13.11.2025

III міжнародная навукова-метадычная канферэнцыя "забеспячэнне якасці адукацыі: стан, праблемы і перспектывы"

12 лістапада на базе Выканаўчага камітэта Садружнасці Незалежных Дзяржаў адбылася ІІІ Міжнародная навукова-метадычная канферэнцыя "Забеспячэнне якасці адукацыі: стан, праблемы і перспектывы".

Арганізатарамі канферэнцыі выступілі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Дэпартамент кантролю якасці адукацыі і ўстанова адукацыі "Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт".

У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Азербайджана, Туркменістана і Кыргызстана, што сведчыць аб шырокай міжнароднай цікавасці да тэм якасці адукацыі і абмену лепшымі практыкамі.

У канферэнцыі ад Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта прынялі ўдзел начальнік цэнтра каардынацыі адукацыйнага працэсу Раманава Вольга Станіславаўна і намеснік начальніка цэнтра каардынацыі адукацыйнага працэсу-начальнік вучэбна-метадычнага ўпраўлення Гутнікава Алена Васільеўна.

У рамках канферэнцыі прайшлі пленарнае пасяджэнне, адкрытая дыялогавая пляцоўка і адкрыты мікрафон па секцыях, якія ахопліваюць усе аспекты развіцця якаснай сістэмы адукацыі.

На дыялогавай пляцоўцы з дакладам на тэму "Унутраная сістэма забеспячэння якасці адукацыі: мэты і асноўныя інструменты" выступіла начальнік цэнтра каардынацыі адукацыйнага працэсу, кандыдат эканамічных навук, дацэнт Раманава Вольга Станіславаўна.

Іншыя навіны

Архіў навін


Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный технический университет Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь