22.12.2025
Лекцыі выкладчыка з РЭУ ім. Г.У. Пляханава
17-18 снежня ў БДЭУ адбыўся цыкл лекцый, прачытаных запрошаным выкладчыкам - экспертам Цэнтральнага банка Расійскай Федэрацыі, профільных міністэрстваў Расійскай Федэрацыі (Міністэрства фінансаў і Міністэрства эканамічнага развіцця), шэрагу буйных камерцыйных банкаў, Маскоўскай біржы, дацэнтам кафедры фінансаў устойлівага развіцця Расійскага эканамічнага ўніверсітэта ім. Г.У. Пляханава, кандыдатам эканамічных навук, дацэнтам Ярмілавай Марыяй Ігараўнай. На лекцыях спецыяліст падзялілася з нашымі студэнтамі і выкладчыкамі актуальнымі ведамі ў сферы выкарыстання штучнага інтэлекту ў фінансавай сферы. Лекцыя выклікала жывую цікавасць і актыўную дыскусію.
Акрамя таго, адбылася афіцыйная сустрэча з прарэктарам па вучэбнай рабоце БДЭУ, Вольгай Анатольеўнай Маразевіч. Абмяркоўваліся перспектывы далейшага супрацоўніцтва паміж універсітэтамі (БДЭУ і РЭУ імя Пляханава плённа ўзаемадзейнічаюць з 2014 года), у тым ліку магчымасці ўдзелу нашага універсітэта ў якасці суарганізатара Міжнароднага навуковага форуму "Крок у будучыню: глабальны фарсайт, штучны інтэлект і стратэгічнае лідэрства".
Візіты вядучых замежных спецыялістаў садзейнічаюць умацаванню міжнародных акадэмічных сувязей, дазваляюць азнаёміцца з інавацыйнымі дасягненнямі ў розных галінах эканомікі і садзейнічаюць павышэнню якасці адукацыі.
























Тэл.: (+375 17) 209-88-16,
факс: (+375 17) 368-01-60
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99