02.10.2020

Правядзенне першага этапу адбору кандыдатур на навучанне за мяжой у 2020 годзе

Ва ўстановах вышэйшай адукацыі, падпарадкаваных Міністэрству адукацыі Рэспублікі Беларусь, праводзіцца першы этап адбору кандыдатур на навучанне за мяжой у 2020 годзе з ліку грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія навучаюцца на дзённай форме атрымання вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, як правіла, на II ступені вышэйшай адукацыі, у адпаведнасці з нормамі Палажэння аб парадку накіравання на навучанне ў арганізацыях замежных дзяржаў у рамках атрымання вышэйшай і паслявузаўскай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 лістапада 2011 г. № 1617 (далей – Палажэнне).

Накіраванне студэнтаў на навучанне за мяжу ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту на тэрмін, як правіла, не больш за адзін год з мэтай павышэння ўзроўню тэарэтычнай і практычнай падрыхтоўкі навучэнцаў, авалодання найноўшымі тэхналогіямі і метадамі, правядзення навукова-даследчай работы па спецыяльнасцях, якія не атрымалі дастатковага развіцця ў Рэспубліцы Беларусь.

Неабходнымі ўмовамі ўдзелу грамадзян у адборы на навучанне за мяжой з'яўляюцца сярэдні бал бягучай атэстацыі не ніжэй за 8 балаў па дзесяцібальнай шкале пры атрыманні вышэйшай адукацыі і валоданне замежнай мовай у аб'ёме, дастатковым для паспяховай рэалізацыі мэтаў навучання ў адпаведнасці з патрабаваннямі.

Для ўдзелу ў адборы студэнту неабходна да 2 кастрычніка 2020 г. падаць на імя рэктара заяву з абгрунтаваннем неабходнасці навучання за мяжой з дадаткам адпаведных дакументаў, а таксама праінфармаваць пра гэта ВМУМС.

Пералік дакументаў, парадак правядзення і іншыя ўмовы адбору рэгламентаваны п. 8 Палажэння.

Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі зацікаўленым асобам неабходна звяртацца ў ВМУМС (тэл.: 209-88-32, 209-78-02, каб. 15).

Папярэднія публікацыі

Архіў публікацый


Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный технический университет Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь