29.12.2025
Студэнты БДЭУ на Рэспубліканскім навагоднім балі
24 снежня студэнты Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта прынялі ўдзел у традыцыйным Рэспубліканскім Навагоднім балі, які прайшоў у Палацы Незалежнасці. Гэтае ўрачыстае мерапрыемства штогод збірае лепшых прадстаўнікоў студэнцтва з усёй краіны.
У якасці ганаровых гасцей на балі прысутнічалі Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, а таксама кіраўнікі рэспубліканскіх і мясцовых органаў улады і міністэрстваў.
Баль прайшоў у атмасферы свята і адзінства. Маладыя людзі змаглі пазнаёміцца з равеснікамі з розных рэгіёнаў Беларусі і прыняць удзел у культурнай праграме вечара. Для многіх студэнтаў удзел у Прэзідэнцкім балі стаў выкананнем даўняй мары.

























Тэл.: (+375 17) 209-88-16,
факс: (+375 17) 368-01-60
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99