05.05.2023
Стажыроўка студэнтаў і магістрантаў факультэта маркетынгу і лагістыкі ў Санкт-Пецярбургскім політэхнічным універсітэце імя Пятра Вялікага

З 20 па 29 красавіка студэнты і магістранты факультэта маркетынгу і лагістыкі праходзілі стажыроўку ў Санкт-Пецярбургскім політэхнічным універсітэце імя Пятра Вялікага. Асноўная мэта стажыроўкі - праходжанне студэнтамі і магістрантамі курсу "Лічбавы маркетынг".
У праграму стажыроўкі ўваходзіла вялікая колькасць навучальных і культурных мерапрыемстваў: юнакі прынялі ўдзел у пасяджэнні студэнцкага навуковага таварыства, дзе выступілі з дакладамі, наведалі пленарнае пасяджэнне юбілейнага X Міжнароднага політэхнічнага тыдня. Тут прадстаўнікі навуковых таварыстваў і ўніверсітэтаў-партнёраў з краін Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі дакладвалі аб развіцці супрацоўніцтва паміж навучальнымі ўстановамі і перспектывах развіцця вышэйшай адукацыі. Удзельнікі наведалі лекцыйныя і практычныя заняткі па дысцыплінах "Маркетынгавыя даследаванні", "Лічбавы маркетынг", "Медыяпланаванне і тэорыя камунікацый", "Мабільны і электронны бізнес", а таксама майстар-класы па напрамках "Прасоўванне бізнесу на аснове відэакантэнту" і "Брэндынг і УГП у лічбавым асяроддзі». Пазнаёміцца з Паліцехам студэнтам і магістрантам удалося дзякуючы экскурсіі па галоўных карпусах і музеі гісторыі ўніверсітэта. Калегі з Санкт-Пецярбурга падрыхтавалі культурную праграму для ўдзельнікаў стажыроўкі: канцэрт Дзяржаўнага рускага канцэртнага аркестра Санкт-Пецярбурга ў "Белай зале", футбольны матч Дынама - Зеніт на "Газпром-арэне" і экскурсія ў Петрапаўлаўскую крэпасць разам са студэнтамі-адаптарамі Палітэха.
Мы дзякуем калегам з Санкт-Пецярбургскага політэхнічнага ўніверсітэта імя Пятра Вялікага за цёплы прыём і арганізацыю насычанай праграмы. Спадзяемся, у будучыні гэтае супрацоўніцтва будзе станавіцца яшчэ больш актыўным і моцным!
Тэл.: (+375 17) 209-88-16,
факс: (+375 17) 368-01-60
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99