05.12.2025
Green Fest - 2025
4 снежня на факультэце маркетынгу і лагістыкі БДЭУ адбыўся V Міжнародны маладзёжны экалагічны фестываль Green Fest - 2025. Падзея стала значнай пляцоўкай для абмену вопытам і ідэй у галіне экалогіі, устойлівага развіцця і "зялёнага" маркетынгу.
Фестываль аб'яднаў школьнікаў, студэнтаў і прадстаўнікоў буйных кампаній. Ганаровым госцем мерапрыемства стаў намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксей Кірылавіч Стасюкевіч, які прыняў удзел у адкрытым дыялогу са студэнтамі і выкладчыкамі. Пытанні, якія задавалі ўдзельнікі, датычыліся сучасных экалагічных выклікаў і перспектыў развіцця "зялёнай" эканомікі.
Праграма фестывалю ўключала выступленні спікераў, выставу эка малюнкаў, дэгустацыю прадукцыі кандытарскай фабрыкі "Слодыч", экаквіз, зарадку "Энергія планеты", творчыя выступленні, арт аб'ект "Дрэва Green Fest", акцыю "Падары цацку дзецям" і ўзнагароджанне пераможцаў.
У рамках фестывалю прайшоў конкурс відэаролікаў на экалагічную тэматыку "Эка-першапраходцы". Пераможцамі сталі каманды Мінскага дзяржаўнага фінансава-эканамічнага каледжа і ДУА "Ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга гімназія № 50 г. Мінска".
Першы прарэктар БДЭУ Таццяна Ўладзіміраўна Садоўская адзначыла: «Ваша творчасць здольная прыцягнуць увагу да праблем экалогіі і спрыяе змене спажывецкіх звычак будучага пакалення».
Падтрымку ў правядзенні Green Fest аказалі партнёры фестывалю: сетка, пончыкавых PonPushka, кандытарская фабрыка Слодыч, сетка кругласутачных трэнажорных залаў GYM24, Прыёрбанк, Індустрыяльны парк Вялікі Камень.
Фестываль Green Fest - 2025 яшчэ раз пацвердзіў, што экалогія - гэта не толькі навука, але і стыль жыцця, творчасць і энергія маладых людзей, гатовых мяняць свет да лепшага.


































Тэл.: (+375 17) 209-88-16,
факс: (+375 17) 368-01-60
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99