30.03.2021
Набор замежных слухачоў на падрыхтоўчае аддзяленне
Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт ажыццяўляе прыём замежных грамадзян на падрыхтоўчае аддзяленне на платнай аснове.
На падрыхтоўчым аддзяленні навучаюцца замежныя грамадзяне, якія жадаюць у далейшым атрымаць вышэйшую адукацыю ў БДЭУ або іншых універсітэтах на рускай мове.
Навучальны працэс праходзіць у групах па 8 - 12 чалавек і ўключае:
• Навучанне рускай мове і прафесійнай лексіцы;
• Навучанне асновам дысцыплін будучай спецыяльнасці.
Пасля заканчэння падрыхтоўчага аддзялення пры паспяховым праходжанні выніковай атэстацыі слухач атрымлівае пасведчанне дзяржаўнага ўзору, якое дае яму права на паступленне без уступных выпрабаванняў на 1-ы курс вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь (пры наяўнасці адпаведнай базавай адукацыі).
Навучанне можа праводзіцца ў дзённай і дыстанцыйнай форме.
Інфармацыю аб навучанні і прыёме дакументаў можна атрымаць у дэканаце па працы з замежнымі навучэнцамі (dinu@bseu.by, тэл. + 375-17-209-79-71).
Тэл.: (+375 17) 209-88-16,
факс: (+375 17) 368-01-60
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99