22.12.2025
VI Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Сучасная палітычная навука аб траекторыях развіцця дзяржавы, бізнесу і грамадзянскай супольнасці"
19 снежня ў БДЭУ прайшла VI Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Сучасная палітычная навука аб траекторыях развіцця дзяржавы, бізнесу і грамадзянскай супольнасці".
З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуліся прарэктар па навуковай рабоце БДЭУ Аляксей Аляксандравіч Быкаў, загадчык кафедры паліталогіі і сацыялогіі ГрДУ ім. Янкі Купалы, старшыня Беларускага таварыства палітолагаў Віктар Мікалаевіч Ватыль, прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце БДУФК Арцём Васільевіч Свірыдаў і інш. выхавання моладзі.
Падчас пленарнага пасяджэння былі заслуханы даклады, прысвечаныя праблемам развіцця грамадзянскай супольнасці (прафесар кафедры сацыяльнай палітыкі і ідэалогіі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэевіч Мельнік), феномену беларускай мадэлі народаўладдзя (загадчык кафедры паліталогіі і сацыялогіі ГрДУ імя Янкі Купалы, старшыня дзяржаўнага кіравання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Аляксандр Іванавіч Маркевіч), перспектывах суверэнізацыі беларускай палітычнай навукі (прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце БДУФК Арцём Васільевіч Свірыдаў) і інш.
Праца канферэнцыі працягнулася ў рамках секцыйных паседжанняў, у якіх прынялі ўдзел выкладчыкі, аспіранты і студэнты БДЭУ, БДУ, БДУІЯ, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі, НДІ Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь і іншых адукацыйных і навуковых устаноў. Адбылося таксама пасяджэнне Прэзідыума Беларускага таварыства палітолагаў. Удзельнікі і госці канферэнцыі адзначылі высокі арганізацыйны ўзровень мерапрыемства, якое, безумоўна, садзейнічае фарміраванню цэласнага бачання будучыні Беларусі і яе ролі ў сучаснай геапалітычнай прасторы.
У рамках канферэнцыі адбылося пасяджэнне Прэзідыума ГА "Беларускае таварыства палітолагаў". ГА «Беларускае таварыства палітолагаў» паспяхова завяршыла год, пацвердзіўшы рэзультатыўнасць сваёй дзейнасці ў навуковай, адукацыйнай і арганізацыйнай сферах. У ходзе пасяджэння былі прадстаўлены справаздачы аб рабоце арганізацыі і яе фінансавай дзейнасці, а таксама вызначаны ключавыя напрамкі развіцця на 2026 год. Старшыня студэнцкай рады СЭФ Уладзіслаў Папроцкі для студэнцкай моладзі правёў інсайд-пазл «80 крокаў да Перамогі» ў рамках грантавага праекту РГА «Белая Русь» «80 крокаў да Перамогі: ад вытокаў да сучаснасці».
Асаблівая ўвага была ўдзелена ініцыятыве студэнтаў БДЭУ - членаў БАП - Аліны Зайцавай і Віялеты Юхневіч, якія прапанавалі план работы маладзёжнай секцыі таварыства. Ідэя атрымала падтрымку Прэзідыума і прызнана важным крокам для ўцягвання маладых даследчыкаў у навуковую і адукацыйную дзейнасць. Старшыня таварыства Віктар Мікалаевіч Ватыль адзначыў, што работа ў 2025 годзе была выканана паспяхова, а стварэнне маладзёжнай секцыі стане новым этапам развіцця арганізацыі.



























Тэл.: (+375 17) 209-88-16,
факс: (+375 17) 368-01-60
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99