29.12.2025

XIX Міжнародны студэнцкі форум "Студэнцкая навуковая зіма ў Брэсце - 2025"

Прадстаўнікі факультэта эканомікі і менеджменту і ўлікова-эканамічнага факультэта прынялі ўдзел у XIX Міжнародным студэнцкім навуковым форуме "Студэнцкая навуковая зіма ў Брэсце - 2025". Мерапрыемства прайшло 18-19 снежня на базе Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Студэнты ўлікова-эканамічнага факультэта выступілі ў складзе трох каманд: дзве каманды прадстаўлялі кафедру бухгалтарскага ўліку, аналізу і аўдыту ў галінах народнай гаспадаркі пад кіраўніцтвам дацэнтаў Ганны Вітальеўны Бунь і Анастасіі Уладзіміраўны Салаўёвай, а трэцяя каманда аб'яднала студэнтаў і аўдыту ў гандлі, транспарце і АПК пад кіраўніцтвам асістэнта М.К. Катковай. Іх удзел прынёс уражальныя вынікі: у секцыях з дакладамі яны атрымалі дыпломы І і ІІ ступені, а таксама шэсць дыпломаў ІІІ ступені; у індывідуальнай алімпіядзе заваявалі два дыпломы I ступені і дыплом II ступені; у камандных спаборніцтвах былі адзначаны дыпломамі ўсіх трох ступеней. У конкурсе ідэй каманда "Ордэн чыстага балансу" атрымала дыплом I ступені, а каманда "Бухулік - гэта паэзія" - дыплом II ступені.

Высокія вынікі паказалі і студэнты факультэта эканомікі і мэнэджмэнту. Яны сталі пераможцамі і прызёрамі навуковай канферэнцыі, алімпіяды "Інтэграцыя ведаў: улік, фінансы, мытная справа", конкурсу праектаў "Мой уклад ва ўстойлівую будучыню" і былі адзначаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі ад ААТ "Белаграпрамбанк". Кіраўнікі навуковага студэнцкага атрада ФЭМ - старшы выкладчык Ганна Мікалаеўна Кропка і асістэнт Ганна Мікалаеўна Вакульчык - атрымалі Падзякі рэктара Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта за якасную падрыхтоўку студэнтаў і актыўны ўдзел у мерапрыемствах форуму.

Па выніках студэнцкага навуковага форуму будзе апублікаваны зборнік навуковых артыкулаў. Віншуем удзельнікаў форуму з заслужанымі перамогамі і выказваем удзячнасць навуковым кіраўнікам за выдатную падрыхтоўку студэнтаў!

Іншыя навіны

Архіў навін


Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный технический университет Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь