11.08.2022

З Днём нараджэння, заапарк!

9 жніўня сталічны заапарк адзначаў свой Дзень нараджэння. Нашыя студэнты прымалі актыўны ўдзел у святочных мерапрыемствах і стваралі атмасферу радасці і весялосці для наведвальнікаў.

Мінскі заапарк быў адкрыты 9 жніўня 1984 года ў дзень 40-годдзя Мінскага аўтазавода. Зваўся ён тады - Заабатанічны сад МАЗа. Цяпер заапарк - гэта больш за 450 відаў жывёл, цёплыя павільёны, утульныя кафэ і вясёлыя атракцыёны. Штогод гэтае месца прыцягвае тысячы мінчан і гасцей сталіцы. У 38 Дзень нараджэння наведвальнікі заапарка змаглі не толькі палюбавацца багатай калекцыяй, але і паўдзельнічаць у вясёлай святочнай праграме.

Сустракалі гасцей, гулялі з дзецьмі на інтэрактыўных пляцоўках і пазіравалі на фатаграфіях у касцюмах клоунаў - студэнты нашага ўніверсітэта! Іх праца была ацэнена па заслугах — хлопцы расказваюць аб сотнях фатаграфій, на якіх бацькі іх захавалі разам з дзецьмі. Удзельнічалі ў конкурсах, слухалі музыку, разглядалі жывёл і танчылі на пеннай дыскатэцы - дзецям на свяце было чым заняцца. А што наконт братоў нашых меншых? Насельнікі дабрадушна давалі сябе пагладзіць у кантактнай частцы заапарка, гулялі і з задавальненнем прымалі ад усіх свежую гародніну і садавіну. Час праляцеў неўзаметку!

Калектыву Мінскага гарадскога заапарка выказваем падзяку за шматгадовае супрацоўніцтва! Жадаем усяму складу ўнікальнага музея жывой прыроды здароўя, росту і развіцця!

Іншыя навіны

Архіў навін


Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный технический университет Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь