23.02.2026
Навучэнцы Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа ў БДЭУ!
20 лютага цэнтр даўніверсітэцкай падрыхтоўкі і прафесійнай арыентацыі арганізаваў сустрэчу навучэнцаў Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа з прадстаўнікамі ўлікова-эканамічнага факультэта і факультэта фінансаў і банкаўскай справы БДЭУ. Перад будучымі абітурыентамі выступілі дэканы факультэтаў — Наталля Аляксееўна Ляснеўская і Святлана Канстанцінаўна Маталыцкая, якія падрабязна расказалі аб напрамках падрыхтоўкі, правілах прыёму ва ўніверсітэт, а таксама аб магчымасцях атрымання вышэйшай адукацыі па скарочанай форме навучання. Пасля завяршэння афіцыйнай часткі мерапрыемства навучэнцы наведалі Музей БДЭУ, дзе змаглі пазнаёміцца з гісторыяй і традыцыямі ВНУ.
























Тэл.: (+375 17) 209-88-16,
факс: (+375 17) 368-01-60
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99