23.09.2022

Дзень роднай мовы на ФКТІ

На факультэце камерцыі і турыстычнай індустрыі 22 верасня прайшоў Дзень беларускай мовы! Студэнцкі савет ФКТІ падрыхтаваў шмат цікавых конкурсаў, а самае галоўнае — страў па рэцэптах беларускай кухні.

Асаблівую актыўнасць праявілі першакурснікі, якія запоўнілі балкон другога паверха — традыцыйнае месца для факультэцкіх мерапрыемстваў. Таксама знайшлося і шмат аматараў роднай мовы на старэйшых курсах.

Разгадваючы крыжаванку "Мая Беларусь", студэнты ўспомнілі — а хтосьці даведаўся — пра святы, традыцыі, музеі і славутасці Радзімы.

Многія праявілі сябе ў арфаграфічна-пунктуацыйным спаборніцтве, у конкурсе на веданне партрэтаў і сапраўдных імёнаў плеяды беларускіх пісьменнікаў і паэтаў: У.Караткевіча, Я.Коласа, Я.Купалы, Р.Барадуліна. За правільныя адказы разумнікі частаваліся хатнім хворастам і іншымі ласункамі.

А яшчэ студэнтам прапанавалася пакінуць цёплыя пажаданні на роднай мове на вялізным аркушы паперы ў памяць аб гэтым вясёлым і карысным дні.

Шануйце родную мову і памятайце словы Ф.Багушэвіча: "Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі".

Іншыя навіны

Архіў навін


Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный технический университет Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь