18.05.2023

БДЭУ 90 гадоў!

Са святам, дарагія калегі, паважаныя магістранты, аспіранты і студэнты Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта!

Сёлета нашаму ўніверсітэту спаўняецца 90 гадоў. Мы рады таму, што ўсе гэтыя гады нязменна вялікая колькасць маладых людзей давяраюць нам сваю будучыню, імкнучыся атрымаць прэстыжную і якасную вышэйшую адукацыю.

З моманту заснавання Інстытут народнай гаспадаркі імя У.У. Куйбышава з'яўляўся адной з ключавых ВНУ ў падрыхтоўцы спецыялістаў-эканамістаў з вышэйшай адукацыяй на тэрыторыі Савецкага Саюза. У 1992 г. ён быў пераўтвораны ва ўніверсітэт, а ў 1997 г. атрымаў статус вядучай навучальнай установы ў галіне падрыхтоўкі эканамічных кадраў у Рэспубліцы Беларусь. Дасягненні ўніверсітэта былі адзначаны на дзяржаўным узроўні: Ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, Ганаровым дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Наша ВНУ крочыць у нагу з часам, аператыўна рэагуе на патрэбы і патрабаванні нацыянальнай эканомікі: з'яўляюцца новыя спецыяльнасці, дысцыпліны, кафедры і факультэты. БДЭУ стаў удзельнікам шэрагу эксперыментальных праектаў, у іх ліку "Універсітэт 3.0", "Лічбавы ўніверсітэт".

БДЭУ акрэдытаваны як навуковая арганізацыя. Тут пад кіраўніцтвам вядомых вучоных вядуцца фундаментальныя і прыкладныя навуковыя даследаванні па праблемах нацыянальнай і сусветнай эканомікі, права.

Наш універсітэт вядомы не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. Больш за 40 гадоў БДЭУ рыхтуе спецыялістаў з краін Еўропы, Азіі, Афрыкі, Блізкага Усходу. У сваю чаргу, запрашаюцца замежныя выкладчыкі і вучоныя для чытання лекцый і абмену вопытам. У сучасных умовах узмацнення інтэграцыі ў сферы вышэйшай адукацыі БДЭУ стаў удзельнікам шэрага асацыяцый ВНУ, Еўразійскага сеткавага ўніверсітэта.

Студэнты БДЭУ рэалізуюць свае здольнасці і таленты ў вакальных, харэаграфічных, інструментальных і тэатральных калектывах. Для падтрымання добрай фізічнай формы студэнтаў і выкладчыкаў пабудаваны спартыўны комплекс, абсталявана трэнажорная зала, манеж настольнага тэніса, працуюць спартыўныя залы і пляцоўкі.

Карыстаючыся выпадкам, хачу павіншаваць кожнага з вас з юбілеем нашага ўніверсітэта. Новых вам перамог, дасягненняў, перспектыўных адкрыццяў на нялёгкім, але цікавым і займальным шляху засваення ведаў і зразуменні навук! Задавальнення ад спазнання і невычэрпнай энергіі, натхнення і зацятасці! І тады, без сумневу, з кагорты сённяшніх студэнтаў БДЭУ у будучыні з'явіцца нямала гучных імёнаў, якімі мы будзем ганарыцца. Бо сёння менавіта мы, сучаснікі, пішам чарговы ліст слаўнага летапісу Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.

З павагай,
рэктар БДЭУ,
доктар юрыдычных навук
Аляксей Уладзіміравіч ЯГОРАЎ

Іншыя навіны

Архіў навін


Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный технический университет Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь