17.12.2025
Студэнтка БДЭУ - прызёр конкурсу Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь
4 снежня адбыўся фінал штогадовага конкурсу на найлепшую працу па эканамічнай тэматыцы сярод студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў. Конкурс праводзіцца з 2014 года Нацыянальным банкам пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Рашэннем экспертнага журы трэцяе прызавое месца было прысуджана студэнтцы факультэта лічбавай эканомікі БДЭУ Анастасіі Сакаловай. Настасся прадставіла сваю працу «Генератыўны ІІ як інструмент фінансавага махлярства: супрацьдзеянне праз кіберпісьменнасць», выкананую пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры эканамічнай інфарматыкі Зоі Уладзіміраўны Пунчык.
Віншуем Насту і яе навуковага кіраўніка!





















Тэл.: (+375 17) 209-88-16,
факс: (+375 17) 368-01-60
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99