06.05.2024
Дзень нашай памяці і ўдзячнасці
6 мая Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт праводзіць штогадовую “Агульнаўніверсітэцкую дыктоўку па-беларуску”. У гэтым годзе мерапрыемства прысвечана 80-годдзю вызвалення Беларусі. Тэкст дыктоўкі распавядзе пра вядомую аперацыю “Баграціён”, дзякуючы якой Мінск быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Шаноўным госцем мерапрыемства абраны Руслан Чарнецкі, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, дэпутат VIII склікання, член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы. Менавіта ён выступіць у ролі выкладчыка і прадыктуе студэнам тэкст.
Пасля напісання дыктоўкі ўдзельнікаў чакае прыемная размова і аўтограф-сесія з выбітным беларускім акцёрам і грамадскім дзеячом.
Месца правядзення: 6 мая, 11.00. Партызанскі, 26 (3 корпус БДЭУ).
Тэл.: (+375 17) 209-88-16,
факс: (+375 17) 368-01-60
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99