі факультэту докт. экан. навук, праф. Кабушкін М.І. і канд. экан. навук, дацэнт Гарбылева З.М. Зараз у складзе кафедры працуе 13 выкладчыкаў:2 доктары экананамічных навук, 6 кандыдатаў навук, дацэнтаў; 5 асістэнтаў. У якасці ўнутраных сумяшчальнікаў – канд. экан. навук, дацэнт Шаўрук Ю.А., выкладчыкі сумежных кафедраў.
Спецыяльнасці
1-я прыступку
- «Эканоміка і кіраванне турыстычнай індустрыяй»
Магістратура
- «Эканомiка»
специализация:- «Эканоміка і кіраванне турыстычнымі комплексамі і тэрыторыямі»
Кафедра з'яўляецца выпускаючай па спецыяльнасцях:
- 1-25 01 13«Эканоміка і кіраванне турыстычнай індустрыяй» (дзённая і завочная формы навучання 1-ай ступені вышэйшай адукацыі) з 3-ма спецыялізацыямі: 1-25 01 13 01 «Эканоміка і кіраванне турыстычнай дзейнасцю», 1-25 01 13 02 «Эканоміка і кіраванне гасцініцамі і рэстаранамі», 1-25 01 13 03 «Эканоміка і кіраванне санаторна-курортнымі і аздараўленчымі арганізацыямі». Выпускнікам прысвойваецца кваліфікацыя «эканаміст-менеджэр» і яны прадвызначаны, галоўным чынам, для працы на пасадах спецыялістаў у турыстычных арганізацыях рознага ўзроўню, гасцініцах, рэстаранах, санаторыях, аздараўленчых арганізацыях і інш., а таксама для вядзення ўласнага бізнесу ў гэтых напрамках.
- 1-25 80 01«Эканоміка» з прафілізацыяй «Эканоміка і кіраванне турыстычнымі комплексамі і тэрыторыямі» (дзённая форма навучання 2-ой ступені вышэйшай адукацыі). Па заканчэнню навучання выпускнікам надаецца ступень «магістр». Выпускнікі маюць магчымась не толькі пашырыць і паглыбіць свае веды ў галіне менеджменту, маркетынгу, арганізацыі і эканомікі розных сфер турызму і гасціннасці, але і атрымаць інавацыйныя і практыкаарыентаваныя навыкі для працы на кіраўніцкіх пасадах.
Навучальныя і вучэбна-метадычныя выданні і комплексы
Навуковая праца
Для забеспячэння выканання акрэсленных задач кафедра каардынуе пытанні, якія звязаны з вучэбнай, навуковай работай студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў, праводзіць шматбаковыя даследаванні, а таксама забяспечвае метадычнае кіраўніцтва па акрэсленных спецыяльнасцях ў межах ВМА ВНУ
Рэспублікі Беларусь па эканамічнай адукацыі.
На кафедры фарміруецца навуковая школа па напрамках дзейнасці.На яе базе вядуцца навуковыя даследаванні, падрыхтоўка навукова-педагагічных кадраў, выдаюцца падручнікі, манаграфіі і вучэбна-метадычная літаратура. Кафедра ажыццяўляе падрыхтоўку кадраў вышэйшай кваліфікацыі праз аспірантуру і дактарантуру па спецыяльнасці 08.00.05 – «Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай»(профіль рэкрэацыя і турызм). За 2016-2018гг. выкладчыкамі кафедры абаронены 2 дысертацыі: Траскевіч А.Г. на спашуканне навуковай ступені кандыдата эканамічных навук на тэму: «Фарміраванне канкурэнтаздольнасці санаторна-курортнага сегменту турыстычнай індустрыі» і Тарасёнкам А.І.– на спашуканне навуковай ступені доктара эканамічных навук на тэму: «Геаэканамічны механізм забеспячэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай турыстычнай дзесцінацыі: метадалогія і практыка рэалізацыі».
