03.02.2023
Студэнты УЭФ БДЭУ прынялі ўдзел у экалагічным квізе

Што мы ведаем пра балоты?.. 2 лютага адзначаўся Сусветны дзень водна-балотных угоддзяў. У гэты дзень у штаб-кватэры РГА "Белая Русь" адбылася тэматычная лекцыя і інтэлектуальны квіз на экалагічную тэму. Сярод удзельнікаў і балельшчыкаў былі і студэнты ўлікова-эканамічнага факультэта БДЭУ!
Экалагічны інфарм-дайджэст правёў дацэнт кафедры экалагічнага маніторынгу і менеджменту Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А. Д. Сахарава БДУ Уладзімір КОПІЦА. Падзяку за актыўны ўдзел у мерапрыемстве (і жывую цікавасць да прыроды Беларусі) ад старшыні Мінскай гарадской ГА "Белая Русь" Наталлі ВАРОНАВАЙ атрымалі студэнты 2 курса УЭФ Анастасія Васюціч, Мілена Чыленка, Паліна Шыльцава, Анастасія Путырская, Ая Юсэф.
РГА "Белая Русь" дзякуе намесніку дэкана УЭФ Андрэю Леанідавічу Буеву за садзейнічанне ў арганізацыі квіта! Вывучаем, ствараем, любім родную прыроду!

Тэл.: (+375 17) 209-88-16,
факс: (+375 17) 368-01-60
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99