16.10.2020
БДЭУ наведаў пасол Венесуэлы
Адбыўся візіт Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Венесуэлы Франкліна Рамірэса Араке ў Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт.
У ходзе візіту Пасол абмеркаваў з рэктарам БДЭУ Вячаславам Юр'евічам Шуціліным пытанні, якія тычацца міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, у тым ліку магчымасць навучання студэнтаў з Венесуэлы ў БДЭУ, а таксама перспектывы ў галіне студэнцкай і выкладчыцкай мабільнасці.
Пасля перамоў Пасол Венесуэлы наведаў Цэнтр лацінаамерыканскіх даследаванняў, які функцыянуе пры факультэце міжнародных бізнэс-камунікацый БДЭУ вось ужо больш за 5 гадоў. Пад эгідай Цэнтра ў гэтым навучальным годзе з удзелам Пасольства намечаны цікавыя мерапрыемствы для студэнтаў БДЭУ, сярод якіх лекцыі прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса, круглыя сталы і сустрэчы, накіраваныя на садзейнічанне актыўнаму міжкультурнаму дыялогу паміж Беларуссю і Венесуэлай.
Тэл.: (+375 17) 209-88-16,
факс: (+375 17) 368-01-60
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99