22.12.2025
Конкурс творчых работ "Мая цацка - дзецям" у БДЭУ
У Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце падвялі вынікі конкурсу творчых работ студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнатах, "Мая цацка - дзецям". Мерапрыемства арганізавана адміністрацыяй студгарадка ў рамках рэспубліканскай каляднай дабрачыннай акцыі.
таўленыя цацкі адрозніваліся разнастайнасцю ідэй, фарматаў і матэрыялаў: ад традыцыйных мяккіх кампазіцый да арыгінальных дызайнерскіх рашэнняў.
Журы адзначыла высокі ўзровень усіх прапанаваных праектаў. Прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:
• 1 месца – цацка «Навагодні конік» (аўтар: Паліна Марозава).
• 2 месца – цацка «Снягурачка» (аўтар: Паліна Вітко).
• 3 месца падзялілі працы «Коніка Іскарка» Ганны Бабёр і «Зайкі-сяброўкі» студэнтак Ганны Паўлюковай і Аліны Канчар.
Акрамя асноўных узнагарод, былі ўручаны спецыяльныя прызы ад журы і наведвальнікаў выставы:
• За беларускі каларыт – кампазіцыя «Запытаем у госці» (аўтар: Вольга Баброўка).
• За натуральнасць выявы — цацка «Мядзведзяня Умка» (аўтар: Глеб Кулакоўскі).
• За экадызайн - цацка «Лясны малыш» (аўтар: Анастасія Рагоўская).
• За арыгінальную сцэнічную выяву — цацка «Зайка-балерына» (аўтар: Кіра Ляліна).
Віншуем пераможцаў і дзякуем усім удзельнікам за ўклад у добрую калядную ініцыятыву!






























Тэл.: (+375 17) 209-88-16,
факс: (+375 17) 368-01-60
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99