13.08.2021

БДЭУ наладжвае двухбаковыя кантакты з В'етнамам

12 жніўня 2021 г. на базе БДЭУ адбылася анлайн-сустрэча з прадстаўнікамі Універсітэта знешняга гандлю (Foreign Trade University (FTU)), у рамках якой былі вызначаны асноўныя напрамкі двухбаковага супрацоўніцтва.

З боку FTU прынялі ўдзел намеснік начальніка ўпраўлення міжнародных сувязяў Ха Дао і спецыяліст, які адказвае за пытанні развіцця супрацоўніцтва з еўрапейскім рэгіёнам, Лу Онг. БДЭУ быў прадстаўлены кіраўніцтвам упраўлення міжнародных сувязяў на чале з Канстанцінам Шыхам і Анастасіяй Яскевіч.

У ходзе перамоваў бакі абмеркавалі магчымасці ўстанаўлення адносін паміж двума ўніверсітэтамі. Падрабязна спыніліся на абмеркаванні навучання па формуле «2 + 1 + 1» з магчымай выдачай двух дыпломаў па заканчэнні сумеснай праграмы. Абмеркаваны ўмовы рэалізацыі падобнай праграмы, яе тэрміны і асаблівасці.

Асаблівая ўвага в'етнамскі бок надала акадэмічнай мабільнасці студэнтаў і праграмам кароткатэрміновых стажыровак.

Па выніках сустрэчы была дасягнута дамоўленасць аб больш дэталёвай прапрацоўцы рабочай праграмы супрацоўніцтва паміж універсітэтамі і правядзення чарговай сустрэчы з удзелам кіраўніцтва дзвюх унiверсiтэтаў.

Даведачна: Універсітэт знешняга гандлю (FTU) заснаваны ў 1960 годзе і знаходзiцца ў г. Ханоі (В'етнам). FTU супрацоўнічае з навучальнымі ўстановамі ЗША, Аўстраліі, Японіі, Кітая. Таксама ўстаноўлены адносіны з навукова-адукацыйнымі арганізацыямі Польшчы і Расіі. ВНУ прапануе шырокі выбар спецыяльнасцяў і спецыялізацый ў галіне эканомікі, бізнесу, дзелавога адміністравання, фінансаў, банкаўскай справы і замежных моў. Універсітэтам распрацаваны праграмы для I і II ступені як для мясцовых, так і для замежных студэнтаў. Выкладанне вядзецца на в'етнамскім, англійскай, французскай і японскай мовах.

Папярэднія падзеі

Каляндар падзей


Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный технический университет Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь