21.02.2025
«Віват, першакурснік» - 2025

20 лютага на галоўнай сцэне Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта адбыўся чаканы для ўсіх студэнтаў конкурс «Віват, першакурснік!».
Прадстаўнікі дзесяці факультэтаў БДЭУ змагаліся за званне пераможца:
Тыкоцкая Лізавета – факультэт лічбавай эканомікі;
Капаеў Ілля – сацыяльна-эканамічны факультэт;
Клімава Ксенія – факультэт фінансаў і банкаўскай справы;
Рабкоў Даніла – факультэт камерцыі і турыстычнай індустрыі;
Кашірова Ганна – улікова-эканамічны факультэт;
Каваль Сяргей – факультэт міжнародных эканамічных адносін;
Паўлюкевіч Кіра – факультэт права;
Мазоль Кацярына – факультэт маркетынгу і лагістыкі;
Іванова Анастасія – факультэт эканомікі і менеджменту;
Лерман Аліса – факультэт міжнародных бізнес-камунікацый.
Канкурсанты змаглі выявіць свае здольнасці ў трох этапах:
1) Відэавізітка;
2) Адказы на пытанні журы;
3) Творчы нумар.
Нумар кожнага ўдзельніка атрымаўся насычаным і яркім! Праз песні і танцы студэнты данеслі публіцы свае эмоцыі і зарадзілі імі ўсю залу!
Арганізатарамі конкурсу «Віват, першакурснік» традыцыйна выступілі рэктарат універсітэта, ППО студэнтаў, БРСМ і студэнцкі клуб БДЭУ.
Прызы пераможцам уручылі старшыня студэнцкага прафзвязнага камітэта Міхал Флерьянович Барэйша, загадніца студэнцкага клуба Ірына Альбертаўна Дорахава.
Па выніках трох этапаў першае месца ў конкурсе «Віват, першакурснік!» заняла студэнтка факультэта эканомікі і менеджменту Анастасія Іванова, другое месца – студэнт факультэта камерцыі і турыстычнай індустрыі Даніла Рабкоў, трэцяе месца – студэнтка факультэта міжнародных бізнес-камунікацый Аліса Лерман.
«Віват першакурснік-2025» стаў яркай і незабыўнай імпрэзай! Дзякуем удзельнікам за іх выступы і бажаем далейшых творчых поспехаў!
Тэл.: (+375 17) 209-88-16,
факс: (+375 17) 368-01-60
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99