03.11.2025
БДЭУ на саміце «Расія-Беларусь: Гісторыя. Памяць. Перамога» ў Ніжнім Ноўгарадзе
Дэлегацыя Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, у склад якой увайшлі студэнты СЭФ і УЭФ, паспяхова прыняла ўдзел у маладзёжным саміце “Расія-Беларусь: Гісторыя. Памяць. Перамога». Саміт прайшоў у Ніжагародскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце імя М.А. Дабралюбава. Ён стаў пляцоўкай для дыялога моладзі саюзнай дзяржавы Беларусь-Расія па пытаннях гістарычнай памяці і пытаннях умацавання палітычных, культурных і эканамічных сувязей дзяржаў.
Кіраўнік праекта ад беларускага боку, дэкан сацыяльна-эканамічнага факультэта БДЭУ Анастасія Алегаўна Буева адзначыла: «Саміт “Расія-Беларусь: Гісторыя. Памяць. Перамога” мае асаблівае значэнне для моладзі дзвюх краін. Ён дапамагае фармаваць агульнае разуменне гістарычных падзей, умацоўваць сувязі паміж саюзнымі дзяржавамі і асэнсоўваць урокі мінулага дзеля мірнай будучыні».
Адной з ключавых падзей саміту стаў конкурс праектаў моладзі Саюзнай дзяржавы, арганізаваны па грантавай праграме РГА "Белая Русь" - "80 крокаў да Перамогі". Студэнты БДЭУ актыўна ўдзельнічалі ў дыскусіях, прысвечаных захаванню гістарычнай праўды і супрацьдзеянню спробам яе скажэння. Таксама абмяркоўвалася роля моладзі ў патрыятычным выхаванні ва ўмовах Саюзнай дзяржавы.
Сваё ўменне крытычна думаць, аргументаваць і выступаць публічна студэнты БДЭУ прадэманстравалі падчас тэматычных дэбатаў. Абмеркаванне вялося па двух напрамках: "Роля штучнага інтэлекту ў эканамічным развіцці" і "Нацыянальная валюта: за і супраць".
Удзел дэлегацыі БДЭУ ў саміце “Расія-Беларусь: Гісторыя. Памяць. Перамога» ў чарговы раз пацвердзіла імкненне БДЭУ да ўмацавання адукацыйных і культурных сувязяў з ВНУ РФ.
Удзельнікі саміту выказваюць шчырую падзяку за аказаную дапамогу ў арганізацыі і ажыццяўленні праекта кіраўніцтву ўніверсітэтаў БДЭУ і НДЛУ, а таксама партнёрам з боку Рэспублікі Беларусь - РГА "Белая Русь", МДА "Белая Русь", ЗРА "Белая Русь", Інстытуту сацыялогіі НАН Беларусі і Цэнтру.
Спадзяемся і з нецярпеннем чакаем працяг саміту на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь - 25-26 лістапада 2025 г.


























Тэл.: (+375 17) 209-88-16,
факс: (+375 17) 368-01-60
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99