Асноўны напрамак фундаментальных і прыкладных даследаванняў – праблемы і перспектывы развіцця турызму ў Рэспубліцы Беларусь. З 2018 году кафедра арганізавала выкананне даследаванняў па заказах Беларускага фонду фундаментальных даследаванняў і ДУ «Нацыянальнае агенцтва па турызму» па актуальных пытаннях перспектыўнага і інавацыйнага развіцця сферы турызму Беларусі., галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінгарвыканкама па распрацоўцы інавацыйнай стратэгіі фарміравання асабістага стылю г. Мінска і яго вядомага міжнароднага вобліку.
Супрацоўніцтва і міжнародная дзейнасць
Кафедра актыўна ўдзельнічае ў распрацоўцы і экспертызе дзяржпраграм па развіццю туріндустыі, супрацоўнічае з Дэпартаметрам па турызму Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.
Важкім сродкам павышэння якасці адукацыйнага працэсу і актывізацыі навукова-метадычнай работы кафедры з'яўляецца ўдзел ў міжнародных праектах. Асноўныя міжнародныя сувязі кафедры атрымалі развіццё ў межах праектаў праграмы Еўрасаюзу Тэмпус:
- «Мадэрнізацыя і ўкараненне бізнес-адукацыйных праграм для падрыхтоўкі спецыялістаў у турыстычнай індустрыі Рэспублікі Беларусь (MIBET)» (Працяг праекту 3 гады: з 15 студзеня 2009 г. па 14 студзеня 2012 г.);
- Сетка электроннага дыстанцыйнага навучання для павышэння кваліфікацыі ў сферы турызму (Беларусь, Украіна, Грузія) – (WeNeT)» (Працяг праекту 3 гады: з 5 студзеня 2010 г. па 4 студзеня 2013 г.);
- Падрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі выкладчыкаў дысцыплін па турызму ў Рэспубліцы Беларусь (TETVET)» (Працяг праекту 3 гады: з 15 кастрычніка 2011 г. па 14 кастрычніка 2014 г.).
У 2015 г.рэалізаваны Праект «Устойлівае развіццё турыстычных дзесцінацый на аснове якасці і інавацый турпрадукту ў галіне сабыційнага турызму ў Тбілісі (Грузія) і Мінску (Беларусь)» у межах супрацоўніцтва паміж БДЭЎ і Тартускім універсітэтам (Пярну каледж).
З 2018 году кафедра ўдзельнічае ў рэалізацыі праграм акадэмічнай мабільнасці «ERASMUS+», іншых двухбаковых дагавораў.
У межах праекту прайшлі стажыроўку і павысілі сваю кваліфікацыю ва ўніверсітэтах Еўрасаюзу ўвесь прафесарска-выкладчыцкі склад кафедры. Кафедра ўдзельнічала ў арганізацыі і правядзенні міжнародных адукацыйных семінараў, як на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, так і за мяжой.
Акрамя таго, шэраг выкладчыкаў кафедры, магістранты супрацоўнічаюць з праектамі міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Мясцовае прадпрымальніцтва і эканамічнае развіццё», рэалізаваных ПРАОН (LEED) в 2012-2015гг. і «Падтрымка ўстойлівага развіцця турызму ў Беларусі», рэалізаваным Еўрасаюзам у 2016-2018гг.
У выніку за гэтыя гады апублікаваны больш за 70 вучэбна-метадычных і вучэбна-практычных дапаможнікаў па дысцыплінах 1-ай і 2-ой ступеняў падрыхтоўкі, 5 манаграфій, мноства артыкулаў. Работы многіх выкладчыкаў праіндэксаваны ў міжнародных публікацыях (Scopus, Web of Science, РІНЦ).
За гады працы на кафедры атрымалі «пуцёўку ў жыццё» больш за 10 тыс. выпускнікоў. Шмат хто з іх зараз займае розныя пасады ў Дэпартаменце па турызму Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным агенцтве па турызму, регіянальных органах кіравання, вядучых арганізацыях туріндустрыі і індустрыі гасціннасці.
Тэл./факс: (+375 17) 209-88-16
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99